Сцяжынка да фермы

«Я ўжо шмат гадоў па гэтай сцяжынцы хаджу, прывыкла вельмі, і хоць і на заслужаным адпачынку ўжо па гадах, а не хачу пакідаць сваёй справы. Разам з мужам Уладзімірам шчыруем на дарошчаванні БРЖ.

«Я ўжо шмат гадоў па гэтай сцяжынцы хаджу, прывыкла вельмі, і хоць і на заслужаным адпачынку ўжо па гадах, а не хачу пакідаць сваёй справы. Разам з мужам Уладзімірам шчыруем на дарошчаванні БРЖ. Клапатлівая, адказная гэта справа, але вынік маем станоўчы», — так казала мне пры чарговай сустрэчы Зінаіда Галкоўская, цялятніца МТФ “Радча” СВК “Друць”. З Зінаідай Раманаўнай сустракаемся мы не ўпершыню. Бо заўсёды яна ў перадавіках ходзіць, працалюбству гэтай жанчыны любы пазайдросціць можа.
— Вось у гэтым памяшканні ў нас утрымліваюцца маленькія цяляткі, — казала яна, адчыняючы дзверы ў цялятнік. – Тут цёпла. Саломы на подсціл гадаванцам уволю хапае, і рацыён добры. Вока радуецца гледзячы, як добра набіраюць яны вагу. Але дзеля гэтага трэба і добра пастарацца, бо ўсё ўручную робім: і чысцім, і падсцілаем, для меншых малако, а для большых ваду прывозім, поім цялятак. Пад рукамі заўсёды конь, без яго нельга ніяк управіцца. І, вядома, мужчынскія моцныя рукі тут патрэбны. Таму і працуем дружна, зладжана ўдваіх з мужам. Зараз у нас на дарошчванні ў двух памяшканнях 200 галоў цялят ад месяца да трох і ад трох да шасці. Сярэднесутачныя прывагі складаюць да 900 грамаў. Ядуць цяляты камбікорм, муку, сена, атрымліваюць мінеральныя дабаўкі.
Хочацца сказаць дзякуй заатэхнікам і галоўнаму ветэрынарнаму ўрачу нашага сельгаспрадпрыемства Алене Сімаковай. Вялікая яе заслуга ў тым, што цяляты растуць здаровенькімі.
— Вось ніколі і не думала, — казала Зінаіда Раманаўна, — што буду жыць у Навапруддзі, працаваць на Радчанскай ферме. У кожнага з нас свой лёс. Я нарадзілася ў Боўсевічах, там і школу закончыла, паступіла ў Буйніцкае ПТВ. А потым працавала майстрам-наладчыкам абсталявання ў тагачаснай райсельгастэхніцы. Ездзіла па фермах раёна, мяняла на новыя або рамантавала даільныя апараты. А муж родам з Навапруддзя. Нейкі час мы працавалі ў адной арганізацыі, так і пазнаёміліся. У Навапруддзі і пачалі жыць пасля вяселля. Уладзімір Іванавіч перайшоў працаваць у жывёлагадоўлю. А ў 90 гады я трапіла пад скарачэнне штатаў. Тады і пайшла дапамагаць мужу ўпраўляцца з жывёлай. І ніколькі не шкадую цяпер аб тым сваім рашэнні. У жывёлагадоўлі знайшла сваё прызванне.
— І дома мы працуем разам, — дадала, — трымаем гаспадарку. У нас трое дарослых дзяцей, маем унукаў. Хочацца і ім дапамагчы.
Непрыкметна для іх, вясковых працаўнікоў, бяжыць у справах і хлопатах час. І некалі ім асабліва доўга затрымлівацца за размовай. А я магу сказаць адно: на такіх людзях, як Зінаіда Раманаўна, трымаецца гаспадарка, такія памнажаюць яе дабрабыт.
С. Варапаева.
на здымку: Зінаіда Галкоўская.
фота Ю. Ходас.

Последние новости

В мире

На юге Китая обрушился участок скоростной дороги: погибли 36 человек

2 мая 2024
Калейдоскоп

Названы самые талантливые и творческие знаки зодиака

2 мая 2024
Калейдоскоп

Подкормите ежевику этими простыми средствами – ягоды будут огромными

2 мая 2024
Здоровье

До 3-й стадии лучше не доводить – узнали, как лечить плоскостопие во взрослом возрасте

2 мая 2024
Здоровье

Медик объяснил, что такое синдром беспокойных ног и из-за чего он появляется

2 мая 2024
В мире

Конгресс США принял законопроект о борьбе с антисемитизмом

2 мая 2024
Спорт

Белорусские гандболисты не сыграют в “Финале четырех” Лиги чемпионов

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

Во всех районах Беларуси ограничено посещение лесов

2 мая 2024
Общество

До +26°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

2 мая 2024
Здоровье

Невролог рассказал, как определить болезнь по языку

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024