Шчасце ў працы

Васьмітысячны рубеж па надоях пераадолела ў мінулым годзе аператар машыннага даення Казіміроўскай МТФ ПСУП “Круглянскі-Агра” Таісія Ласянкова (на здымку).

Васьмітысячны рубеж па надоях пераадолела ў мінулым годзе аператар машыннага даення Казіміроўскай МТФ ПСУП “Круглянскі-Агра” Таісія Ласянкова (на здымку). Ведаючы, што гэтая даярка заўсёды ў ліку лепшых не толькі ў гаспадарцы,але і ў раёне, захацелася даведацца,як ідуць у яе справы сёлета. Дарэчы, у жывёлаводаў зараз вельмі адказны час. На вуліцы канец красавіка і дойны статак выходзіць на кругласутачны выпас.
Аказалася, што, як і раней, Таісія Віктараўна старанна працуе і мае прыбаўку па надоях малака ў сваёй групе. Яна зноў наперадзе ва ўнутрыгаспадарчым і ў раённым спаборніцтве. За тры месяцы (студзень– сакавік) гэтага года атрымала ад кожнай каровы па 1826 кілаграмаў малака.
Самымі добрымі словамі характарызуюць гэтую руплівую працаўніцу загадчыца МТФ “Казіміроўка» Ірына Бераснева, сяброўкі па працы. Прычым, адзначаюць не толькі выключную стараннасць, але і кажуць пра яе добразычлівы характар, гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў выпадку неабходнасці тым, хто побач.
— Стараемся не знізіць планку па надоях. З выхадам кароў на пастаянную пашу малако павінна прыбавіцца, — пачала размову Таісія.
Падчас гутаркі адчувалася, што яна па-сапраўднаму хвалюецца за сваю справу, дбае, і каб надоі важкія давала кожная рагуля замацаванай группы, і каб якасць сырадою была добрай.
–Спрабавала я нядаўна памяняць месца працы, — прызналася мне Таісія, — але вярнулася назад у свой калектыў, дзе чатырнаццаць гадоў адпрацавала, бо зразумела, да чаго ляжыць душа. А да работы ў жывёлагадоўлі з маленства прывыкла. Маці і бацька на ферме працавалі. Дапамагала ім. Родам я з вёскі Гаваракі Шклоўскага раёна, там вырасла, закончыла школу, пасля вывучылася на кандытара ў Магілёве, працавала па спецыяльнасці.
А на Кругляншчыну замуж выйшла, тады і пачала працаваць у жывёлагадоўлі — працягвала расказваць жанчына. — Муж Сяргей з Казіміроўкі родам, жывём з ім па вуліцы Жуніна. Две дачкі, Марына і Вольга, таксама абаснаваліся ў Круглым, недалёка ад роднага дома. Наведваюць нас часта, унукі падрастаюць Максімка і Настачка.
Сапраўды, падумалася мне, чалавек бывае шчаслівы, калі знаходзіць радасць у штодзённых справах і клопатах.
Святлана Варапаева.

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024