СКАРБЫ РОДНАГА СЛОВА

У наш час вельмі актуальнай з’яўляецца праблема адсутнасці ў дзяцей цягі да чытання беларускай кнігі. Усё часцей перавагу аддаюць замест чытання інтэрнэту, тэлевізару ці камп’ютарным гульням.

У наш час вельмі актуальнай з’яўляецца праблема адсутнасці ў дзяцей цягі да чытання беларускай кнігі. Усё часцей перавагу аддаюць замест чытання інтэрнэту, тэлевізару ці камп’ютарным гульням.
Чытанне беларускай кнігі – крыніца нацыянальнай пісьменнасці. Чым больш чалавек чытае, тым прыгажэйшая яго пісьмовая і вусная мова. У нашы дні ўсё менш дзяцей заходзяць у бібліятэкі, кнігарні, усё больш чытаюць неабходныя па школьнай праграме творы ў кароткім змесце ў інтэрнэце, а то і зусім не чытаюць.
Негатыўным фактарам з’яўляецца таксама страта традыцый сямейнага чытання. Сумеснае чытанне кнігі, абмеркаванне бацькамі і дзецьмі прачытанага збліжае членаў сям’і, аб’ядноўвае іх духоўна. Тым часам, на сучасным этапе развіцця грамадства ў большасці сем’яў беларуская кніга перастае быць тэмай для гутаркі, знікаюць хатнія бібліятэкі. Такое становішча вельмі негатыўна адбіваецца на духоўным клімаце сям’і і не спрыяе фарміраванню асобы дзіцяці. Нечытаючыя бацькі выхоўваюць нечытаючых дзяцей. Такім чынам, на сённяшні дзень адраджэнне, далейшае развіццё і вывядзенне на новы ўзровень традыцый чытання беларускай кнігі з’яўляецца адной з найважнейх задач соцыума.
Грамадству, якое жадае выкарыстоўваць найноўшыя дасягненні чалавечай думкі, трэба, каб думаючых людзей было як мага больш. Дасягнуць эфектыўных вынікаў у кіраўніцтве дзіцячым чытаннем магчыма толькі ў цесным супрацоўніцтве школы, сям’і і бібліятэкі.
Век новых тэхналогій патрабуе большай гібкасці ад карыстальнікаў інфармацыі – візуальная пісьменнасць, роўна як і навыкі кіравання электронікай, патрабуюць і большага развіцця традыцыйных навыкаў пісьменнасці. Акрамя таго, кнігі застаюцца і застануцца не толькі крыніцай інфармацыі, а і прадметамі жыццёвай важнасці для дзяцей ва ўсіх аспектах, таму што яны забяспечваюць іх эмацыянальнай, інтэлектуальнай і сацыяльнай падтрымкай.
Неабходна даць магчымасць дзецям усімі шляхамі развіваць сваё чытанне і дапамагчы сфарміраваць любоў да беларускіх кніг. Бо гэта – першая прыступка да пісьменнасці і навучання на працягу ўсяго жыцця. Гэта адначасова і спецыфічная форма зносін дзіцяці з аўтарам твора і светам яго ідэй. Гэта, нарэшце, своеасаблівы маналог дзіцяці, у якім ён разважае над маральным зместам твора, вучыцца выяўляць і выказваюць яго ідэю.
У пачатку 2014 года дзіцячая бібліятэка распрацавала аўтарскую праграму “Чытаем беларускую кнігу”. Дадзеная праграма праду-гледжвае далучэнне школьнікаў да чытання беларускай літаратуры за кошт фарміравання новага іміджу чытання, бо ў вачах шматлікіх дзяцей чытаючы чалавек зусім не вы-глядае адукаваным, выхаваным і развітым. Ёсць тыя, хто думае, што калі яны чытаюць шмат кніг, то стануць мудрагелістымі і нікому не цікавымі асобамі. Наша задача — даказаць, што чытаць беларускаю кнігу — прэстыжна.
Работнікі дзіцячай бібліятэкі плануць на працягу года правесці наступныя мерапрыемствы ў гэтым напрамку: час паэзіі “Паэзія барацьбы і Перамогі” (да 100-годдзя з дня нараджэння А.Куляшова), мазгавы штурм “Скарбы роднага краю”, падарожжа па кнізе “Таямнічая планета Уладзіміра Мазго”, бліц-турнір “Прыказкі і прымаўкі”, гістарычны ўрок-дасье “Пачатак беларускага кнігадрукавання” (да Дня беларускай пісьменнасці), брэйн-рынг “Знаўцы беларускай мовы”. Таксама на працягу года будуць афармляцца розныя бібліятэчныя выставы: выстава-сюрпрыз “Казкі з дарожнага чамаданчыка”, выстава-знаёмства “Паэзіі радок чароўны”, “Кнігі знаёмяць”, выстава-калейдаскоп “З любоўю да роднага слова”.
В. ЦАЛАВАЛЬНІК,
загадчыца дзіцячай
бібліятэкі.

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024