СЛАВІМ ВЯЛІКІ ПОДЗВІГ
Святы абавязак нашчадкаў – захоўваць памяць аб найвялікшым по-дзвігу старэйшых пакаленняў, здзейсненым дзеля Айчыны, дзеля жыцця на Зямлі.
Святы абавязак нашчадкаў – захоўваць памяць аб найвялікшым по-дзвігу старэйшых пакаленняў, здзейсненым дзеля Айчыны, дзеля жыцця на Зямлі. 28 чэрвеня 1944 года – дата, незабыўная для ўсіх жыхароў Кругляншчыны як дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, як дзень памяці ўсіх тых, хто ўсклаў на алтар Перамогі самае дарагое – уласнае жыццё. Штогод у гонар такіх важных і значных дат у раёне праходзяць шэраг мерапрыемстваў. Не застаюцца ўбаку і бібліятэчныя ўстановы Кругляншчыны.
Як паведаміла бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ А.Л. Галыга, сёлета да дня вызвалення Кругляншчыны і ўсёй зямлі беларускай ад чужынцаў ва ўсіх бібліятэках арганізаваны спецыяльныя выставы, дзе падабраны матэрыялы друку, перыядычныя выданні, літаратура, прысвечаная ваеннай тэматыцы, услаўляючыя нашых герояў-землякоў. У прыватнасці, цэнтральная раённая бібліятэка прапануе наведвальнікам падборку “Балючая памяць вайны”. “З верай у Перамогу” – такую назву носіць бібліятэчная выстава ў Рубяжы. “Пра іх, мужных і адважных” раскажа сваім чытачам бібліятэкар з Кручы. У Ракушаўскай бібліятэцы аформлена выстава літаратуры “Цяжкі шлях да Перамогі”. “Славім вялікі подзвіг” – такую назву носіць выстава, падрыхтаваная бібліятэкарам з Елькаўшчыны. Зычную назву “Дзякуй за мір, Перамога!” носіць спецыяльная выстава, прысвечаная акрэсленай тэматыцы, якую прапанавалі ўвазе наведвальнікаў у Загаранкаўскай сельскай біліятэцы.
Л. НІКАЛАЕВА