СПЯВАЙ, ДУША НАРОДНАЯ!

Творчасць – гэта бясцэнны рэсурс нашай дзяржавы, які неабходна берагчы, прымнажаць і развіваць. І нават у наш імклівы век развіцця інфармацыйных тэхналогій народная творчасць застаецца актуальнай.

Творчасць – гэта бясцэнны рэсурс нашай дзяржавы, які неабходна берагчы, прымнажаць і развіваць. І нават у наш імклівы век развіцця інфармацыйных тэхналогій народная творчасць застаецца актуальнай. Красамоўнае пацвярджэнне таму — раённы фестываль народнай творчасці “Мая Кругляншчына”, які праходзіць на круглянскай зямлі ўжо ў 13-ы раз і зараз падыйшоў да свайго завяршэння. Зга-дзіцеся, такая “даўгавечнасць” фестывалю гаворыць сама за сябе: аматарская народная творчасць на Кругляншчыне не згасае, а наадварот – працягвае жыць і развівацца. Нездарма сцвярджаюць, што жыццё і музыка – нераздзельныя. Спявае душа народная і гэтыя чуллівыя мелодыі закранаюць самыя патаемныя струны людскіх сэрцаў.
Раённы фестываль “Мая Кругляншчына” сёлета стартаваў у маі месяцы. У першым яго этапе прымалі ўдзел арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы г.п. Круглае. А ў кастрычніку-лістападзе эстафету прадоўжылі сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы раёна. Свае праграмы яны, у прыватнасці, прадставілі ў выглядзе творчых справаздач, якія ўключалі ў сябе відэасюжэты аб мілым сэрцы куточку – роднай вёсцы, аб яе лепшых людзях, аб перадавіках сельскагаспадарчай вытворчасці. У іх падрыхтоўцы асабліва актыўны ўдзел прымалі супрацоўнікі Філатаўскага СДК і Радчанскага СЦК. І наогул у кожнай установе культуры, дзе праходзілі фестывальныя мерапрыемствы, былі арганізаваны выставы творчых работ мясцовых самадзейных майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Найбольш цікава і разнастайна такія выставы былі прадстаўлены ў Філатаўскім і Комсеніцкім СДК, Радчанскім і Цяцерынскім СЦК (дырэктары адпаведна Т. Баяр-ская, А. Кузьміна, Л. Паўлава і Ж. Якутава).
Але, вядома ж, самымі яркімі і відовішчнымі шоу заўсёды становяцца канцэртныя выступленні. Вельмі парадавалі гледачоў каларытнымі выступленнямі вакальныя ансамблі “Мілавіца” (Філатаўскі СДК), “Беларусачка” (Цяцерынскі СЦК), “Черемушки” (Радчанскі СЦК), народны сама-дзейны калектыў “Калінушка” (Комсеніцкі СДК), а таксама вакальны ансамбль Запрудскага СДК. Жанчыны ў яркіх нацыянальных касцюмах стваралі непаўторныя кампазіцыі фальклорных абрадаў і святаў, краналі сэрцы лірычнасцю і цеплынёй мелодый.
Па-свойму цікавымі былі выступленні дзіцячых творчых калектываў, у тым ліку: вакальнага трыо “Веселушки” Комсеніцкага СДК, што ўпрыгожылі свой нумар музычнымі інструментамі: скрыпкай, бубнам і лыжкамі, харэаграфічнага калектыву з Цяцерына, які выканаў вясёлы танец “Барбарики”, ансамбля “Капельки” Радчанскага СЦК.
Арыгінальным нумарам канцэрт-най праграмы я б назвала выступленне “дуэтам” дэкламатараў Ніны і Сяргея Асіпёнак з Елькаўшчын-скага сельскага клуба, што прадставілі на суд журы і вяскоўцаў верш Качаткова “Балада аб пракураным вагоне”. Зацікавіла прысутных і дэманстрацыя мадэляў, якую прадставілі навучэнцы Валканосаўскай сярэдняй школы, прычым, усё гэта адзенне і аксэсуары да яго былі зроблены з падручных і прыродных матэрыялаў рукамі саміх жа рабят.
Асобна трэба адзначыць праграму, прадстаўленую ў Комсеніцкім сельскім Доме культуры, якая праходзіла ў форме “Творчага кафэ”. Гледачоў ля ўваходу сустракалі хлебам-соллю гасцінныя Гаспадар з Гаспадыняй у нацыянальнай вопратцы, ласкава запрашалі за накрытыя і ўпрыгожаныя кветкавымі асеннімі кампазіцыямі столікі. Такім чынам уся канцэртная праграма тут напамінала вясковыя вячоркі. Парадаваў сваімі выступленнямі і творчы калектыў Запрудскага сельскага Дома культуры. Мясцовыя таленты тут з’ядналі маладыя, энергічныя і перспектыўныя культработнікі муж і жонка Арцём і Юлія Капытавы. У цікавай і змястоўнай канцэртнай праграме “Мілая сэрцу глыбінка” прымалі ўдзел спецыялісты СПК “Іскра”, сельскія настаўнікі і маладыя мамы са сваімі дзеткамі.
Дарыла людзям радасць вялікая “армія” салістаў, сярод якіх – не толькі работнікі творчых прафесій, а і простыя вясковыя працаўнікі, звязаўшыя свой лёс з полем і фермай. Шчыра і душэўна спявалі, у прыватнасці, Святлана Каўшыненка і Уладзімір Каваленка (Філатаўскі СДК), Галіна Кануценка (Комсеніцкі СДК), Жана Якутава і Раіса Раманёк (Цяцерынскі СЦК), Людміла Цалавальнік, Алена Заранкіна з Радчанскага СЦК. Дарэчы, побач з Любоўю Паўлавай – дырэктарам гэтага сельскага цэнтра культуры, спяваюць і астатнія члены яе сям’і – муж Іван і дачка Ганна, для ўсіх іх песня стала сапраўдным захапленнем.
Фестваль зноў паказаў, што круглянская зямля багатая на яркія, самабытныя таленты. І ўсе прайшоўшыя творчыя справа-здачы маюць высокі мастацкі і выканаўчы ўзровень, што знаходзіць станоўчы водгук сярод насельніцтва раёна. Раённы фестываль “Мая Кругляншчына” сапраўды садзейнічае раскрыццю талентаў і росту творчых здольнасцяў, нацэлены на тое, каб культура на Кругляншчыне набывала масавы характар.
Застаецца дадаць, што за-ключныя мерапрыемствы гэтага раённага творчага форуму, у тым ліку і гала-канцэрт яго пераможцаў адбудуцца ўжо ў наступным месяцы. Да новых сустрэч, Кругляншчына фестывальная, хай бясконцай будзе крыніца творчасці і натхнення тваіх людзей.
Л. МОШУЛЬ.

Последние новости

Жизнь и безопасность

Оранжевый уровень опасности объявлен из-за гроз в Беларуси на 21 мая

20 мая 2024
Читать новость
Официально

Лукашенко требует от КГБ решительно пресекать деятельность иностранных спецслужб на территории Беларуси

20 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Беларусь активизирует поставки тяжелой техники и продуктов питания в Магаданскую область

20 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси заготовлено более миллиона тонн травяных кормов

20 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посчитали инвестиции в основной капитал за январь-апрель

20 мая 2024
Читать новость
Культура

Выступили результативно

20 мая 2024
Читать новость
Спорт

Соболенко по-прежнему вторая, Азаренко и Саснович поднялись в рейтинге Женской теннисной ассоциации

20 мая 2024
Читать новость
В мире

Стоимость золота побила исторический рекорд

20 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Как выращивать баклажаны в теплице – подробный гайд

20 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Специалист рассказала, как бороться с вирусными инфекциями

20 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Мы памяти павших верны

20 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Ключ к успеху в трудолюбивых руках 

20 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Стрелка вверх