СТАРОНКІ ПАМЯЦІ

Ёсць асобная група ветэранаў мінулай вайны. Гэта жанчыны-франтавікі. Іх ужо вельмі-вельмі мала засталося сярод нас: час няўмольна забірае ўсё, а жыццё чалавека праходзіць хутка, не паспееш азірнуцца.

Ёсць асобная група ветэранаў мінулай вайны. Гэта жанчыны-франтавікі. Іх ужо вельмі-вельмі мала засталося сярод нас: час няўмольна забірае ўсё, а жыццё чалавека праходзіць хутка, не паспееш азірнуцца. Толькі памяць аб іх по-дзвігу ўдзячная і жыве вечна. Стаўшы плячо ў плячо побач з воінамі-мужчынамі, яны зрабілі вельмі многа для таго, каб прыблізіць жаданы дзень Перамогі. Маладзенькія дзяўчаты, забыўшыся пра тое, што на зямлі існуе каханне і вясельны вальс, адклаўшы белыя вэлюмы на пасля, або назаўсёды, ішлі абараняць Радзіму. Мелі розныя вайсковыя званні і абавязкі, але аб’ядноўвала адно: нянавісць да ворага, жаданне ўратаваць мір, каб падараваць жыццё будучым дзецям пад шчаслівым сузор’ем. Тыя, што прайшлі праз вайну і засталіся жыць, цяпер паважаныя сівыя бабулі ў салідным узросце. Пра мінулае напамінаюць заслужаныя баявыя ўзнагароды.
У вёсцы Прыгані жыве Таісія Мікалаеўна Каранькова. Тры гады назад прыехала яна сюды да дачкі з Віцебскай вобласці. У снежні Таісіі Мікалаеўне споўніцца 90 гадоў. А за плячыма нялёгкі век, за плячыма вайна, пыл франтавых дарог. І як кажа яна сама, многае хацелася б забыць, ды немагчыма. Таісія Мікалаеўна расхвалявалася, калі даведалася, што ёй патрэбна прыпомніць, перагартаць старонкі мінулага. Пра вайну расказваць удвая цяжэй тым, хто прайшоў яе ад званка да званка. Жыццё, як водная плынь, мы плывём па яго цячэнню, пакідаючы ззаду гады, самыя значныя падзеі застаюцца ў памяці.
Так і ў Таісіі Мікалаеўны. Але самая горкія ўспаміны для яе – вайна. А наогул Бог даў ёй добрую памяць. І ў свае 90, яна добра памятае, бачыць і чуе. Пры размове з Таісіяй Мікалаеўнай не трэба гаварыць гучна, перапытваць.
— Даваенны час у маёй памяці, — гаворыць яна, — колькі сябе памятаю, звязаны з Масквой. Нара-дзілася я ў Віцебскай вобласці, жыла сям’я ў вёсцы Гаршчэўшчына. Бацька працаваў бухгалтарам на спіртзаводзе, маці даглядала дзяцей. Нас у сям’і было дзесяцера. Сямёра памерла ў вайну, сястра загінула ў партызанах. Я ў маленстве многа хваэла, і калі прыйшоў час ісці ў школу, бацькі ўстрывожыліся: як адпусціць маленькую дачку хадзіць штодня праз непагадзь за некалькі кіламетраў. Вось і вырашылі, што будзе лепш, калі дачка пажыве ў Маскве ў цёткі. Тым больш, што тая была вельмі рада прыняць пляменніцу.
Даваенная Масква ў памяці Таісіі Мікалаеўны чыстая, прыгожая, напоўненая гоманам людскіх галасоў, боем курантаў, гудкамі фабрык і заводаў. Жыла цётка Люба непадалёку ад станцыі мятро Сакольнікі, і ў хуткасці дзяўчынка ўжо добра ведала гэтую частку горада, правілы паводзін на вуліцы. Радаснымі былі вяртанні ў родную вёску. Помніцца, у красавіку моцна пахла травой, зямлёй і сонцам , аж кружылася галава.
— Ну што, масквічка, бацькоў адведаць прыехала? – з усмешкай пытаў сусед у Таісіі, якая прабіралася па яшчэ непадсохлай вільготнай вясковай вуліцы да сваёй хаты. У час вясновых канікулаў ёй так нясцерпна захацелася дадому, папрасіла ў цёткі купіць білет на цягнік. Вёска, пасля шумнай Масквы, здавалася ціхай, маленькай, але такой роднай.
Сустрэчы з роднымі бывалі кароткімі. Дзяўчынку зноў клікаў вялікі горад.
Закончыўшы восем класаў, Таісія паступіла ў педагагічнае вучылішча, і такім чынам вырашыла назаўсёды звязаць жыццё са сталіцай. Заканчвала навучальную ўстанову ў чэрвені 1941 года. Толькі-толькі адшумеў выпускны баль, выпускнікі чакалі размеркавання. Але прыйшла вестка аб пачатку вайны. Успрыняла яе Таісія вельмі цяжка. Хацелася плакаць і плакаць, думаючы аб тым, што яе бусліную Гаршчэўшчыну ўжо топчуць фашысцкія каваныя боты. Ці жывыя родныя? А яна так марыла аб хуткай сустрэчы.
Калі аб’явілі добраахвотны набор на фронт, Таісія, актывістка і камсамолка, была ў першых радах добраахвотнікаў. Яе накіравалі сакратаром ваеннага трыбуналу ў рэзервовую армію Заходняга фронта. Пасля зацяжных баёў з немцамі рэзервовая армія распалася. Сфарміравалася 2-я ўдарная армія Волхаў-скага фронта, задачай якой было прарваць Ленінградскую блакаду. У складзе гэтай арміі несла службу і Таісія Каранькова.
— Немцы акружылі і 2-ю ўдарную армію, — успамінае франтавічка, — давялося выходзіць з акружэння, рухаліся да малой Вішэры. Там трапілі пад бамбёжку. З кантузіяй я апынулася ў шпіталі. Здарылася тое ў снежні, якраз перад Новым годам. Навагодняе свята сустракалі ў шпіталі.
3 ліпеня 1942 года па верасень 1943 года Таісія Мікалаеўна – у складзе першай сапёрнай арміі Заходняга фронта. Рухаўся, перамяшчаўся ваенны трыбунал разам з фронтам. «Спраў было многа, — успамінае Таісія Мікалаеўна, — судзілі і немцаў, і здраднікаў ра-дзімы».
Немцаў звычайна адпраўлялі ў лагер для ваеннапалонных. Для здраднікаў было іншае пакаранне. У вайны свае суровыя законы. З 1944 па 1946 год Таісія Мікалаеўна — судовы сакратар ваеннага трыбунала Маскоўскай ваеннай округі.
Перамогу сустрэла ў Маскве.
У Маскве сустрэла дзяўчына і сваё каханне. Масквіч Рыгор Флексер вучыўся разам з Таісіяй у педагагічным вучылішчы.
— Мы часта з ім тады спрачаліся, — успамінае яна, — Рыгор быў сакратаром камсамольскай арганізацыі навучальнай установы, я — старшынёй камітэта прафсаюза. Разам даводзілася вырашаць многія пытанні. У 1939 годзе Рыгор трапіў на Фінскую, а пасля нападу немцаў – пад Сталінград. Па паскоранаму курсу ён закончыў ваеннае вучылішча, атрымаў званне лейтэнанта.
Так здарылася, што ў 1944 го-дзе мы сустрэліся з ім у Маскве. Рыгор ехаў з Далёкага Усходу і паспеў заскочыць да родных, даведаўся пра мяне і мы пабачыліся з ім таксама.
У мяне вышэй было званне, чым у яго. Ён быў лейтэнант, а я – старшы лейтэнант. Рыгора чамусьці тое вельмі здзівіла. Але пасля той памятнай сустрэчы Рыгор Навумавіч і Таісія Мікалаеўна зусім па-іншаму зірнулі адзін на аднаго. Адразу пасля Перамогі, калі Рыгор вярнуўся з вайны, распісаліся.
Прыехалі на адпачынак у Беларусь. Таісія так даўно не бачыла сваіх родных. Цёплай, радаснай была сустрэча з бацькам, маці, сятрой Людмілай, якая ў час акупацыі знаходзілася ў партызанскім атрадзе.
— Зоя наша сувязной была, — з болем паведала яна пра другую сястру, — загінула сястрычка, пахавана ў вёсцы Пырхаўшчына. І меншыя нашы не перажылі ліхалецця. Удваіх мы толькі ў бацькоў засталіся. Ды і з гаспадаркі у бацькоў засталіся толькі курыца і кот. Курыца ўцалела, бо яе, калі наляталі рабаваць вёску немцы, накрывалі рэшатам. Цяжкім было пасляваеннае жыццё, немцы ў час акупацыі знішчылі, адабралі ўсё.
Пагасціўшы ў родных, Таісія і Рыгор паехалі ў Маскву, але ў хуткасці вярнуліся назад у Беларусь. Назаўсёды. Старэйшая дачка Яўгенія нарадзілася ў Маскве, пяцёра меншых – ужо тут на Віцебшчыне. Цяпер мае Таісія Мікалаеўна адзінаццаць унукаў і восем праўнукаў. Багатая спадчына.
Спачатку працавалі ў дзіцячым доме ў Смальянавічах. Таісія Мікалаеўна выкладала хімію і біялогію, Рыгор Навумавіч узначальваў навучальную ўстанову. Пасля перавялі іх настаўнічаць у вёску Алёнавічы. І апошняе месца педагагічнай працы – вёска Звінячы, дзе працавалі да самай пенсіі. Там выраслі дзеці, там застаўся дом. Таісія Мікалаеўна сумуе па родных мясцінах. Успамінае мужа, з якім жылі ў ладзе і згодзе. Больш сямнаццаці гадоў няма ўжо Рыгора Навумавіча ў жывых.
—Цяжка маці стала там жыць адной, — патлумачыла дачка, — вось і вырашыла я забраць яе ў Прыгані. Тут ў яе свая хата, а я побач жыву. Яна ў мяне яшчэ малайчына: і вяжа, і вышывае, не ся-дзіць без справы. Пра вайну асабліва ўспамінаць не любіць, не любіць хваліцца і ўзнагародамі, якія чэсна заслужыла. З баявых узнагарод у Таісіі Мікалаеўны – ордэн Айчыннай вайны, медалі. За працоўныя заслугі на педагагічнай ніве мае мноства грамат.
Вось і яшчэ адзін жаночы лёс, яшчэ адна споведзь. А за той споведдзю – з сумным , зусім не жаночым тварам – вайна.
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Читать новость
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Читать новость
Общество

Поздравление жителей Могилевской области с 79-летием Великой Победы

9 мая 2024
Читать новость
Общество

Председатель Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания РБ по здравоохранению, физической культуре, семейной и молодежной политике Валерий Малашко поздравляет жителей Круглянского района с Днем Победы

9 мая 2024
Читать новость
Общество

9 мая — День Победы! Поздравление от руководства района

9 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 8 мая: что нельзя делать на Марка Ключника

8 мая 2024
Читать новость
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Читать новость
В мире

Сильнейшее наводнение в Бразилии: число погибших и пропавших без вести продолжает увеличиваться

8 мая 2024
Читать новость
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Читать новость
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Более 80 тысяч человек региона проживают в зоне радиоактивного загрязнения

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Цветы, награды, поздравления и песни – специально к Празднику труда

1 мая 2024
Стрелка вверх
Культура

Приметы и поверья на 26 апреля: что нельзя делать в день Фомаиды Медуницы

26 апреля 2024
Стрелка вверх