Святлана КРУЦІКАВА: ЗЯМЛЯКАМ-КРУГЛЯНЦАМ
Дарагія мае зямлякі,
Я ад сэрца вам шлю пажаданне –
Хай Усявышні асвеціць шляхі!
Няхай збудуцца Вашы жаданні!
З Новым годам, мае зямлякі!
Дарагія мае зямлякі,
Я ад сэрца вам шлю пажаданне –
Хай Усявышні асвеціць шляхі!
Няхай збудуцца Вашы жаданні!
З Новым годам, мае зямлякі!
Падымаем жа чаркі за шчасце,
Каб стыхіі прайшлі, абыйшлі.
Каб мінулі ліхія напасці,
Каб у годзе ў новым – вяселлі,
Маладзіцам – калыску з дзіцём,
Закаханым – з каханым спатканне,
А зарплату – вялікім рублём!
Каб усмешку – на вашыя твары,
І да ста каб здаровым жыццё,
Каб не ведаць ніякай навалы,
Каб бяда адыйшла ў небыццё.
І каб кожны начальнік – як брат,
І дом кожны – з газетай раённай,
І дню новаму кожны быў рад,
І шчаслівым быў год навагодні!