ТЭЛЕВіЗАР АД ” ЗВЯЗДЫ”
Беларускамоўная газета «Звязда» мае нямала чытачоў і добрых сяброў у нашым раёне. Выпісваюць і чытаюць яе ўсе, каму блізкае і дарагое наша роднае слова.
Беларускамоўная газета «Звязда» мае нямала чытачоў і добрых сяброў у нашым раёне. Выпісваюць і чытаюць яе ўсе, каму блізкае і дарагое наша роднае слова. Таму і невыпадкова, што ў лік пераможцаў конкурсу, які праводзіць газета сярод падпісчыкаў, штогод трапляюць нашы землякі. На гэты раз пашанцавала жыхару райцэнтра пенсіянеру Канстанціну Харытонавічу Юскаўцу, шматгадоваму падпісчыку і чытачу “Звязды”. Па даручэнню рэдакцыі галоўны прыз – каляровы тэлевізар “Віцязь” —Канстанціну Харытонавічу на раённым вузле паштовай сувязі ўручылі начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Сяргей Лазоўскі і начальнік РВПС Людміла Байгус.
Фота В. Кубека.