ТУТ ЁН СТАЛЕЎ І ГАРТАВАЎСЯ

Усё жыццё ветэрана вайны і працы В.Д. Еўдакіменка непарыўна звязана з Магілёўшчынай. Пакідаў родны край толькі ў двух выпадках – калі вучыўся і ваяваў з ворагам.
Быў ён і ў ліку тых, хто вызваляў Прыдняпроўе.

Усё жыццё ветэрана вайны і працы В.Д. Еўдакіменка непарыўна звязана з Магілёўшчынай. Пакідаў родны край толькі ў двух выпадках – калі вучыўся і ваяваў з ворагам.
Быў ён і ў ліку тых, хто вызваляў Прыдняпроўе.

ЁСЦЬ ЛЮДЗІ, якія сваім жыццём, сваімі добрымі ўчынкамі і справамі сцвярджаюць на гэтай зямлі не толькі сябе, але і ўпісваюць яркія радкі ў гісторыю роднага краю. Да кагорты такіх, без усялякага на тое сумнення, можна аднесці і яго, ветэрана вайны і працы, інваліда Вялікай Айчыннай Васіля Дзмітрыевіча Еўдакіменка. Яго лёс непарыўна знітаваны на працягу ўсяго жыцця з лёсам нашай Магілёўшчыны – гераічнай і працавітай ва ўсе часы.
У сакавіку мінулага года кіраў-ніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскасці, родныя і блізкія, суседзі, з якімі ён жыве побач у вёсцы Філатава, шчыра віншавалі ветэрана з юбілейнай датай – 95-годдзем з дня нараджэння. Узрост для чалавека, на долю якога выпала столькі цяжкіх выпрабаванняў, што іх, бадай, хапіла б на пяцярых, больш чым паважаны. Аднак Васіль Дзмітрыевіч поўны бадзёрасці і энергіі, вочы выпраменьваюць добрае святло. Ён заўсёды жаданы госць у дні святаў у школьнікаў Філатаўскага НПК, дзе ў краязнаўчым музеі пра яго баявы і працоўны шлях расказвае спецыяльны раздзел. Штогод, калі Кругляншчына разам з усёй краінай адзначае Дзень Перамогі або чарговую гадавіну вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, В.Д. Еўдакіменка ў ліку самых паважаных гасцей, што прыязджаюць на святкаванне ў Круглае.
ЖЫЦЦЁВЫЯ КАРАНІ Васіля Дзмітрыевіча – у вёсцы Варашылава Касцюковіцкага раёна, там, дзе цячэ ціхаплынная Бесядзь. Бацькі яго — простыя сяляне, дні якіх былі пастаянна напоўнены нялёгкай працай. З малых гадоў хлапчук разам з трыма братамі дапамагаў бацьку і маці спраўляцца з усімі клопатамі: і за плугам рана навучыўся хадзіць, і з касою ўпраўляцца. Час быў нялёгкі. Сям’я, нягледзячы на тое, што бацькі і чатыры сыны не шкадавалі сябе ў рабоце, ледзьве зводзіла канцы з канцамі. Аднак і Еўдакіменкі-старэйшыя, і малодшыя цешылі сябе надзеяй на тое, што жыццё з цягам часу наладзіцца, зменіцца да лепшага.
Калі падыйшлі гады, Васіль, як і яго трое братоў, пайшлі ў школу. Праўда, у Варашылаве яе не было, і хлопцам прыходзілася штодня хадзіць “за навукай” у суседнюю вёску, да якой – пяць кіламетраў. Шлях не блізкі. Аднак Васіль з братамі ў любое надвор’е стараліся не прапускаць урокі.
Вучоба давалася хлопцу лёгка па ўсіх прадметах. Усё схопліваў, што называецца, на ляту. І школай абмяжоўвацца ён не планаваў, марыў атрымаць пасля заканчэння яе вышэйшую адукацыю. Юнак упарта і мэтанакіравана ішоў да пастаўленай мэты. Каб дасягнуць яе, давялося развітацца з роднай вёскай, з роднай Магілёўшчынай. Васіль закончыў рабфак у далёкім Уладзікаўказе. Але і на гэтым спыняцца не хацеў і не стаў.
ЗАТЫМ у 1939-м годзе паступіў на вучобу ў Харкаўскі сельскагаспадарчы інстытут і цешыў сябе марамі аб тым, што праз якія чатыры ці пяць гадоў вернецца ў сваё Варашылава, каб дапамагаць землякам гаспадарыць на зямлі “па навуцы”. Аднак правучыцца там паспеў толькі пяць дзён: савецкая краіна ўсту-піла ў вайну з Фінляндыяй. І Васіля, як многіх іншых студэнтаў, прызвалі ў армію. У ваенкамаце сказалі: “Спачатку служба, а затым ужо можна і адукацыю атрымліваць”. Пасля кароткатэрміновай падрыхтоўкі дзевятнаццацігадовы салдат трапіў ў дзеючую армію. І як прызнаецца сёння сам ветэран, ваяваць з фінамі яму і яго аднапалчанам было ніколькі не лягчэй, чым пазней з фа- шыстамі. Нязвыкла моцныя маразы, снайперы, якія хаваліся на дрэвах, лыжнікі ў белых маскхалатах, што як здані з’яўляліся з начной цемры… Аднак нашы воіны вытрымалі ўсё.
Аднак фінская вайна, як аказалася, была толькі пачаткам баявой эпапеі юнака з Магілёўшчыны. Наперадзе чакала Вялікая Айчынная, якая стала самым страшным і суровым выпрабаваннем для маладой савецкай краіны.
Вестка аб вераломным напа-дзе фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз заспела Васіля ў Ле-нінградзе, дзе па тым часе базіравалася ягоная вайсковая часць. Штодня баец з трывогай услухоўваўся ў паведамленні Саў-інфармбюро. На жаль, нічога радаснага для яго і ягоных сяброў-беларусаў яны не неслі: і родны Касцюковіцкі раён, і Магілёўшчына, а неўзабаве і ўся Беларусь трапілі пад каваныя боты акупантаў…
Дзесяць месяцаў часць, у якой служыў Еўдакіменка, абараняла горад на Няве. У адным з баёў Васіль атрымаў сваё першае раненне. Падлячыўся ў шпіталі – і зноў у строй. Удзельнічаў у цяжкіх баях пад Харкавам, дзе зноў быў паранены. Узгадваючы гэта, за-служаны ветэран вельмі шкадуе аб тым, што ва Украіне сёння ёсць спробы перакрэсліць усё тое, што зрабілі для яе вызваленыя савецкія воіны, не шкадуючы свайго жыцця…
Пасля лячэння ў шпіталі былі для Васіля Еўдакіменкі жорсткія баі – на гэты раз пад Прохараўкай, дзе разгарнулася вядомая Кур-ская бітва, што адыграла вельмі значную ролю ў пераможным завяршэнні Вялікай Айчыннай.
АЛЕ НАЙБОЛЬШ запомнілі ся Васілю Дзмітрыевічу эпі-зоды бліскуча праведзенай савецкім камандаваннем аперацыі “Баграціён”, якая ставіла сваёй мэтай вызваленне ад нямецка-фашысцкіх акупантаў Беларусі – роднай і любай для яго зямлі.
Часць, у якой служыў Еўдакіменка, у ліку першых уступіла на беларускую зямлю. І што асабліва адметна – вызваленне яе пачыналася з Хоцімскага раёна, з роднай Васілю Магілёўшчыны. А затым была яшчэ адна падзея, якую і сёння, праз далеч гадоў, ветэран успамінае са слязамі на вачах. Амаль адначасова з Хоцімскім воіны Савецкай Арміі вызвалілі ад акупантаў і Касцюковіцкі раён. Часць Васіля Дзмітрыевіча праходзіла ў тыя памятныя дні зусім непадалёку ад яго роднай вёскі Варашылава. Даведаўшыся, што салдат адтуль родам, камандзір даў Васілю кароткатэрміновы водпуск на пяць дзён, каб ён змог пабачыцца з роднымі, землякамі.
–Калі прыйшоў на родную ся-дзібу, бацькоўскі дом быў зачынены. І ў вёсцы нашай – ані душы. Я ўжо хацеў даганяць сваю часць, калі раптам убачыў, як з боку лесу ў вёску ідуць жанчыны, сярод якіх былі і маці. Бацька ж разам з іншымі мужчынамі працягваў заставацца ў лесе.
Чатыры дні Васіль правёў дома. Разам з маці ўзгадвалі братоў, якія таксама знаходзіліся ў Дзеючай Арміі. Тады не ведалі яны пра тое, што Нікіфар загінуў яшчэ ў 1941-м у Прыбалтыцы, а Іван складзе галаву ў 1944-м пад Магілёвам, на роднай зямлі.
Сваю часць Еўдакіменка дагнаў ужо каля Прапойска (сённяшні Слаўгарад). У баях за вызваленне гэтага невялікага гарадка з васьмідзесяці байцоў аўтаматнай роты ў страі засталося толькі трыццаць. Так што водпуск у родную вёску, магчыма, уратаваў яго ад гібелі. А як толькі атрымалі папаўненне – зноў у бой. Адзін з іх стаў для Васіля Дзмітрыевіча апошнім. У канцы 1943-га ён быў паранены ў чацвёрты раз, паранены вельмі цяжка. Пасля чатырох з паловай месяцаў лячэння ў шпіталі ўрачэбная камісія камісавала салдата.
ЦЯЖКА перадаць, з якімі пачуццямі вярнуўся ў сваё Варашылава, на родную Магілёўшчыну. Да радасці ад усведамлення таго, што вызвалена ад фашыстаў Беларусь і грымоты вайны адыходзілі ўсё далей, — кажа ветэран, — прымешвалася боль і горыч страт, шкадаванне аб тых земляках, што загінулі на франтах і ў партызанскіх атрадах, аб мірных жыхарах, якіх бязлітасна знішчылі акупанты, не шкадаваўшы ні старых, ні малых.
Нейкі час В.Д. Еўдакіменка працаваў у сельпа. А потым рашыў вярнуцца да того, што перашко-дзіла зрабіць вайна – атрымаць вышэйшую адукацыю.
Паступіў на вучобу ў Гомельскі педінстытут, які заканчваў па па-скоранай праграме: не хапала нядаўна вызваленай Беларусі настаўнікаў. Атрымаўшы дыплом, выкладаў хімію і біялогію ў школе вёскі Вётухна на роднай Касцюкоўшчыне. Там і лёс свой сустрэў у асобе настаўніцы малодшых класаў Валянціны Кандрацьеўны. У 1948 годзе яны пажаніліся. Мірнае жыццё паступова наладжвалася. Муж і жонка самааддана працавалі ў вясковай школе. Праўда, Васіль Дзмітрыевіч “падрос” ужо да дырэктара. Гадавалі дзяцей – дачку Галіну і сына Аляксандра. Здавалася б, жыві, ды радуйся. Але на Беларусь і на Магілёўшчыну абрушылася новая бяда: радыяцыйнае забруджванне накрыла велізарную тэрыторыю. Трапіла ў асабліва небяспечную зону і частка Касцюковіцкага раёна. Былы франтавік з сям’ёй не спяшаўся пакідаць родныя мясціны, што называецца, да апошняга. Але праз восем гадоў пасля аварыі на ЧАЭС прыняў прапанову аб пераездзе ў Круглянскі раён. Дырэкцыя колішняга саўгаса “Някрасава” выдзеліла ветэрану і яго сям’і дабротны катэдж. Але ў 1999-м новая вялікая бяда напаткала Васіля Дзмітрыевіча і яго сям’ю: памерла жонка і маці. Цяжка перанёс ён страту роднага і блізкага чалавека, з якім ішоў рука аб руку больш за паўстагоддзя. Але ж жыццё працягваецца.
І ВАСІЛЬ ДЗМІТРЫЕВІЧ шчыра радуецца кожнаму новаму дню, радуецца таму, што з кожным годам усё больш квітнеючай і заможнай становіцца родная Магілёўшчына, за якую ён ваяваў, якую вызваляў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, разам з якою дзяліў усе радасці і нягоды. “Будзьце дастойнымі баявой і працоўнай славы сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў, беражыце і шануйце нашу зямлю,” – такі наказ дае ветэран Вялікай Айчыннай вайны, кавалер двух баявых ордэнаў і шматлікіх медалёў Васіль Дзмітрыевіч Еўдакіменка людзям маладзейшага пакалення.
М. ВАДАП’ЯН.

Последние новости

Калейдоскоп

Визажист назвала три ошибки в макияже, которые прибавляют возраст

6 мая 2024
Калейдоскоп

Что делать, если вы часто разочаровываетесь в людях и страдаете из-за этого – рекомендации психолога

6 мая 2024
Калейдоскоп

Нужно ли белить деревья весной: отвечаем на извечный вопрос

6 мая 2024
В мире

В Панаме обнародованы предварительные итоги президентских выборов

6 мая 2024
Актуально

Грозы и сильный ветер ожидаются сегодня в Беларуси

6 мая 2024
Жизнь и безопасность

Спасатели предупредили о рисках на 6 мая из-за гроз, ливней и шквалистого ветра

6 мая 2024
В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024
Общество

Более 80 тысяч человек региона проживают в зоне радиоактивного загрязнения

26 апреля 2024