У ПАКУПНІКОЎ ЁСЦЬ ВЫБАР

Калі ішло абуладкаванне аграгарадка “Цяцерына”, быў праведзены і рамонт мясцовага магазіна. Зараз на гэты будынак прыемна паглядзець як звонку, так і знутры.

Калі ішло абуладкаванне аграгарадка “Цяцерына”, быў праведзены і рамонт мясцовага магазіна. Зараз на гэты будынак прыемна паглядзець як звонку, так і знутры. Але, як кажуць у народзе, “прыгожая хата не вугламі, а пірагамі”. І ў гэтым сэнсе магазін у Цяцерыне выглядае вельмі прыстойна. Асартыменту харчовых тавараў, які тут прадстаўлены, можа па-добраму пазайздросціць любая з гандлёвых кропак райцэнтра.
— Ведаеце, — гаворыць загадчыца мага-зіна Тамара Галаўкова, — калі ўзнік ажыятажны попыт на прадукты, у нас гандаль ішоў у звычайным рэжыме. Не было такога, каб людзі мяшкамі куплялі соль, цукар, крупы, па некалькі бутэлек набывалі ў запас расліннае масла. Прадавалі звычайную сутачную норму харчовых тавараў. І пастаянна клапаціліся пра абнаўленне асартыменту.
Тут да месца будзе заўважыць, што магазін, калектыў якога ўзначальвае Тамара Віктараўна, адным з першых у раёне перайшоў на забеспячэнне таварамі праз міжраённую гандлёвую базу. І ўсе заяўкі, па словах загадчыцы, выконваюцца ў поўным аб’ёме і своечасова.
Вядома, цэны на асобныя віды прадуктаў некалькі павялічыліся . Таму, як праінфарміравала аўтара гэтых радкоў Т.В. Галаўкова, калектыў магазіна імкнецца рабіць больш разнастайным іх выбар. Бо, пагадзіцеся, не кожны вясковец можа дазволіць сабе купіць сыравяленую каўбасу коштам трыццаць і больш тысяч рублёў. А вось вараная каўбаса, якой у вітрыне-халадзільніку прадстаўлена некалькі найменняў, каштуе не даражэй 9 — 12 тысяч рублёў за кілаграм. Ёсць у продажы і недарагі зэльц, чатыры віды сасісак, самыя дарагія з якіх каштуюць 14 тысяч рублёў.
Шырока прадстаўлены малочныя прадукты. У халадзільнай вітрыне – кефір, цвёрдыя і плаўленыя сыры, ёгурты, масла, маргарын. Цэны даступныя для вясковых пакупнікоў. Да прыкладу, 200-грамовы пачак маргарыну — 1750 рублёў. Паўкілаграмовая ўпакоўка смятаны ад “Бабулінай крынкі” каштуе 3880 рублёў. А такая ж па вазе колькасць смятаны ад прадпрыемства “Савушкін прадукт” – 4240 рублёў. Па-добраму ўразіў асартымент кавы і чаю,прадстаўлены ў магазіне. І не столькі колькасцю найменняў, але і цэнамі. Ёсць упакоўкі расфасаванага ў пакецікі чорнага чаю коштам 1440 рублёў. У Круглым вы наўрад ці знойдзеце гэты духмяны напой па такой цане.
— Ведаеце, у наш магазін часта заходзяць і жыхары райцэнтра, якія бываюць па справах у Цяцерыне, — працягвае размову Тамара Віктараўна. – І кожны абавязкова робіць пакупку. Бо ў нас усе прадукты свежыя, недарагія.
І мы пераканаліся ў гэтым. Хлеб, у прыватнасці, у Цяцерынскі сельмаг завозіцца штодня з Магілёва і суседніх Бялынічаў. Бохан самага таннага каштуе 1580 рублёў. У шырокім асартыменце булачныя вырабы, пячэнне, цукеркі.
Адзін з самых запатрабаваных тавараў у гэтыя дні – цукар. У продажы ў магазіне яго тры віды – пясок і рафінад ад розных беларускіх вытворцаў гэтага салодкага прадукту. Ёсць у продажы два віды солі . Літаральна вочы разбягаюцца, калі падыходзіш да паліцы, на якой выкладзены мука, крупы, макаронныя вырабы. Канешне, грэчку па 17420 рублёў за кілаграм вяскоўцы амаль не купляюць. А вось пшано, рыс, гарох, якія каштуюць у разы танней, попытам карыстаюцца. Ёсць у магазіне кукурузныя крупы, аўсяныя шматкі. Кошт пачка апошніх складае 1840 рублёў. Кілаграм мукі 1 гатунку тут можна набыць за 1480 рублёў. Пастаянна ёсць у продажы некалькі відаў салёнай і свежамарожанай рыбы, гндлёвыя надбаўкі на якую самыя мінімальныя.
— І людзі ідуць да нас, — гаворыць на развітанне Тамара Віктараўна. — Я і мае памочніцы Наталля Дзенісенка, Таццяна Матвеева і Святлана Міхальчук стараемся ветліва і хутка абслужыць сваіх пакупнікоў, клапоцімся, каб у асартыменце быў шырокі выбар тавараў на любы густ і па даступных цэнах.
І гэта невялікаму калектыву Цяцерынскага прадуктовага сельмага ўдаецца. Вяскоўцы ўдзячны прадаўцам за такую работу.
М. ВАДАП’ЯН.
НА ЗДЫМКУ: загадчыца прадуктовага магазіна ў Цяцерыне Тамара Галаўкова.
Фота У. Гайдука.

Последние новости

Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси скошено 6 процентов трав

16 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

Пострадал велосипедист

16 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Министр экономики рассказал, как бизнесу получить финансовую поддержку

16 мая 2024
Читать новость
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Читать новость
Общество

Друг для друга счастье и опора

16 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Взносы страховых организаций Беларуси в I квартале выросли на 17,1%

16 мая 2024
Читать новость
Актуально

Главное – всё  делать по проекту

16 мая 2024
Читать новость
Официально

Прямая линия

16 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 16 мая: что нельзя делать в день Мавры Рассадницы

16 мая 2024
Читать новость
В мире

Белый дом заявил о работе США над отправкой новой партии оружия Украине

16 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх