У “Рэчанькі” круглянскія вытокі

Харэаграфічны калектыў ветэранаў працы “Рэчанька” адзначае 29 чэрвеня свой 5-гадовы юбілей.

Харэаграфічны калектыў ветэранаў працы “Рэчанька” адзначае 29 чэрвеня свой 5-гадовы юбілей. Створаны пры хоры “Надзея”, ён з першых канцэртных выступленняў упэўнена заявіў аб сабе як пра самабытнае і творчае аб’яднанне і адразу знайшоў прыхільнікаў сярод мясцовай публікі.
А першай дапамагла калектыву зацвердзіцца, знайсці свой “твар” іх мастацкі кіраўнік С.М. Логасава, якая на той час кіравала ў раённым Доме культуры дзіцячым танцавальным гуртком. Першая харэаграфічная кампазіцыя “Рэчанька” на матыў аднайменнай народнай песні і дала назву ансамблю. Як успамінае адна з ініцыятараў стварэння данага творчага калектыву Л.М. Шалонік, напачатку ў іх не было пастаяннага мастацкага кіраўніка. Аднойчы вырашылі звярнуцца за дапамогай да метадыста РДК, якая захаплялася менавіта мастацтвам танца, Т.Р. Радоўскай. Таццяна Рыгораўна не адмовіла. Пад яе кіраўніцтвам заняткі і рэпетыцыі сталі праходзіць на больш прафесіянальным узроўні. Трэба сказаць, што пэўны час дапамагала працаваць калеге з калектывам вопытны харэограф І.Г. Конанава. Сумесна яны і папоўнілі рэпертуар калектыву вельмі прыгожым, энергічным танцам “Кадрыль”.
І тут ужо нашых самадзейных артыстаў заўважылі на абласной сцэне ў рамках рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці “Не старэюць душой ветэраны”, прысвечанага 70-гадоваму юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А неўзабаве калектыў разам з яго харэографам Т.Р. Радоўскай запрасілі ў абласны Палац культуры г. Магілёва для ўдзелу ў заключным канцэрце аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, дзе падводзіліся вынікі конкурсу. Круглянскі творчы калектыў “Рэчанька” быў удастоены тады Дыплома ІІ ступені і каштоўнага падарунка.
Сёння ў рэпертуары ансамбля – некалькі танцавальных кампазіцый, і ўсе яны на народныя матывы. Для іх выканання ўдзельніцы творчага калектыву, як кажуць, самі сваімі рукамі зрабілі два камплекты канцэртных касцюмаў – з выкарыстаннем элементаў рускага і беларускага нацыянальнага адзення.
Кожную сераду 10.00 спяшаюцца гэтыя захопленыя, актыўныя жанчыны на рэпетыцыі ў раённы Дом культуры.
Гадзіну, а іншы раз і больш, з імі займаецца ў гэты дзень Таццяна Рыгораўна. Як аб вельмі чуйным, добрым і тактоўным чалавеку і сапраўдным прафесіянале аб ей адзываюцца “падапечныя”. І яны стараюцца не падвесці свайго мастацкага кіраўніка. Трэба толькі бачыць, як жвава, з запалам выходзяць артысткі з “Рэчанькі” на сцэну і выконваюць часам не самыя лёгкія харэаграфічныя “па”.
Твары свецяцца, на вуснах – усмешкі. І нават не верыцца, што сярэдні ўзрост удзельніц калектыву – 65 гадоў. Хочацца назваць усіх гэтых жанчын пайменна: Т.С. Шыхман, Л.М. Шалонік, Л.Я. Радзевіч, Ф.Д. Зэндаль, Л.Ф. Несцерава, К.Д. Дрык, М.І. Кушнір, Л.В. Лягушава, Н.Ф. Шуйская. Са святам вас, паважаныя, усяго найлепшага ў жыцці і далейшай творчай дзейнасці!
Людміла МОШУЛЬ.
НА ЗДЫМКУ: харэаграфічны калектыў «Рэчанька» са сваім мастацкім кіраўніком Т.Р. Радоўскай.

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024