ВЕРНАЯ ПАМЯЦЬ САЛДАТА

Ветэран вайны і працы Ягор Іванавіч Шарапаў пераехаў жыць з Конанавіч у Круглае да дачкі Наталлі. Згадзіўся пакінуць родную вёску толькі тады, калі зразумеў, што не зможа жыць адзін у асірацелай хаце.

Ветэран вайны і працы Ягор Іванавіч Шарапаў пераехаў жыць з Конанавіч у Круглае да дачкі Наталлі. Згадзіўся пакінуць родную вёску толькі тады, калі зразумеў, што не зможа жыць адзін у асірацелай хаце. Пайшла з жыцця жонка На-дзея Васільеўна, з якой у ладзе і згодзе пражыў шмат гадоў. Васьмёра дзяцей вырасцілі яны разам. Калі не стала яе, быццам крылы падрэзалі былому салдату. Асаб-ліва цяжка начамі, успаміны не даюць спакою. І добра, што не вечная тая ноч. Гаснуць зоркі ў ранішнім небе, нараджаецца новы дзень. Любіць Ягор Іванавіч пачатак дня, ніколі не праспіць гэтыя непаўторныя імгненні. Глядзіць за акно, туды, дзе на краёчку неба разрастаецца ў вышыню светлая палоска. Успамінаюцца яму тады чыстыя і светлыя раніцы маленства ў вёсцы Конанавічы. «У дзяцінстве пахла малаком і мятай, і сонца там, і волі цераз край, і ў памяці заўсёды тая хата, адкуль вялі шляхі за небакрай». Ягор Іванавіч успамінае далёкія гады і на твары святлее ўсмешка. Восемдзесят сем стукнула ўжо ветэрану, а памяць засталася яснай, быццам падзеі адбываліся толькі ўчора.
Вось яму даверылі пасвіць гурт авечак. Гэта ж не жарты — угледзець, не згубіць восемдзесят чатыры шкодлівых галавы. Але ў Ягора наконт гэтага існавала свая хітрасць: прыручаныя бараны ішлі ўслед за акрайцам хлеба, а за імі – уся чарада. Гэтая нялёгкая справа, пасвіць авечак, прыйшлася па душы хлапчуку. Любіў Ягор назіраць, як б’юцца паміж сабой бараны, Разбягуцца, ды і сыйдуцца лоб у лоб, аж трэск. Але ім нічога – зноў разбягаюцца. Акрамя абавязкаў пастуха былі і іншыя, не менш важныя. Падлеткам араць навучыўся, добра ўпраўляўся з коньмі. У вольныя хвіліны любіў паблукаць па баравінах у пошуках баравікоў. Тады Ягор і ўявіць сабе не мог, што прыйдзе час і пушча стане яму родным домам. Не думаў тады хлопец, што шлях яго пакалення ў дарослае жыццё, у шчаслівыя вёсны праляжа праз пыльныя шляхі вайны.
— Добра я помню той дзень, калі вайна пачалася, — уздыхнуў, цалкам аддаўшыся ўспамінам, былы салдат. – Да вайны я паспеў закончыць сем класаў Сіманавіцкай школы. Вучыўся добра, асабліва да моў быў здольны. Хацелася вучыцца далей, але лёс павярнуўся інакш. У той чэрвеньскі трывожны вечар мы, вясковая моладзь, сядзелі на лавачцы ля хаты і доўга абмяркоўвалі падзеі мінулага дня, які так нечакана прынёс вялікую бяду. У нашу вёску чорную вестку прынёс верхавы наезднік з сельскага Савета. Апоўдні прыскакаў ён на ўзмыленым кані, спыніўся на лузе ля рэчкі. Людзі ў гарачую пару сенакосу шчыравалі там. – Вайна! – прамовіў ён толькі адно слова і водгулле яго пракацілася па сэрцах вяскоўцаў чорнай хваляй.
Многім давялося адкласці на доўгі час свае будзённыя справы. У першыя дні вайны пайшоў на фронт старэйшы Ягораў брат. Лётчык Ціхан Шарапаў загінуў у 1943 годзе на Курскай дузе.
Сям’ю Шарапавых часта наведвалі партызаны. Ягор стаў спачатку сувязным, а ў 1943 годзе пайшоў змагацца з ворагам у адзін з атрадаў брыгады Жуніна.
Ніколі не сціхае, шуміць, шапаціць у памяці восеньскай лістотай барвова-зялёны лес. Брусніцы на прагалінах пырскаюць з-пад ног кропелькамі крыві, а жывіца пахне так церпка, што аж кружыцца галава. Невялікі, негусты бярэзнік, зараслі іванчаку. Далей лясная, узрытая карэннямі дрэў дарога, якая вядзе да Старога Палесся. Па ёй, з боку Кручы, часта ездзяць немцы на станцыю ў Слаўнае. Туды, па чыгунцы ім дастаўляюць правізію, зброю.
У той шапатлівы восеньскі дзень, калі верасы яшчэ ладна праграваліся сонцам і моцна пахлі перасохлыя травы, партызаны ўчынілі засаду ворагу. Сярод мсціўцаў быў і Ягор. Прадумана было ўсё загадзя. Немцы яшчэ раніцай праехалі на станцыю. Назад, па разліках партызан, павінны былі вяртацца ў поўдзень. Кулямётчык замаскіраваўся на гарышчы школы Старога Палесся, астатнія байцы заляглі ў кустах ля дарогі.
— Мінуў ужо поўдзень, — успа-мінае Ягор Іванавіч, — і сонца павярнула на захад, а немцы ўсё не паяўляліся. Мы гадалі, чаму не едуць фрыцы? А яны на станцыі затрымаліся, і цяпер ехалі вясёлыя, гергеталі на ўсю акругу. І пра партызан забыліся. А мы ім напомнілі прыцэльным агнём. Паўсотні фрыцаў палажылі, васьмярых у палон узялі. Праўда, трафеі захапіць не паспелі: з боку Слаўнага фрыцам рухалася падмога. Але і тая група немцаў была разбіта: дапамаглі партызаны Смаленшчыны. Назаўтра ворагі прыехалі забраць сваіх загінуўшых, і зноў іх накрылі агнём партызаны.
Шляхі-дарогі партызанскія, абрыўкі цішыні трывожнай, з перастрэлкай раніцай, хіба забыць калі вас можна?
Не, нельга забыць тыя дні, няхай сабе нават мінула амаль семдзесят гадоў. У многіх аперацыях удзельнічаў Ягор, праяўляючы кемлівасць і мужнасць. Нейкі час працаваў затым у ваеннай камендатуры. Маючы вельмі добрую памяць, ён за сем месяцаў ужо добра ведаў нямецкую мову. Гэта яму спатрэбілася пасля, калі ішоў па вайне пехацінцам. Ягор часта перакладаў на рускую мову ультыматумы, якія слалі немцы рускім. А ў 44-м пайшоў франтавымі дарогамі. Вызваляў Ягор Шарапаў Польшчу. Цяжкія баі ішлі за горад Ломжа.
— Мы занялі абарону, — успамінае ён. – Немцы акапаліся за чыгункай. Узляцелі ў неба сігнальныя ракеты і завязаўся моцны бой. Мой франтавы сябра Валодзя Салаўёў бег наперад і крычаў: “У мяне дома брат, сястра, маці. За іх вам, гады праклятыя!”.
Прарвалі мы абарону і пайшлі далей. Але не ўсе. Многія засталіся на той вышыні ля Ломжы. А я быў паранены, нейкі час лячыўся ў шпіталі. «Не былі гады мае мяды, у іх хапала горкасці занадта, порахам прапахлі бліндажы на світанні светлага юнацтва».
На заваяваных рубяжах уздымалі сцягі салдаты і ішлі ўпарта, топчучы ботамі вайну. Наперад, да Перамогі! Дайшлі да яе ў маі.
— Я і ўявіць сабе не магу, што Перамога магла быць у іншым месяцы, — гаворыць Ягор Іванавіч. – І яшчэ адным салютам салдатам-пераможцам сталі зацвіўшыя сады на абвугленай зямлі.
Родныя мясціны чакалі сваіх вызваліцеляў. У родныя Конанавічы вярнуўся пехацінец Ягор Шарапаў:
Не пазнаць цябе, родны куточак,
Што з табой натварыла вайна?
Дзе ж жыцця твайго
светлы расточак,
Смех дзяцей растаптала вайна.
— Трэба жыць па-новаму, — вырашыў салдат.
Ажаніўся. З Надзеяй Васільеўнай шмат гадоў пражылі разам у ладзе і згодзе. Дачакаліся ўнукаў і праўнукаў. Ягор Іванавіч доўгі час працаваў бухгалтарам у саўгасе “Шапялевічы”. Разам з узнагародамі за ратны подзвіг — двумя ордэнамі Айчыннай вайны, медалямі “За перамогу над Германіяй” і “За баявыя заслугі” захоўваюцца ў сямейным архіве і працоўныя ўзнагароды.
Праляцелі гады, пайшла з жыцця Надзея Васільеўна. Але не застаўся адзінокім былы салдат. Любіць ён сваіх дзяцей і ўнукаў, асабліва самую малодшую дачку, якая даглядае старога бацьку. Няхай жа яшчэ адзін светлы юбілей Вялікай Перамогі прынясе радасць былому партызану і франтавіку. Няхай святочным салютам аздобяць мірную зямлю зацвіўшыя яблыні.
С. ВАРАПАЕВА.
НА ЗДЫМКУ: ветэран вайны і працы Ягор Іванавіч Шарапаў і яго жонка Надзея Васільеўна.
(Фота былых гадоў з сямейнага архіву).

Последние новости

Жизнь и безопасность

Оранжевый уровень опасности объявлен из-за гроз в Беларуси на 21 мая

20 мая 2024
Читать новость
Официально

Лукашенко требует от КГБ решительно пресекать деятельность иностранных спецслужб на территории Беларуси

20 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Беларусь активизирует поставки тяжелой техники и продуктов питания в Магаданскую область

20 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси заготовлено более миллиона тонн травяных кормов

20 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посчитали инвестиции в основной капитал за январь-апрель

20 мая 2024
Читать новость
Культура

Выступили результативно

20 мая 2024
Читать новость
Спорт

Соболенко по-прежнему вторая, Азаренко и Саснович поднялись в рейтинге Женской теннисной ассоциации

20 мая 2024
Читать новость
В мире

Стоимость золота побила исторический рекорд

20 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Как выращивать баклажаны в теплице – подробный гайд

20 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Специалист рассказала, как бороться с вирусными инфекциями

20 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Мы памяти павших верны

20 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Ключ к успеху в трудолюбивых руках 

20 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Стрелка вверх