ВЫБРАНЫ КІРУЮЧЫЯ ОРГАНЫ РАЙСАВЕТА

12 мая ў Круглым адбылася першая арганізацыйная сесія раённага Савета дэпутатаў ХХVІ склікання. На яе прыбылі і зарэгістраваліся 27 з 30 дэпутатаў, выбраных 25 красавіка 2010 года.

12 мая ў Круглым адбылася першая арганізацыйная сесія раённага Савета дэпутатаў ХХVІ склікання. На яе прыбылі і зарэгістраваліся 27 з 30 дэпутатаў, выбраных 25 красавіка 2010 года. Трое дэпутатаў адсутнічалі па ўважлівых прычынах.
Згодна з заканадаўствам, адкрыў і вёў сесію на першым яе этапе старшыня раённай выбарчай камісіі І.П. Саплюкоў. У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў У.І. Панцюхоў, першы намеснік старшыні Круглян-скага раённага выканаўчага камітэта А.М. Бутараў, члены райвыканкама.
Дэпутаты зацвярджаюць павестку дня сесіі, склад камісіі па мандатах, дэпутацкай этыцы, мясцоваму кіраванню і самакіраванню, законнасці і правапарадку. Агульным галасаваннем старшынёй данай камісіі выбіраецца дэпутат М.С. Арсоба.
Аб’яўлены невялікі перапынак, у час якога члены мандатнай камісіі правяраюць неабходныя дакументы, а затым прадстаўляюць на зацвяр-джэнне паўнамоцтвы ўсіх 30 народных выбраннікаў. Адпаведнае рашэнне прымаецца адзінагалосна.
Далей дэпутаты пераходзяць да разгляду асноўнага пытання арганізацыйнай сесіі – “Аб старшыні раённага Савета дэпутатаў”. Па прапанове членаў рабочай групы з ліку дэпутатаў і старшыні обласнога Савета дэпутатаў У.І. Панцюхова ў спіс для тайнага галасавання ўносіцца кандыдатура В.І. Ерковіча – дэпутата ад Усходняй выбарчай акругі № 17.
Іншыя кандыдатуры не прапаноў-валіся.
Тайным галасаваннем пераважнай большасцю галасоў старшынёй Круглянскага раённага Савета дэпутатаў выбіраецца Валерый Іванавіч Ерковіч. Да гэтага ён працаваў старшынёй Круглянскага сельскага Савета дэпутатаў.
Далей сесію райсавета вядзе непасрэдна В.І. Ерковіч. Намеснікам старшыні райсавета ў выніку ад-крытага галасавання выбраны Аляксандр Міхайлавіч Бялянкін – дырэктар СШ №1 г.п. Круглае. Гэтыя новыя для сябе абавязкі ён будзе выконваць на грамадскіх пачатках.
Сесія зацвердзіла склад яшчэ трох (у дабавак да ўжо выбраных) пастаянных камісій – па 7 чалавек. Старшынямі гэтых дэпутацкіх фарміраванняў выбраны: А.В. Станкевіч – камісіі па эканоміцы, бюджэту, фінансах, падаткаабкладанню і камунальнай уласнасці; М.А. Рэдкі – камісіі па аграрных пытаннях, экалогіі і прыродакарыстанню; У.А. Аляхновіч – камісіі па пытаннях сацыяльна-культурнай галіны і сацыяльнай абароне грамадзян.
У склад новага прэзідыума раённага Савета дэпутатаў увайшлі вышэйпералічаныя шэсць чалавек: В.І. Ерковіч, А.М. Бялянкін, У.А. Аляхновіч, М.С. Арсоба, М.А. Рэдкі, А.В. Станкевіч.
У час работы сесіі старшыня абласнога Савета дэпутатаў У.І. Панцюхоў выказаў падзяку былому старшыні раённага Савета Аляксандру Анатольевічу Рылькову за шматгадовую добрасумленную працу на гэтай адказнай пасадзе. Прынята таксама рашэнне аб узнагароджанні А.А. Рылькова Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта.

Последние новости

Жизнь и безопасность

Оранжевый уровень опасности объявлен из-за гроз в Беларуси на 21 мая

20 мая 2024
Читать новость
Официально

Лукашенко требует от КГБ решительно пресекать деятельность иностранных спецслужб на территории Беларуси

20 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Беларусь активизирует поставки тяжелой техники и продуктов питания в Магаданскую область

20 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси заготовлено более миллиона тонн травяных кормов

20 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посчитали инвестиции в основной капитал за январь-апрель

20 мая 2024
Читать новость
Культура

Выступили результативно

20 мая 2024
Читать новость
Спорт

Соболенко по-прежнему вторая, Азаренко и Саснович поднялись в рейтинге Женской теннисной ассоциации

20 мая 2024
Читать новость
В мире

Стоимость золота побила исторический рекорд

20 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Как выращивать баклажаны в теплице – подробный гайд

20 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Специалист рассказала, как бороться с вирусными инфекциями

20 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

В ГУО «Тетеринская средняя школа имени А.С. Лукашевича» реализуется профилактический проект «Школа – территория здоровья»

15 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Ключ к успеху в трудолюбивых руках 

20 мая 2024
Стрелка вверх