ЗА СВЕТ УРАТАВАНЫ ВАМ ДЗЯКУЙ, ВЕТЭРАНЫ

Люты здае пазіцыі. Міне яшчэ два дні, і сакавік уступіць у свае правы, пачнецца ў свеце новая вясна. І цяпер, рыхтуючыся да знамянальнай даты – 70-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — кіраўніцтва раённай ветэранскай арганізацыі спяшаецца зноўку пабываць у доме кожнага ўдзельніка той цяжкай мінуўшай вайны, аддаць даніну памяці і павагі ветэранам. Усе яны зрабілі вельмі многа для таго, каб найхутчэй прыблізіць жаданы дзень Перамогі, не шкадавалі ўласнага жыцця. Вясна абуджае былыя трывогі, і звычайна часцей, чым хвалюе і непакоіць кожнага. Мінаюць гады, а памяць аб подзвігу народа ўдзячная і жыве вечна. У гэты дзень, напрадвесні кіраўніцтва раённай ветэранскай арганізацыі сумесна з загадчыцай аддзялення пярвічнага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназіравання раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталляй Дудковай і з аўтарам гэтых радкоў наведалі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія жывуць у вёсках Прыгані, Комсенічы, Петушкі, уручылі ветэранам невялікія прадуктовыя пакеты. А галоўнае, добрае слова мовілі, што для такіх людзей цяпер вельмі важна.

Люты здае пазіцыі. Міне яшчэ два дні, і сакавік уступіць у свае правы, пачнецца ў свеце новая вясна. І цяпер, рыхтуючыся да знамянальнай даты – 70-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — кіраўніцтва раённай ветэранскай арганізацыі спяшаецца зноўку пабываць у доме кожнага ўдзельніка той цяжкай мінуўшай вайны, аддаць даніну памяці і павагі ветэранам. Усе яны зрабілі вельмі многа для таго, каб найхутчэй прыблізіць жаданы дзень Перамогі, не шкадавалі ўласнага жыцця. Вясна абуджае былыя трывогі, і звычайна часцей, чым хвалюе і непакоіць кожнага. Мінаюць гады, а памяць аб подзвігу народа ўдзячная і жыве вечна. У гэты дзень, напрадвесні кіраўніцтва раённай ветэранскай арганізацыі сумесна з загадчыцай аддзялення пярвічнага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназіравання раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталляй Дудковай і з аўтарам гэтых радкоў наведалі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія жывуць у вёсках Прыгані, Комсенічы, Петушкі, уручылі ветэранам невялікія прадуктовыя пакеты. А галоўнае, добрае слова мовілі, што для такіх людзей цяпер вельмі важна.
ВЁСКА ПРЫГАНІ сустрэла цішынёй. Хата, у якой жыве Т. М. Каранькова, у сярэдзіне вёскі. Яе першай і наведалі кіраўнікі. Шэсць гадоў назад пераехала Таісія Мікалаеўна з Віцебскай вобласці на Кругляншчыну да дачкі. У снежні мінулага года ей споўнілася 92 гады. А за спіною ў яе вайна, нялёгкі лёс. Расхвалявалася Таісія Мікалаеўна, сустракаючы нечаканых гасцей, цяжка ей было нанова прыпомніць, перагартаць старонкі свайго жыцця. Аб гераічным мінулым напамінаюць заслужаныя баявыя ўзнагароды.
–Я болей люблю ўспамінаць пра даваенны час, — мовіла жанчына, — які звязаны з Масквой. А нарадзілася я тут, у Беларусі, у вёсцы Гаршчэўшчына Віцеб-скай вобласці. У сям’і бацькоў нас было дзесяцера дзяцей. Сямёра памёрлі ў вайну, сястра ў партызанах загінула. Я да вайны часта хварэла, вось і вырашылі мяне бацькі адправіць у Маскву да цёткі. Ад нашай вёскі далёка было хадзіць у школу. Цётка з радасцю прыняла пляменніцу. Помніцца даваенная Масква, чыстая, прыгожая, светлая, з гоманам мноства людзей на вуліцах, з лозунгамі, плакатамі, афішамі. Жыла цётка Люба непадалёку ад станцыі метро Сакольнікі.
Таісія вельмі хутка асвоілася ў вялікім горадзе. Але ўсё ж сумавала па родных мясцінах. Сустрэчы з блізкімі былі вельмі кароткімі: прыязджала дадому ў Гаршчэўшчыну на канікулы. Закончыўшы ў Маскве восем класаў, Таісія паступіла ў педагагічае вучылі-шча. Яна вырашыла назаўсёды звязаць свой лёс са сталіцай вялікай дзяржавы. А заканчвала навучальную ўстанову ў 1941 годзе. Толькі-толькі адшумеў выпускны баль і… прыйшла вестка аб пачатку вайны. У роднай Беларусі ўжо грымелі баі, і Таісія зразумела, што не зможа трапіць на радзіму праведаць бацькоў. Вораг упарта рваўся да Масквы.
Калі аб’явілі добраахвотны набор на фронт, Таісія, актывістка і камсамолка, апынулася ў першых радах добраахвотнікаў. Трапіла ў рэзервовую армію Заходняга фронта сакратаром ваеннага трыбуналу. Пасля зацяжных баёў з немцамі рэзервовая армія распалася. Сфарміравалася 2-я Ударная армія. Волхаўскага фронту, задачай якой было прарваць блакаду Ленінграда. Таісія Каранькова несла службу ў складзе падраздзяленняў гэтай арміі.
— Калі немцы ўзялі ў акружэнне другую Ударную армію, — успамінае жанчына, — давялося выходзіць з яго. Рухаліся ў накірунку да Малой Вішэры. Трапілі пад бамбёжку.
Тады Таісія з кантузіяй апынулася ў шпіталі.
3 ліпеня 1942 г. па верасень 1943 г. яна ў складзе першай сапёрнай арміі Заходняга фронту. Перамяшчаўся ваенны трыбунал разам з фронтам.
– Спраў было многа, — успамінае Таісія Міхайлаўна, — судзілі і немцаў, і здраднікаў Радзімы.
З 1944 года па 1946 год Таісія Мікалаеўна – судовы сакратар ваеннага трыбунала Маскоўскай ваеннай акругі.
–У Маскве я Перамогу сустрэла, — працягвала ўспаміны мая субяседніца, — у Маскве і каханне да мяне прыйшло. З масквічом Рыгорам Флексерам разам вучыліся ў педагагічным вучылішчы. У 1939 г. Рыгор трапіў на Фінскую, а пасля нападу немцаў – пад Сталінград. Па паскоранаму курсу закончыў ваеннае вучылішча, атрымаў званне лейтэнанта. У 1944 годзе мы сустрэліся з ім у Маскве. Рыгор ехаў з Далёкага Усходу і на хвілінку забег адведаць родных. Успомніў і пра мяне. А адразу пасля Перамогі, калі Рыгор вярнуўся з вайны, мы распісаліся.
Пагасцілі ў маіх родных у Беларусі і зноў вярну-ліся ў Маскву. Але ў хуткасьці пераехалі ў Беларусь назаўсёды. Старэйшая дачка Яўгенія нарадзілася ў Маскве, астатнія пяцёра дзяцей — у Беларусі, на Віцебшчыне.
Спачатку працавалі ў дзіцячым доме ў Смальянавічах. Таісія Мікалаеўна выкладала хімію і біялогію, Рыгор Навумавіч узначальваў навучальную ўстанову. Пасля настаўнічалі ў вёсках Алёнавічы, Звінячы. У апошняй да самой пенсіі дапрацавалі. Мае Таісія Мікалаеўна ўзнагароды за працоўныя заслугі на педагагічнай ніве. А галоўная радасць і заслуга яе выхавання — уласныя дзеці, цяпер паважаныя людзі, адзінаццаць унукаў і дзевяць праўнукаў.
Больш сямнаццаці гадоў як няма ў жывых Рыгора Навумавіча, цяжка было заставацца адной пасля яго смерці, вось і пераехала ў Прыгані да дачкі.
— У мяне свая хата, а ў яе па суседству са мной свая. Так і жывём. Ведаеце, — дадала на развітанне, – у вайны свае суровыя законы, вайна – гэта вельмі страшна, і не дай Бог нікому зноў такое перажыць.
РАЗВІТАЎШЫСЯ з Таісіяй Мікалаеўнай, узялі накірунак у вёску Крывуліна, дзе жыве ўдзельнік вайны Пётр Майсеевіч Дзерашаў. Ён з радасцю сустракаў гасцей, правёў у хату. На стале адмерваў час гадзіннік, на сценах размешчаны фотаздымкі — памяць.
–Дзякуй, што зноў адведалі, – казаў ветэран, — нездарма мы ваявалі, калі клапоцяцца пра нас.
Пётр Майсеевіч нарадзіўся ў Крывуліне і тут пражыў ўсё жыццё.
— Амаль 90 гадоў я ўжо па зямлі адхадзіў, — пачаў размову ветэран. – А тады, у 1941 годзе, мне шаснаццаць споўнілася. Пачатак вайны назаўсёды ўрэзаўся ў памяць. Вайна дакацілася да Крывуліна тыдні праз два, напачатку ліпеня. Прайшло некалькі месяцаў жыцця пад акупацыяй, і нечакана вярнуўся дадому мой брат Яфім. Да вайны ён быў партыйным актывістам, меў пасаду старшыні сельскага Савета ў Галоўчыне. Яфім паведаў, што трапіў у палон, адкуль пашчасціла ўцячы.
Брат наладзіў сувязь з партызанамі і пайшоў у атрад. Ворагі хутка даведаліся пра тое, і дома заставацца нашай сям’і стала небяспечна. Так мы і апынуліся ў атрадзе Грышына. Маці знайшла сабе занятак на партызанскай кухні, а сястра Ева стала разведчыцай. Аднойчы група разведчыкаў нарвалася на нямецкую засаду каля вёскі Вушлаў. Сястра ў той дзень загінула ў няроўным баі з ворагам.
Пётр рваўся ў бой, каб адпомсціць за яе смерць, і калі далучыўся да адказнай справы, паводзіў сябе рашуча і смела. А ў хуткасці пачалася блакада. Атрад выходзіў з акружэння, прабіраючыся праз гушчар і багну. Пры прарыве блакады на адкрытай мясцовасці хлопца параніла асколкам. Раненне было цяжкое, але пашанцавала выжыць. А брата Яфіма не давялося больш пабачыць. У 1944 пайшоў ён на фронт і загінуў пад Варшавай. Не вярнуліся з вайны і яшчэ два браты – Піліп і Мікалай.
— Аднаго мяне сустрэла маці, калі вярнуўся дадому пасля лячэння ў шпіталі, – казаў ветэран, выціраючы вочы. — Вярнулася з фашысцкага палону і каханая дзяўчына Алена. У хуткасці згулялі з ёй сціплае вяселле. Пачалі наладжваць мірнае жыццё. Нара-дзілася дачушка Тамара, пасля сыны Мікалай і Віктар. Цяпер мае ветэран двух дарослых унучак і дваіх праўнучак.
Шкада толькі, што Алены Півонаўны няма побач, пайшла яна з жыцця. А даглядаць старога бацьку прыехаў з Кіраўска сын Мікалай.
–Усё добра, толькі б не было вайны, — казаў на развітанне.
ДАЛЕЙ шлях ляжаў да вёскі Комсенічы.
Марыі Міхайлаўне Максіменка ў сакавіку ўжо споўніцца 91 год.
–Ну, як вы сябе адчуваеце, што вас хвалюе? — задаў ёй пытанне старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Міхаіл Арашкоў.
–Добра жыву, дачка даглядае, на ўнукаў радуюся, на праўнукаў. Толькі б не было яе больш, вайны праклятай.
Марыя Міхайлаўна нарадзілася ў вёсцы Сурды Бялыніцкага раёна.
Яна заўсёды марыла звязаць свой лёс з медыцынай. І закончыўшы школу, ужо сабрала дакументы ў медыцынскае вучылішча. Але вучыцца дзяўчыне перашкодзіла вайна. Цяжка расказаць і ўспомніць, як жылося пад акупацыяй. А ўжо пасля вызвалення Беларусі разам са стрыечнай сястрой уладкавалася працаваць у тылавы шпіталь у Магілёве.
Шпіталь рухаўся ўслед за фронтам. І Марыя прывыкла штодня бачыць кроў і смерць. Толькі не ачарсцвела сэрца да чужога болю. Перамогу разам са шпіталем дзяўчына сустрэла ва Усходняй Прусіі.
А пасля вайны працавала ў калгасе “Заветы Ільіча”. Замуж выйшла за працавітага хлопца Васіля з суседніх Сіпайлаў. Жылі вельмі добра, хату пабудавалі, дваіх сыноў і дачку гадавалі.
Але яшчэ зусім маладым нечакана памёр муж. Перажыла вялікае гора. А пасля яшчэ і сына Васіля пахавала. Колькі вытрымала, не апісаць словамі. Цяпер даглядае маці дачка Наталля. Мае Марыя Міхайлаўна шасцёра ўнукаў і дзевяць праўнукаў. Жыццё працягваецца. І зноў паўтарала мудрая жанчына: «Толькі б не было войны!».
АПОШНІМІ, каго наведалі ў гэты дзень, сталі ветэраны з вёскі Петушкі Уладзімір Канстанцінавіч Іваноў і Антон Рыгоравіч Інспектараў.
Антон Рыгоравіч сустракаў гасцей са слязьмі на вачах. Цяжка і яму ўспамінаць вайну. На яе пачатку хлопчыку было ўсяго трынаццаць гадоў. Сям’я дапамагала партызанам, і часта іх жыццё вісела на валасок ад смерці, бо паліцаі пранюхалі пра сувязь з атрадам. Старэйшага брата пагналі на работы ў Германію.
У 1944 годзе, калі Антону ўжо было шаснаццаць, яго залічылі ў групу мінёраў. Ён разам з іншымі юнакамі прайшоў гэту навуку. Ачышчалі свой раён ад мін, якіх многа засталося пасля вайны. Гулялі ў жмуркі з нябачнай смерцю, як кажа ён цяпер. Чэсна рабілі даручаную справу, ігнаравалі небяспекай.
А ў 1948 годзе юнака прызвалі ў армію. Служыў у Комі АССР у войсках МВД.
–Адслужыўшы, — працягваў расказваць пра свой лёс ветэран, — вывучыўся на трактарыста, пачаў працаваць у родным калгасе. Быў адным з лепшых, заслужаных механізатараў.
Такой жа працавітай была і яго абранніца Кацярына. Разам выгадавалі траіх дзяцей. Мае шчаслівы дзядуля чацвёра ўнукаў і праўнукаў. Вельмі рады за іх поспехі, і з нецярпеннем чакае ў госці. Цяпер ён застаўся адзін. Кацярына Іванаўна памерла. Але не здае пазіцыі ў 85 гадоў былы размінёр. І гасцей ён сустрэў на вуліцы.
— Хутка вясна, — прагаварыў ветэран, — як добра, калі ціха ў свеце.
НЯЛЁГКІ ЛЁС і ва Уладзіміра Канстанцінавіча Іванова. На яго доме таксама гарыць, не згасае пяцікутная зорка. Па ёй адразу даведаешся, што пражывае тут ветэран вайны. Ходзіць ён цяпер з цяжкасцю, дае аб сабе ведаць былое раненне.
Далёкія ваенныя гады сталі сапраўдным вы-прабаваннем для шаснаццацігадовага юнака. Спачатку яго маці, Пелагея Маркаўна, стала партызанскай сувязной. Яна нават змагла, выкарыстаўшы жаночую хітрасць, вызваліць з лагера траіх ваеннапалонных і пераправіць у атрад. А калі немцы даведаліся аб падмане, уся сям’я Івановых пайшла ў атрад “Чэкіст”. Уладзімір хутка асвоіў абавязкі байца. Яго паважалі за вытрымку і смеласць. Адна са складанейшых аперацый, у якіх удзельнічаў, – разгром Прыганьскага гарнізона.
А тая трывожная ноч, калі адправіўся Уладзімір разам з групай падрыўнікоў на чыгунку, паставіла кропку ў яго баявых дзеяннях. Тады падрыўнікам не пашанцавала. Заданне, вядома, яны выканалі, але пры адыходзе ў лес трапілі пад абстрэл. Уладзіміра цяжка параніла ў бядро. Баявыя таварышы, выйшаўшы з перапалкі, неслі юнака ў атрад на насілках. Потым аказалася, што разрыўной куляй пашкоджана косць. Уладзіміра пераправілі самалётам на Вялікую зямлю, а адтуль яшчэ далей – у Свярдлоўскі шпіталь. У родную вёску вярнуўся інвалідам 2-й групы.
Жыла ў Петушках удава, настаўніца малодшых класаў, якая атрымала пахаванку на мужа. Яна выхоўвала сына Міхаіла. З Соф’яй Раманоўскай і звязаў свой лёс Уладзімір. У іх нарадзілася яшчэ двое дзяцей: сын Леанід і дачка Галіна. Уладзімір Канстанцінавіч працаваў у калгасе “Іскра” кладаўшчыком, малаказборшчыкам. Добрасумленна прайшоў свой працоўны шлях. Дзядуляй па праву ганарацца шасцёра ўнукаў і трое праўнукаў. А ветэран верыць: яны заўсёды будуць жыць пад мірным небам.
Калі ад’язджалі з вёскі Петушкі, ужо сінеў за шклом аўто сіні лютаўскі надвячорак.
І хацелася верыць: усе, каго наведалі ў гэты дзень, надзенуць свае баявыя ўзнагароды і сустрэнуць чарговы дзень Перамогі, а пасля 70-ю гадаўшчыну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта іх свята, за якое не шкадавалі жыцця.
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Официально

Совершенствование контрольно-надзорной деятельности стало темой совещания у Лукашенко

21 мая 2024
Читать новость
В мире

Более 25 тыс. жителей японского острова Мияко покинут дома из-за угрозы наводнений и оползней

21 мая 2024
Читать новость
Официально

Лукашенко привел к присяге судью Конституционного Суда Светлану Любецкую

21 мая 2024
Читать новость
Культура

Приметы и поверья на 21 мая: что нельзя делать в день Ивана Долгого

21 мая 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси просо посеяли почти на 60% площадей

21 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Офтальмолог рассказала о причинах отслоения сетчатки

21 мая 2024
Читать новость
В мире

Землетрясение магнитудой 5,2 зарегистрировали в Эквадоре

21 мая 2024
Читать новость
Спорт

Белоруски Иванова и Даниленко взяли медали на Кубке России по пулевой стрельбе

21 мая 2024
Читать новость
Общество

Мы памяти павших верны

21 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

В МЧС предупредили о факторах опасности в связи с грозами

21 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Мы памяти павших верны

21 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Ключ к успеху в трудолюбивых руках 

20 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Он явно родился под особой звездой

20 мая 2024
Стрелка вверх