ЗА ВЫШЫНЁЮ – ВЫШЫНЯ

Журналісцкія шляхі-дарогі звялі мяне з Мікалаем Бабарыкіным, вадзіцелем СВК “Круглянскі Рассвет”, звыш дваццаці гадоў назад. Нагодай для нашага знаёмства сталі добрыя працоўныя справы гэтага чалавека.

Журналісцкія шляхі-дарогі звялі мяне з Мікалаем Бабарыкіным, вадзіцелем СВК “Круглянскі Рассвет”, звыш дваццаці гадоў назад. Нагодай для нашага знаёмства сталі добрыя працоўныя справы гэтага чалавека. Што б ён не рабіў, на які б участак яго не накіравалі – ён нязменна ў ліку лепшых.
Мікалай Іванавіч увасобіў у сабе найлепшыя рысы характару сапраўднага хлебароба, бясконца адданага зямлі і справе, якой прысвяціў усё жыццё.
Гэта прафесіянал самага высокага класа, а самае галоўнае — вельмі адказны і сумленны чалавек, — такую характарыстыку даў майму герою кіраўнік гаспадаркі Аркадзь Сцяпанавіч Сімчанка, звычайна вельмі скупы на пахвалу. – На такіх, як ён, трымаецца і гаспадарка наша, і ўвогуле беларуская зямля-карміцелька.
Мікалай Бабарыкін прыйшоў на працу ў калектыў колішняга калгаса “Рассвет” дваццаць пяць гадоў назад, у 1986-ым. Ён – мясцовы, таму ў нейкім прадстаўленні патрэбы не было: аднавяскоўцы з маленства ведалі Мікалая як чалавека вельмі працавітага, шчырага. І літаральна з першых тыдняў работы стаў ён у гаспадарцы сваім у самым поўным сэнсе гэтага слова. Таму, напэўна, ніхто нават з больш сталых па ўзросту і вопыту работы вадзіцеляў ніколькі не здзівіўся і не пазайздросціў, калі менавіта Бабарыкіну кіраўніцтва гаспадаркі даверыла новенькі аўтамабіль ГАЗ-53. І ў самым блізкім часе малады вадзіцель справамі сваімі даказаў усім, што рашэнне тое было правільным. Са сваім самазвалам Мікалай запатрабаваны ва ўсе часы года. Па вясне працуе на пасяўной – дастаўляе у гаспадарку мінеральныя ўгнаенні, падвозіць у поле насенне. Не абыходзіцца без удзелу Бабарыкіна і ніводны сезон нарыхтоўкі кармоў – перавозіць з поля да траншэй сянажную і сіласную масу, дастаўляе да месц складзіравання запрасаванае ў рулоны сена. Адным словам турбот і клопатаў хапала і хапае з вясны да позняй восені. Ды і ўзімку не прастойвае – падвозіць на фермы камбікармы, муку. Нягледзячы на тое, што амаль штодня даводзілася выязджаць у далёкія альбо блізкія рэйсы, заўсёды клапаціўся пра тое, каб ягоны ГАЗ-53 быў у спраўным, дагледжаным стане і не падводзіў у дарозе свайго гаспадара.
У сельскай гаспадарцы няма такіх работ, каб раздзяліць іх на галоўныя і другарадныя. Усе – важныя і патрэбныя. Але да жніва, уборкі ўра-джаю зерневых і зернебабовых культур у Мікалая Іванавіча адносіны асаблівыя. Кожны год ён працуе ў гаспадарцы на галоўным маршруце – “хлебным”, адвозіць намалочанае зерне ад камбайнаў на зернеток. Уставаць на досвітку і класціся спаць за апоўнач – для яго справа звыклая, як і напружаны рытм жніва. Неаднаразова М.І. Бабарыкін станавіўся пераможцам і прызёрам раённага і абласнога спаборніцтва сярод вадзіцеляў, задзейнічаных на адвозцы зерня ад камбайнаў. Але па-сапраўднаму знакавым стаў для яго 2008 год. На старэнькім сама-звале ГАЗ-53, які на той час “адслужыў” свайму гаспадару больш двух дзесяцігоддзяў, Бабарыкін заняў трэцяе месца ў рэспубліканскім спаборніцтве вадзіцеляў, што былі задзейнічаны на перавозцы зерня ад камбайнаў, і быў запрошаны на галоўнае свята земляробаў краіны – фестываль-кірмаш “Дажынкі-2008”, які праходзіў у Оршы. У якасці падарунка прывёз адтуль Мікалай Іванавіч каляровы тэлевізар, масу найлепшых уражанняў і, вядома ж, жаданне працаваць яшчэ больш вынікова. І жаданне гэтае збылося ўжо ў наступным годзе. На ўборцы ураджаю-2009 Бабарыкін перавёз ад камбайнаў на зернеток 1568 тон намалочанага зерня і зноў стаў трэцім ў рэспубліканскім спаборніцтве вадзіцеляў, прымаў удзел у фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2009”, які ў той год праходзіў у Кобрыне. На галоўны маршрут года выехаў… на сваім старэнькім грузавіку, які працаваў ужо дваццаць трэці сезон. Дзякуючы гаспадар-скаму догляду “ветэран” ГАЗ-53 ні ў чым не ўступаў у рабоце “навічкам”.
Паспяховым, вобразна кажучы, “умалотным” выдаўся для Бабарыкіна і год 2010. У рэспубліканскім фестывалі-кірмашы на гэты раз удзельнічаць не давялося. Затое была перамога ў абласным спаборніцтве сярод вадзіцеляў, што працавалі на адвозцы збожжа ад камбайнаў на зернесушыльныя комплексы.
Новая працоўная вышыня скарылася Мікалаю Іванавічу Бабарыкіну на сёлетнім жніве. Цяпер ужо на новым ГАЗ-53. З першага і да апошняга дня яго ён зноў шчыраваў на “хлебным” маршруце, нароўні спаборнічаючы з тымі вадзіцелямі, якія працавалі на больш вялікагрузных МАЗах. Як вынік – другое месца ў рэспубліканскім спаборніцтве вадзіцеляў і запрашэнне на фестываль-кірмаш лепшых працаўнікоў вёскі ў Маладзечна.
— У складзе круглянскай дэлегацыі быў мой сябар яшчэ па “Дажынках-2008” Ігар Кавецкі з суседняга СВК “Іскра”, — расказвае Мікалай Іванавіч. – Ён зноў на “паўкрока” апярэдзіў мяне і заняў першае месца ў рэспубліцы. Шчыра павіншаваў я свайго калегу і саперніка ў працы з выдатнай перамогай. Разам радаваліся і за наш Круглянскі раён, прызнаны пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”.
За перамогу ў рэспубліканскім спаборніцтве М.І. Бабарыкін узнагароджаны дыпломам і дамашнім кінатэатрам. Як кажуць, па заслугах і гонар.
Вярнуўшыся з “Дажынак-2011”, Мікалай Іванавіч зноў уключыўся ў работу. Клопатаў штодня хапае. Але яны только ў радасць лепшаму вадзіцелю СВК “Круглянскі Рассвет”, трохразоваму ўдзельніку рэспубліканскіх фестываляў-кірмашоў працаўнікоў вёскі.
М. ВАДАП’ЯН.
НА ЗДЫМКУ: вадзіцеля СВК “Круглянскі Рассвет” Мікалая Бабарыкіна віншуе на галоўнай сцэне фестывалю-кірмашу ў Маладзечна віцэ-прэм’ер Рэспублікі Беларусь Валерый Іваноў.

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024