ЗОРКА З ІМЕМ ВІЯЛЕТА

Не так даўно ў раённым Доме культуры адбыўся конкурс “Круглянская зорка-2014”. Пяць юных прыгажунь змагаліся ў гэты дзень за тытул самай чароўнай, прывабнай і непаўторнай дзяўчыны круглянскай зямлі. А ў зале не менш за саміх удзельніц хваляваліся іх родныя і сябры, якія прышлі падтрымаць дзяўчат у першым, магчыма, не такім сур’ёзным, але ўсе ж іспыце ў іх жыцці.

Не так даўно ў раённым Доме культуры адбыўся конкурс “Круглянская зорка-2014”. Пяць юных прыгажунь змагаліся ў гэты дзень за тытул самай чароўнай, прывабнай і непаўторнай дзяўчыны круглянскай зямлі. А ў зале не менш за саміх удзельніц хваляваліся іх родныя і сябры, якія прышлі падтрымаць дзяўчат у першым, магчыма, не такім сур’ёзным, але ўсе ж іспыце ў іх жыцці.
Конкурс пачаўся, па традыцыі, з прадстаўлення вядучымі ўсіх прэтэндэнтак на карону пераможцы. Пад нумарам “адзін” на сцэну выйшла прадстаўніца аграгарадка Філатава Віялета Гумінская. Дзяўчына захапляецца ігрой на гітары, любіць вязаць, гатаваць ежу, чытаць, марыць знайсці сваё прызванне ў жыцці. Канкур-сантка пад нумарам “два” Аляксандра Лашкевіч (г.п. Круглае), як даведаліся гледачы, захапляецца тэатральным мастацтвам і нават мае ўжо пэўныя дасягненні ў гэтым. Да прыкладу, група сцэнічнай мініяцюры, у складзе якой была і Саша, заняла трэцяе месца ў абласным конкурсе сярод навучэнцаў тэатральных аддзяленняў дзіцячых школ мастацтваў. Пад нумарам “тры” выступіла таксама жыхарка гарпасёлка Крысціна Падгаец. З малых гадоў яна нядрэнна малюе, любіць паэзію Сяргея Есеніна, Марыны Цвятаевай, марыць у дасканаласці вывучыць замежныя мовы і пабываць у Германіі і Францыі. Пад нумарамі “чатыры” і “пяць” у конкурсе ўдзельнічалі дзве дзяўчыны з аграгарадка Радча – Карына Чашэнка і Дзіяна Туманава. Карына – камунікабельная, артыстычная, захапляецца вышыўкай, спевамі. Марыць стаць візажыстам, а пакуль што ахвотна робіць прыгожыя прычоскі сваім сяброўкам і родным. Дзіяна – эмацыянальная і жыццярадасная, сярод яе захапленняў вялікае месца займае вывучэнне замежнай мовы. Але яшчэ большы інтарэс дзяўчына праяўляе да жывапісу. Асабліва ўдаецца ёй графічны малюнак.
Пасля прадстаўлення ўдзельніц конкурсу на раённай сцэне іх вітаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Лазоўскі. Ён пажадаў усім поспехаў і падкрэсліў, звяртаючыся да юных прыгажунь:
–Як бы ні скончылася сённяшняе мерапрыемства, заўсёды памятайце: кожная з вас – самая прыгожая, самая лепшая і самая таленавітая!
А потым пачаліся і самі конкурсныя іспыты. У першым з іх дзяўчаты павінны былі расказаць пра сябе. Пры гэтым ацэньваліся арыгінальнасць, артыстычнась, культура сцэнічнага нумара. І лепш за усіх гэта ўдалося удзельніцы пад нумарам “3” Крысціне Падгаец – усе члены журы аднагалосна паставілі ёй вышэйшы бал.
У творчым конкурсе “Парад зорак” усе дзяўчаты паказалі, што яны не толькі прыгожыя, але і, безумоўна, таленавітыя, запрасіўшы ўсіх, хто прысутнічаў у зале, у захапляючую краіну музыкі, танца і тэатра. Віялета Гумінская прачытала вершаваны маналог “Плохо мне девчонкой жить”. Аляксандра Лашкевіч падрыхтавала цудоўны танцавальны нумар. Павесяліў і строгае журы, і гледачоў у зале творчы нумар Крысціны Падгаец. А вось Карына Чашэнка і Дзіяна Туманава прадэманстравалі свае вакальныя даныя.
Наступны конкурс быў таксама не з самых лёгкіх: тут удзельніцам прадстаяла выступіць у ролі вядучых адной з папулярных тэлеперадач. І, трэба сказаць, усе яны паспяхова справіліся з гэтай задачай. Віялета выбрала для сябе перадачу “Размаўляем па-беларуску”, запрасіўшы гледачоў на сустрэчу ў імправізаваную беларускую хату і пазнаёміўшы іх з асаблівасцямі побыту нашых продкаў. Аляксандра зрабіла нядрэнную пародыю на вядомую телеперадачу “Пусть говорят” з Андрэем Малахавым. Крысціна падрыхтавала цэлы выпуск школьных навін — з прагнозам пагоды, навінамі спорту і перапынкам на кароткую рэкламу. Прагноз пагоды для жыхароў Кругляншчыны падрыхтавала і Карына. Дзіяна выступіла ў ролі вядучай перадачы “О самом главном”, запрасіўшы да ўдзелу ў ёй шматдзетную маці з аграгарадка Радча Валянціну Паўлаву і яе дачку.
У наступным этапе конкурсу кожнай з дзяўчат было прапанавана выступіць у вобразе адной са славянскіх багінь, падрыхтаваўшы папярэдне адпаведнае ўбранне з нетрадыцыйных матэрыялаў. Віялета ператварылася ў Дану – абаронцу рэк, ручаёў і вадаёмаў. Саша вый-шла ў вобразе Лады – славянскай багіні кахання і прыгажосці. Крысціна прадстала ў выглядзе Дзеваны – багіні палявання, жонкі бога лясоў Святабора, апранутай у футра, з лукам і стрэламі ў руках. Карына ператварылася ў багіню вясны Лелю, якая, згодна з міфамі, была цесна злучана з вясеннім адраджэннем прыроды, пачаткам палявых работ. Дзіяне вельмі яскрава ўдалося перадаць вобраз Мараны—магутнай і грознай багіні зімы і смерці, якая ў славян лічылася ўвасабленнем нячыстых сіл.
Заключным этапам стала дэфіле ўдзельніц у вячэрніх уборах. А адразу пасля гэтага строгае журы падвяло апошнія падлікі і аб’явіла вынікі конкурсу. Карона пераможцы і званне “Круглянская зорка-2014” дасталіся Віялеце. Тытул “Міс Грацыя” заваявала Аляксандра, “Міс Творчасць” – Крысціна, “Міс Абаянне” – Карына, “Міс Усмешка” – Дзіяна. Акрамя гэтага, кожная з дзяўчат атрымала памятны падарунак.
В. САЗАНОВІЧ.

Последние новости

Официально

Лукашенко рассчитывает на вступление Беларуси в ШОС на саммите в Астане и благодарит Россию за поддержку

25 июня 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки в лесах обнаружены двое потерявшихся

25 июня 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

В Минтруда рассказали, что делать неуспевшим открыть базовый счет в банке для получения соцвыплат

25 июня 2024
Читать новость
Спорт

На Лукашевича играли и «барселона», и «мадрид»…

25 июня 2024
Читать новость
Спорт

Белорусские теннисистки стартуют в квалификации Уимблдонского турнира

25 июня 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Смородина будет сладкая и крупная: не пропустите эту важную подкормку

25 июня 2024
Читать новость
В мире

Макрон заявил о готовности к диалогу с Путиным

25 июня 2024
Читать новость
Культура

“Славянский базар в Витебске” соберет в нынешнем году представителей 33 стран

25 июня 2024
Читать новость
Спорт

Хоккеисты “Флориды” впервые в истории выиграли Кубок Стэнли

25 июня 2024
Читать новость
Качество. Экономика. Эффективность

Минпром представит экспозицию инновационной продукции на Форуме регионов Беларуси и России

25 июня 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

В Круглом состоялась торжественная церемония чествования выпускников школ нашего района

14 июня 2024
Стрелка вверх
Актуально

Нет профессии более нужной: сегодня в районном Доме культуры прошло торжественное мероприятие к 100-летию УЗ «Круглянская центральная районная больница» и ко Дню медицинских работников

13 июня 2024
Стрелка вверх
Актуально

Патриотично, памятно и ярко: Круглянщина встретила участников Международного молодёжного патриотического проекта «Дорогами памяти и славы»

22 июня 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сегодня в Круглом прошел IX региональный праздник-конкурс “Свята Лялькі”

15 июня 2024
Стрелка вверх
Актуально

Есть с кем воплощать идеи

18 июня 2024
Стрелка вверх
Общество

Жизненный путь по дороге добра

19 июня 2024
Стрелка вверх
Актуально

Самое важное – ценить друг друга

19 июня 2024
Стрелка вверх
Актуально

В тишине июньского рассвета: 22 июня – День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа

22 июня 2024
Стрелка вверх