Адданы любімай справе

Адданы любімай справе

У ТАКОГА НАСТАЎНІКА ДЗЕЦІ НЕ ВЫРАСТУЦЬ БЕЛАРУЧКАМІ.

Сельская ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі… Мусіць, кожны з нас перакананы ў той асаблівай важнасці і значнасці сельскай школы ў жыцці яе вучняў, ды і ў жыцці вёскі ўвогуле. Сельскія хлопчыкі і дзяўчынкі праводзяць у школе большую частку свайго часу. І роля настаўніка на вёсцы, дзе ўсе адзін аднаго ведаюць, асаблівая. Ён заўсёды ў цэнтры падзей, на віду. Да сельскага настаўніка, як правіла, звяртаюцца за слушнымі практычнымі парадамі і дапамогай вучні і іх бацькі.

Педагогі нашай установы адукацыі менавіта такія – адкрытыя, сумленныя, неабыякавыя. Адзін з такіх сапраўдных прафесіяналаў – настаўнік тэхнічнай працы Сяргей Леанідавіч Кубека. Усяго некалькі гадоў ён выкладае ў нашай школе, хоць за плячыма ў яго багаты педагагічны вопыт у якасці настаўніка тэхнічнай працы, загадчыка аддзела тэхнічнай творчасці раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Сяргей Леанідавіч – творчы, адданы любімай прафесіі настаўнік. У свой час ён паспяхова закончыў Аршанскае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці “Настаўнік тэхнічнай працы і чарчэння”, а крыху пазней, у больш сталым узросце, – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка па спецыяльнасці “Выкладчык выяўленчага мастацтва, чарчэння і народных мастацкіх рамёстваў, педагог-мастак”. Спалучэнне дзвюх атрыманых спецыяльнасцей дазваляе яму эфектыўна працаваць па фарміраванні асноў кампетэнтнасці вучняў у розных сферах працоўнай, дэкаратыўна-прыкладной і тэхнічнай творчасці, што, несумненна, спрыяе сацыялізацыі асобы вучняў установы.

Плённая творчая праца педагога дае выдатныя вынікі: у бягучым навучальным годзе вучні С.Л. Кубекі занялі ганаровае ІІІ месца ў абласных этапах рэспубліканскіх конкурсаў “ТэхнаЁлка”, “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Дарэчы кажучы, зусім нядаўна ў г. Мінску былі падведзены вынікі апошняга этапу ХХІ Рэспубліканскага агляду-конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей”, дзе сямікласнікі Яўгеній Кулік і Уладзімір Цалавальнік былі ўдастоены дыпломаў ІІ ступені.

Жыццё чалавека – гэта пастаяннае імкненне да поспеху і прызнання. Поспех педагога здольнасці вучняў.  Заўсёды прыемна канстатаваць аб пэўных станоўчых выніках. Высокі прафесіяналізм і адказнае стаўленне С.Л. Кубекі да даручанай справы ўпэўніваюць у тым, што новыя вяршыні чакаюць наперадзе гэтага адданага прафесіі настаўніка.
Таццяна ЖУКОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Цяцерынскі НПК дзіцячы сад –сярэдняя школа».

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024