Аляксандр Андрабайла, жыхар в. Папоўка: За Беларусь!
Нам не патрэбны дарадчыкі з-за мяжы: як нам жыць? Беларусы самі многае могуць і ўмеюць. А галоўнае – годна людзьмі звацца.
Свой голас у падтрымку абноўленай Канстытуцыі я аддаў яшчэ ў першыя дні датэрміновага галасавання.
Чаму датэрмінова?
Каб выказаць сваё нераўнадушша да будучага лёсу Беларусі.
Чаму “За”?
Я – чалавек законапаслухмяны. На гэта пытанне адкажу яшчэ і ўласным вершам:
І хто нас сёння не прасуе,
Як за дзяржаву галасуем.
Не батракамі ў думках быць
Пад пугаю, на пашы і ў загонах.
А вольна на Радзіме жыць –
Па букаўцы Народнага Закону.