Гэтага ніколі нам не забыць…

Гэтага ніколі нам не забыць…

Дні майго светлага маленства прайшлі ў горадзе Нароўля, на Гомельшчыне. Там атрымала сярэднюю адукацыю, вучылася і закончыла педінстытут імя Н.К.Крупскай у Мазыры. Незадоўга да чарнобыльскай катастрофы выйшла замуж, нарадзіліся дзеці – Святлана і Таццяна. Ніхто з нас не ведаў, што мірны атам у выніку аварыі на ЧАЭС стане атамам бяды. Людзі па-рознаму ўспрынялі гэтую небяспеку: некаторыя адразу з’ехалі за мяжу, іншыя засталіся ў родным куце. Каб зменшыць колькасць выкідаў небяспечных радыёнуклідаў з чацвёртага энергаблока, былі задзейнічаны ўсе адпаведныя органы: вайскоўцы, добраахвотнікі і г.д. Праводзілася дэзакцывацыя жылых дамоў, прамысловых і гаспадарчых аб’ектаў. Людзі праяўлялі гераізм, адвагу пры выкананні заданняў па ліквідацыі аварыі.
Наступствы катастрофы праявіліся не адразу, але і не змусілі сябе доўга чакаць. У многіх пачалася прамянёвая хвароба (у тых, хто непасрэдна ліквідаваў аварыю на атамнай станцыі). Так і мой зямляк Іван Шаўрэй, прыгожы, шырокі ў плячах малады хлапец, на той час знаходзіўся на дзяжурстве – працаваў пажарным, змагаўся з агнём на чацвёртым энергаблоку атамнай станцыі, атрымаў прамянёвую хваробу. Доўгі час лячыўся ў Мінску, дзе яму рабілі перасадку касцянога мозгу. Паказваў свае фотаздымкі. Без слёз нельга было глядзець. На мяне пазіралі толькі адны вочы. Нос завостраны, на галаве няма валасоў, худы, бы з канцлагера. Аднак адзін з усіх ліквідатараў, якія змагаліся з агнём, ён застаўся жывы. Сам не ведае, чаму. Гаварыў, што мабыць гены такія, а можа лёс такі. Жыве ён цяпер у Нароўлі, у той кватэры, у якой я жыла раней.
Перасялілася я з Нароўлі на Кругляншчыну толькі праз пяць гадоў пасля аварыі. Прапаноўвалі шмат “чыстых” мясцін, у тым ліку курортныя зоны – Сочы, Ялту, але хацелася застацца ў роднай Беларусі. Блізкая радня пераехала ў Бярозу Брэсцкай вобласці. А для мяне Круглае стала другой радзімай. Выраслі мае дзеці. Зараз у мяне шасцёра ўнукаў. Жыву і радуюся за іх. Растуць паслухмянымі, уважлівымі. Жыццё працягваецца. Часам усплывае мінулае, сэрца сціскае ад смутку і болю. Хочацца, каб будучае ў нашчадкаў было светлым і чыстым, не азмрочаным ніякімі бедамі.
Наталля Рудзько,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Комсеніцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024