І мы — стваральнікі гісторыі

І мы — стваральнікі гісторыі

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года – сімвал пераўтварэнняў у палітычным і грамадскім жыцці, памяць аб энтузіязме першых савецкіх будоўляў, пакланення перад мужнасцю тых, хто бараніў Радзіму, хто верыў у светлую будучыню, ішоў на подзвіг у імя ідэі. У цэнтры падзей міжнароднага маштабу апынуліся і асобныя нашы землякі. Адна з самых яркіх асобаў – ураджэнец вёскі Круча Пётр Антонавіч Залуцкі – прафесійны рэвалюцыянер, спадарожнік У.І. Леніна, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Яго імя носіць вуліца ў г. Магілёве.

Савецкая ўлада непасрэдна на Кругляншчыне была абвешчана ў лістападзе 1917 года. Па адной з версій, гэта было зроблена з ганкаў будынка, дзе сёння размешчаны раённы краязнаўчы музей. У тым жа годзе на землях памешчыка Данілава была арганізавана першая калектыўная гаспадарка “Цяцерына”.

Сярод найбольш актыўных прыхільнікаў савецкай улады на Кругляншчыне былі Вавіла Іванавіч Ракушаў, яго сыны Фёдар і Рыгор з вёскі Ліхінічы. Ва ўмовах абвостранай класавай барацьбы Фёдар Ракушаў праявіў сябе яшчэ і як нястомны селькор, які даволі часта друкаваўся ў абласной і рэспубліканскіх газетах. 26 снежня 1925 года ў Ліхінічах здарылася трагедыя – бандыты жорстка расправіліся з патрыётамі. Усе трое пахаваны ў Круглым, дзе на магіле пастаўлены помнік. У іх гонар родная вёска Ліхінічы ў 1967 годзе перайменавана ў Ракушава.

Пакінулі свой яркі адметны след у гісторыі Баць- каўшчыны і такія змагары за савецкую ўладу, як Іосіф Іванавіч Буевіч, Фёдар Піліпавіч Казлоў, Барыс Васільевіч Ляпковіч, Калістрат Сямёнавіч Шрубянкоў…

Так пачынаецца яшчэ адзін  экскурс у гісторыю нашай Бацькаўшчыны, які будзе занатаваны  на спецыяльных стэндах, што ўсталёўваюцца ў гарадскім скверы на пляцоўцы “Спуск да вады”.

Падобныя гэтаму здымкі дайшлі да нас з другой паловы 60-х – пачатку 70-х, калі Круглянскі раён быў толькі ўзноўлены. На святочнай трыбуне аднаго з іх – кіраўніцтва раёна на чале з першым сакратаром райкама партыі Рымай Шчарбінскай. Ніякіх плошчаў з Домам Саветаў ці Домам культуры тады яшчэ не існавала. А сама цэнтральная  вуліца толькі пачынала адбудоўвацца, на ей было нямала старых драўляных будынкаў.

Найбольш маштабна раён святкаваў 50-гадовы юбілей Вялікага Кастрычніка.

Сярод ганаровых гасцей былі ўдзельнік штурма Зімняга Б.В. Ляпковіч і колішні баец Чапаеўскай дывізіі І.Л. Герман, вядомыя франтавікі і партызаны Вялікай Айчыннай вайны.

Цэнтральнай дзеяй свята стала дэманстрацыя працоўных. Гэтая традыцыя захоўвалася на працягу многіх дзесяцігоддзяў.

У рэпартажы ад 7 лістапада 1967 года наша газета тады пісала: “Пад гукі святочнага марша пачынаецца ўрачыстае шэсце. У галоўнай калоне з развіваючыміся сцягамі праязджаюць матацыклісты. Размашыстым, спартыўным крокам праходзяць фізкультурнікі. У іх руках кубкі – адзнакі спартыўных перамог. Ідуць святочныя калоны працоўных быткамбіната, раённага аб’яднання “Сельгастэхніка”, спажывецкай кааперацыі, райбальніцы, саўгаса “Круглянскі”. Над плошчай грыміць шматлікае “ура” у гонар народа, у гонар “вялікай дзяржавы Кастрычніка”.

Людзі верылі ў сваё светлае заўтра.

Аляксандр ПАЎЛАЎ.

Последние новости

Качество. Экономика. Эффективность

Российский рубль и юань подорожали, доллар подешевел на торгах 12 ноября 

12 ноября 2026
Читать новость
Официально

Политическая воля и скорость. Лукашенко назвал приоритеты в укреплении ОДКБ

12 ноября 2026
Читать новость
Официально

Беларусь и Египет отметили высокую динамику двустороннего сотрудничества в различных сферах

12 ноября 2026
Читать новость
Жизнь и безопасность

Как работает система контроля слепых зон в авто и когда она может выдавать ошибочные предупреждения

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Участие в работе заседания облисполкома и собрания делегатов VII ВНС от Могилевской области принимала делегация Круглянского района

12 ноября 2026
Читать новость
Новости района

Профилактика киберпреступности: встречи в трудовых коллективах Круглянского района

12 ноября 2026
Читать новость