Яны запалілі “факел” асветы
Памяць аб сям’і Ракушавых жыве ў сэрцах нашчадкаў.
Напярэдадні даты смерці па ініцыятыве цэнтральнай раённай бібліятэкі праведзены мітынг ля іх помніка “Яны запалілі факел асветы”. У мітынгу прынялі ўдзел супрацоўнікі раённага гісторыка-краязнаўчага музея, РК ОО “БРСМ”, кіраўніцтва раённай арганізацыі беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Да падножжа помніка ляглі жывыя кветкі.
Святлана Варапаева.
На здымку: мітынг ля помніка сям’і Ракушавых.