Мясцовы музей
Для тых, хто прагне як мага больш паглыбіцца ў гістарычнае мінулае Кругляншчыны, асабліва прапануем наведаць Круглянскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Тут вас чакае не толькі незабыунае знаёмства са старадаўнімі традыцыямі і побытам нашага краю, яго славутымі жыхарамі, пакінуўшымі адметны след у гісторыі, разнастайнымі тэматычнымі выставамі, але і шэраг цікавых сувеніраў, упрыгожаных нацыянальнай і круглянскай сімволікай, якія можна набыць у сувенірнай лаўцы.