На сустрэчы з творцамі

На сустрэчы з творцамі

У раёне, пакуль дазваляла эпідэміялагічная абстаноўка, за апошні час прайшло нямала розных нарад, семінараў і іншых дзелавых сустрэч. Спаўна вырашылі скарыстаць рэдкую магчымасць для абмеркавання наспелых пытанняў і самыя актыўныя члены раённага літаб’яднання. Месцам збору стала раённая бібліятэка. На сустрэчу прыйшлі ў тым ліку Зінаіда Мілешчанка, Святлана Вадап’ян, Міхаіл Шыхман, Дзмітрый Магдалёў, Сяргей Арлоў, Святлана Варапаева…

Большасць з іх – людзі пенсійнага ўзросту. Кожны – своеасаблівая зорка на паэтычным небасхіле. Асобныя іх творы сталі свайго роду класічнымі знаходкамі, ёсць і тыя вершаваныя радкі, якія ляглі на музыкальныя ноты.

Адным словам, сваім талентам паэтам вельмі хацелася б падзяліцца і з чытачамі, і са слухачамі…

А яшчэ было выказана пажаданне: бачыць у сваіх радах і маладых літаратараў, якія яшчэ толькі пачынаюць свой творчы шлях.

Удзельнікі мерапрыемства выказваюць вялікую падзяку начальніку аддзела райбібліятэкі Наталлі Салтанавай за ўсе арганізацыйныя моманты і падрабязную інфармацыю аб творчых набытках круглянскіх аўтараў, з якой яна выступіла перад прысутнымі.

* * *

Як паветра, як вада, чалавеку заўсёды патрэбна было слова. Вялікі Уладзімір Караткевіч некалі сказаў: “Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка – сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак”.

Літаратурнае слова здаўна жыве і на Кругляншчыне. Пішуць вершы, апавяданні людзі таленавітыя, апантаныя сваім захапленнем. І іх, паверце, нямала. Сёння наспела неабходнасць па-новаму пачуць іх голас, паказаць іх творчыя дасягненні больш шырокай аўдыторыі.

Пэўны час гэтыя творцы гуртаваліся пры рэдакцыі раённай газеты “Сельскае жыццё”. Усе яны – людзі розных прафесій і ўзростаў. У кожнага свая малая радзіма, сваё кола сяброў і знаёмцаў. Адсюль і асноўная тэматыка многіх твораў.

Яшчэ ў 90-х гадах быў выпушчаны першы калектыўны зборнік мясцовых паэтаў і празаікаў – “Друцкія зарніцы”. Менавіта пад такой назвай шмат дзесяцігоддзяў назад пры “раёнцы” з’явілася літаратурная тэматычная старонка.

Пазней, ужо з фінансавай дапамогай мясцовых уладных структур і асабіста тагачаснага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Канаплёва, быў выдадзены і чарговы калектыўны зборнік – “Гімн жыццю”.

Індывідуальную ініцыятыву праявілі асобныя аўтары. Так убачылі свет яшчэ некалькі кніжак. Але, зразумела, тыражы іх былі абмежаваныя.

Час ад часу падстаўлялі плячо работнікі раённай бібліятэкі, якія наладзілі ў сябе выпуск брашураваных паэтычных выданняў, хаця і ў асобных экзэмплярах.

Словам, чытацкая аўдыторыя — не багатая.

Час ад часу, але сумленна кажучы, без зайздроснага пастаянства, супрацоўнікі рэдакцыі газеты рыхтуюць на аснове прадстаўленых твораў тэматычныя старонкі “Друцкія зарніцы”.

На вялікі жаль, не было за апошні час у раёне нейкіх спецыяльных літаратурных вечарын. Адзінай аддушынай з’яўляецца толькі літаратурна-пазнавальны клуб, што вось ужо колькі часу збірае мясцовых паэтаў, празаікаў і проста аматараў слова ў сценах раённай бібліятэкі.

Толькі ж любому паэту і празаіку не добра пішацца “пад сукно”.

Як знайсці мясцовым творцам аўдыторыю? – пытанне няпростае, але вырашальнае. На яго знайшлі адказ некалькі тыдняў назад члены ініцыятыўнай групы, якія сабраліся ў чытальнай зале ўсё той жа раённай бібліятэкі. Так, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справам моладзі райвыканкама Сяргей Лазоўскі прапанаваў у канцэртныя праграмы, што праводзяцца ў раёне, у далейшым уключаць і паэтычныя нумары. Асобна ёсць магчымасць ладзіць вечарыны музыкі і паэзіі. Першую творчую сустрэчу запланавана арганізаваць ўжо ў лістападзе для самабытнага паэта Міхаіла Шыхмана (не выключаецца і дыстанцыйны варыянт — рэд.). У яго творчым альбоме некалькі сотняў літаратурных твораў. У дадатак у Міхаіла Сямёнавіча ёсць і асабістая практыка зносін з чытацкай аўдыторыяй.

У сваю чаргу рэдакцыя газеты “Сельскае жыццё” узяла на сябе абавязак актывізаваць выпуск літаратурнай тэматычнай старонкі “Друцкія зарніцы”. Цяпер яна будзе выходзіць не радзей аднаго раза ў тры месяцы.

Аляксандр ПАЎЛАЎ.

Последние новости

Происшествия

В Могилевской области ребенок получил перелом позвонка из-за опасного эксперимента из TikTok

22 июля 2026
Читать новость
Происшествия

В Гродно за дачу взяток привлекли к ответственности представителей нескольких предприятий

22 июля 2026
Читать новость
Происшествия

Неисправные тормоза, занос авто на встречную полосу. Жителя Минска будут судить за смертельное ДТП

22 июля 2026
Читать новость
Происшествия

В Смолевичском районе братья-механики похитили более двух тысяч литров топлива с автотранспортного предприятия

22 июля 2026
Читать новость
Происшествия

Минская пенсионерка повелась на угрозы телефонных аферистов и передала их курьеру более  65 тыс.

22 июля 2026
Читать новость
Спорт

Финал чемпионата мира по футболу в США смотрели 63 млн человек — это рекорд

22 июля 2026
Читать новость