Накіроўваем у прафесію

Накіроўваем у прафесію

З мэтай забеспячэння належнай работы па падрыхтоўцы старшакласнікаў да асэнсаванага выбару педагагічных спецыяльнасцей два гады таму назад у нашай установе адукацыі быў адкрыты клас педагагічнай накіраванасці для пяці матываваных вучняў. Выкладанне заняткаў факультатыву прафесійнай накіраванасці «Увядзенне ў педагагічную прафесію» было даручана вопытнаму педагогу ўстановы  Тамары Скарабагатай. Тамара Мікалаеўна мэтанакіравана, сур’ёзна і паслядоўна  далучала вучняў да ўдзелу ў прафарыентацыйных конкурсах, форумах і фестывалях, якія былі арганізаваны на працягу двух гадоў ва ўстановах адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова» і «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі». Прычым з відавочнымі поспехамі.

Выніковым стаў удзел вучняў яе класа разам з настаўнікам  у ІІ абласным метадычным фестывалі  «На шляху да прызвання», які адбыўся ў МДАІРА. Належным чынам праведзеная падрыхтоўка да фестывалю дазволіла годна прадставіць працу педагога (метадычныя распрацоўкі факультатыўных заняткаў, майстар-клас «Шляхі да прафесіі настаўніка») і рэкламныя тэматычныя буклеты «Педагог – гэта гучыць горда!», выкананыя пры непасрэдным удзеле вучняў. Высокую адзнаку і падзяку ад арганізатараў дадзенага мерапрыемства атрымалі  нашы ўдзельнікі.

У 2023/2024 навучальным годзе адбыўся выпуск профільнага класа педагагічнай накіраванасці. Чатыры выпускнікі з пяці вырашылі звязаць свой далейшы лёс з педагогікай. Так, Марыя Галубовіч і Мілана Арцюкоўская сталі студэнткамі МДУ імя А. Куляшова па спецыяльнасці «Пачатковае навучанне». Дзяніс Глінскі выбраў гістарычную адукцыю ў гэтай жа ўстанове. Валерыя Багатка будзе атрымліваць спецыяльнасць «Дашкольная адукацыя» ў БДПУ імя М. Танка. Шчыра радуемся за нашых выпускнікоў, зычым ім паспяховага навучання і далейшага замацавання ў прафесіі.

Таццяна Жукоўская, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце  Цяцерынскай СШ імя А.С. Лукашэвіча.

Последние новости

Жизнь и безопасность

Уберечь детей от беды: безопасность в летние каникулы

5 июня 2026
Читать новость
Общество

Озимые заколосились, рожь и пшеница цветут: Белгидромет о состоянии посевов в Беларуси

5 июня 2026
Читать новость
Актуально

Шаг к новым вершинам: в Круглом открыли спортивно-игровую площадку

5 июня 2026
Читать новость
Актуально

Земля, обновлённая трудом: как ОАО «ПМК-92 Водстрой» встречает День мелиоратора

5 июня 2026
Читать новость
Актуально

Привык всегда прислушиваться к технике

5 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Бусляняты» за порядок в лесу

5 июня 2026
Читать новость