Нас віталі Бялынічы і Крупкі

Нас віталі Бялынічы і Крупкі

У жніўні мы зноў адправіліся ў падарожжа па Беларусі. На гэты раз кропкай маршрута абралі  г. Крупкі і возера Сяляваякое размешчана ў Крупскім раёнеНіколі  не перастаю здзіўляццаколькі прыгожых мясцін у нашай БеларусіНіхто не аспрэчыцьшто наша зямля —  самая прыгожая. І не трэба далёка ехаць, а тут, зусім побач і маляўнічая прырода, і  гістарычныя мясціныШто ні куточак, то легенда, паданнеУ кожным населеным пункце свая гісторыя і свае знакамітыя людзі.   

Калі ў вас ёсць час і ахвотатады ў добры шлях! 

У салон машыны праз адчыненае вакно ўрываецца прыемны халадокПад колы аўтамабіля сцелецца шэрая шашапаабапал якой — пажатыя жоўтыя пожні 

Перш, чым узяць накірунак на Мінскую вобласцьвырашылі наведаць горад Бялынічывуліцы якога ў гэтым годзе непазнавальна    змяняюцца: 6 верасня тут будзе праводзіцца Свята   беларускага пісьменства. 

Бялынічане рыхтуюцца прымаць гасцейПрыведзена ў належны парадак цэнтральная плошчаабнавіліся і іншыя аб’екты. А літаратурныя пляцоўкі 6 верасня збяруць тут больш за сотню пісьменнікаўблагаславёных Музай.  Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. Эстафету Бялынічам перадае г. Слонім. 

Хачу сказацьшто калі мы наведваем населены пункт, і не важна — маленькае гэта сяло ці вялікі горадхочацца дасканальна ведаць яго гісторыюЛёсы гарадоў, як і лёсы людзейКалі размаўляеш з чалавекамбачыш яго ўнутраны свет, адкрываеш для сябе з усіх бакоў, як асобу. Душа горадавёскі — гісторыяякую стваралі людзі на працягу многіх вякоў. 

Мы спыніліся ў Бялынічах на цэнтральнай плошчыСамае першае – дакрануцца да гісторыі  горада. 

Першы ўспамін у пісьмовых крыніцах пра Бялынічы – жнівень 1577 года. 

У 1577 годзе Бялынічы ўваходзілі ў склад памесця Цяцерынякі належаў князю Стэфану Збаражскамушто заснаваў тут замак (Белагарадок) і мястэчкаПасля  смерці Збаражскага мястэчка перайшло да яго дачкі Барбары, якая ў пачатку 17 стагоддзя   прадала частку Бялыніч канцлеру вялікаму Літоўскаму Льву  Сапега. 

Тады ж Сапегамі ў Бялынічах пабудаваны кармеліцкі манастыр з касцёламякі пазней стаў буйнейшым цэнтрам рэлігійнага жыцця Усходняй Беларусі. 

З 1624 па 1653 год пры манастыры працавала друкарняпазней – граверны цэх 

кастрычніка 1634 года гораду Бялынічы было дадзена Магдэбургскае права і пацверджаны герб. 

У 18 стагоддзі, у 1756-1761 гадах, кармеліты пабудавалі ў Бялынічах вялікі каменны касцёлупрыгожаны фрэскамі. У 1761 годзе княгіня Алена пры дбала для Бялынічскага касцёла кармелітаў цудадзейную ікону Дзевы Марыі, якая дала пачатак масаваму паломніцтву вернікаў. 

У 18 стагоддзі праз Бялынічы праходзіў гандлёвы шлях, які звязваў цэнтры Беларусі і Расіі. У мястэчку дзейнічаў пункт мытні ў падчыненні галоўнай мытні г. Магілёва. 

У Айчынную вайну 1812 года Бялынічы вызвалялі ад французаў партызаны Дзяніса Давыдава. За вызваленне Бялыніч Д. Давыдаў быў узнагароджаны ордэнам Святога Георгія 4 ступені. 

У 1909 годзе ў Бялынічах пачала дзейнічаць бібліятэка. 17 ліпеня 1924 года створаны Бялынічскі раён у складзе БССР, таксама з’яўляліся першыя калгасы. А з 1931 года пачала выдавацца першая Бялыніцкая газета “Красный коллективист”. 27 верасня 1938 года мястэчка Бялынічы атрымала статус гарадскога пасёлка 

Пачалася Вялікая Айчынная вайна.  На пачатку ліпеня 1941 года Бялынічы знаходзіліся на напрамку галоўнага ўдару 2-й танкавай групы нямецкіх войск.  6 ліпеня 1941 года яны былі поўнасцю акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 

Ужо ў жніўні 1941-га тут былі створаны першыя партызанскія атрадыДзейнічала ў пасёлку і патрыятычнае падполле. У ноч на 11 верасня 1943 года партызанамі і падпольшчыкамі быў разгромлены нямецкі гарнізон у Бялынічах. 

Вайна, як і па ўсёй Беларусіпакінула ў пасёлку свой горкі след. За час акупацыі ён быў разгромлены і разбіты, спалена жывымірасстраляна і замучана 3315 мірных жыхароў. На Бялыніцкай зямлі палі смерцю храбрых капітан Б. Хігрынпартызаны Л.Лорчанкамаёр А. Касаеўстаршы лейтэнант  С. Церашкевіч. Усе яны ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. 

Непрыкметна мінаюць гады. 26 лютага 2016 года гарадскі пасёлак Бялынічы  аднесены да гарадоў раённага падпарадкавання. 

Тут ёсць многа чаго пагля дзець і пачуць, але наперадзе яшчэ новыя сустрэчы. Да пабачэнняБялынічы! 

Наш шлях ляжыць да возера Сялява ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. 

Возера Сялява – адзін з буйнейшых вадаёмаў (азёрнае вадасховішча) на паўночным усходзе Беларусіутвораны на месцы азёр Сялява і Рабца ў 1965 годзе пры будаўніцтве плаціны Сяляўскай ГЭС на рацэ  Югна.  

Плошча возера займае каля 1500 гектараў. Тут незвычайныя па прыгажосці мясціныгаючае паветраВадаём атрымаў сваё імя дзякуючы купецкаму роду Сялявічаўякія мелі вялікія абшары зямлікуды ўваходзіла і возераСярод мясцовых жыхароў ходзіць легенда,  што ў  1942 годзе ў возера ўпаў бамбардзіроўшчык,  які перапраўляў у Англію 4 тоны золата у якасці прадаплаты за пастаўкі па ленд-лізуВадалазы ў мірны час шмат разоў абследавалі дно вадаёма, але так нічога і не знайшлі. 

У 1993 годзе на базе возера створаны дзяржаўны запаведнік, у якім пражывае больш за 40 відаў жывёлзнойдзены радчайшыя расліныякія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Ад вёскі Прошыка пачынаецца экалагічная сцежка працягласцю 6 км, маршрут створаны для правядзення эколагаасветніцкіх і пазнавальных мерапрыемстваўВыкладзеная драўлянымі кругляшамі,  яна вядзе праз лясны масіў па правым баку возера. Тут і бабровая хатка, і ключ з гаючай вадой у выглядзе калодзежа, журавель з вядром. 

Наталіўшыся хараством прыроды і азёрнай чысціні, а часу ў запасе ўжо не шмат засталосяузялі накірунак на г. Крупкі. 

Крупкі – адміністратыўны цэнтр Крупскага раёнаПахо джанне  назвы – ад расліны крупка сямейства капусныхГэтая расліна прысутнічае на гербе горадаПраз  горад працякае рака Бобр, прыток Беразіны 

Паблукаўшы па вуліцах ціхага гарадка, мы доўга стаялі на беразе Бабра і любаваліся на сям’ю белых  лебядзяўякія  падплывалі да рук. 

Пабывалі мы ў гэты дзень і  ў мемарыяльным комплексе “Партызанскі лагер,” на алеі 95-годдзя кіраўніцтва КГБ Мінска і Мінскай вобласці ў Бобрскім сельскім Савецеціха пастаялі ля помніка гвардыі лейтэнанту Васілю Чабатарову.   

Васіль Чабатароў вызначыўся ў баі за пераправу праз раку Бобр 27 чэрвеня 1944 года, знішчыўшы 10 варожых салдат і захапіўшы ў палон нямецкага афіцэраГвардыі лейтэнант загінуў у тым баі і пахаваны на  месцы гібелі. Ля помніка не вянуць жывыя кветкі. 

29 чэрвеня 1945 года за мужнасць і воінскую доблесцьпраяўленыя ў баях з ворагампасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага СаюзаУзнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі. 

Вось так яшчэ раз,  падарожнічаючы па роднай зямлі, мы дакрануліся да яе гісторыіадчуўшы замілаванне і любоў да свайго беларускага краю — самага найлепшага і найпрыгажэйшага. 

Святлана ВАРАПАЕВА. 

 

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024