Незабыўны Максім Багдановіч: 130 гадоў з дня нараджэння

Безумоўная зорка беларускай літаратуры — Максім Багдановіч, такі блізкі і зразумелыя. Яго вершы, даўно перакладзеныя на дзясяткі моў, пранізліва і тонка гучаць і ў нашы дні. Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі. 9 снежня яму споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння.
Творчасць славутага майстра – гэта свет прыгажосці, гармоніі, асэнсавання жыцця. Ён вядомы як паэт-наватар, празаік, цудоўны перакладчык, тонкі і ўдумлівы крытык, гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст.
Шэрагам мерапрыемстваў адзначалі бібліятэкары раёна гэту знамянальную дату.
У цэнтральнай бібліятэцы праведзена літаратурна-пазнавалная праграмма “Ты не згаснеш, ясная зараначка”. У час мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка, чыталі яго вершы, прынялі ўдзел у віктарыне “Святло яго паэзіі”. Да мерапрыемства падрыхтавана выстава-крыжаванка “Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча”. Кнігі, прадстаўленыя на выставе, дазволілі знайсці правільныя адказы на крыжыванку.
Літаратурнае слайд-знаёмства “Застаецца ён непаўторным” для дзяцей падрыхтавала бібліятэкар Філатаўскай бібліятэкі. Праз мультымедыйную празентацыю дэманстравалісь фотаздымкі дзіцячых і юнацкіх гадоў, гадоў вучобы ў Ніжагародскай гімназіі і ў Яраслаўскім ліцэі, з М.Горкім, В.Ластоўскім, музея – сядзібы Максіма Багдановіча ў Мінску, Ракуцёўшчыне, кнігі аўтара, урыўкі вершаў. Зроблены агляд кніг Багдановіча з фонда бібліятэкі.
Навучэнцы мясцовай школы прынялі ўдзел у паэтычнай гадзіне “Максім і Алаіза”, арганізаванай бібліятэкарам Цяцерынскай бібліятэкі. Яны праслухалі цікавы аповед пра двух класікаў беларускай літаратуры, юбіляраў гэтага года – Максіма Багдановіча і Алаізы Пашкевіч.
Размова пра творчасць Максіма Багдановіча, якая дапамагае развіццю пачуцця любові да роднай мовы, роднага краю, да яго гісторыі і культуры ішла пад час правядзення літаратурна-паэтычнай гадзіны “Паэт красы і гармоніі” у Ракушаўскай і Загаранкаўскай бібліятэках, літаратурнай гадзіны “Зорка Вінера Максіма Багдановіча” у Рубежскай бібліятэцы, літаратурна-музычнай кампазіцыі “Незабыўны Максім Багдановіч” у Радчанскай бібліятэцы, літаратурна-музычнага вечара “Нязгасная зорка ты ў небе Радзімы навекі”, літаратурнага свята “І не знікаць паэтам вечна” у Кручанскай і Запрудскай бібліятэках-клубах.
Знаёмству з жыццём і творчасцю паэта, з яго літаратурнай спадчынай, садзейнічалі аформленыя ў бібліятках выставы «Гонар і слава беларускай літаратуры», “Песняр красы і гармоніі”, “Светлы след будзе вечна жывым”.
На выставах былі прадстаўлены зборнікі вершаў М. Багдановіча “Шыпшына”, “Вянок”, “Зорка Венера”, “Выбраныя творы”, “Поўны збор твораў: у 3 т.”, цытаты з яго вершаў, фотаздымкі, партрэты.
Л. Гарбачова, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі.

