Па старонкам гісторыі зямлі Круглянскай

Па старонкам гісторыі зямлі Круглянскай

«Няма будучыні ў народа, які не памятае свайго мінулага», – гаворыць народная мудрасць. Ад кожнага з нас залежыць, ці зберажом мы сваю гістарычную памяць, ці пакінем ў спадчыну будучым пакаленням незлічоныя скарбы нацыянальнай культуры. Менавіта гэту задачу мы ставілі, праводзячы раённы конкурс агітбрыгад «Па старонкам гісторыі зямлі Круглянскай».

Каманды з усіх школ раёна падрыхтавалі цікавыя і змястоўныя выступленні, расказалі шмат новага пра свае вёскі і іх знакамітых людзей, пра старажытныя часы і тых гістарычных асоб, чый лёс неразрыўна звязаны з лёсам  Кругляншчыны.

Адной з асноўных ідэй  ў выступленнях агітбрыгад “Памяць” і “Патрыёты” (ДУА “Сярэдняя школа №1 і №2 г. Круглае”, Комсеніцкі НПК) гучала і была добра раскрыта тэма Вялікай Айчыннай вайны. А гэта значыць, што дзеці добра памятаюць і ведаюць гэту старонку у жыцці Беларусі і Круглянскага раёна.

Падчас выступленняў каманд з Філатаўскага і Рубежскага, Кручанскага і Цяцерынскага НПК кожны адчуваў сябе патрыётам сваёй малой Радзімы і разумеў, што ён – часцінка маленькай планеты с такой прыгожай назвай Беларусь.

Калі мы прадоўжым выхоўваць у дзяцей  вернасць да роднага краю, яго гісторыі і традыцый, то ў нас і нашай краіны будзе будучыня – светлая, радасная і шчаслівая!

Таццяна Кубека, педагог–арганізатар Круглянскага раённага цэнтра творчасці  дзяцей і моладзі “Вясёлка».

Последние новости

Актуально

На Круглянщине проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Зонты не прячем. Что готовит погода для белорусов 17 апреля

17 апреля 2026
Читать новость
Официально

Сегодня на заседании райисполкома в центре внимания рассматривались вопросы продовольственной безопасности и готовности наших хозяйств к активному сезону

17 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Личный кодекс трудолюбия

17 апреля 2026
Читать новость
В мире

Около 100 мертвых тюленей обнаружили на побережье Каспийского моря в Казахстане

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Регистрация паспорта готовности к работе в осенне-зимний период в электронной форме

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем