Падкова шчасця

Сапраўднай візітоўкай г. Круглае па праве лічыцца сімвалічны памятны знак «Падкова шчасця», усталяваны на плошчы каля раённага Дома культуры да абласнога свята працаўнікоў сяла «Дажынкі», што святкавалася ў нашым рэгіёне ў 2015 годзе (аўтар скульптуры – вядомы магілёўскі скульптар Андрэй Вараб’ёў). Менавіта ад падковы адчыняюцца цудоўныя віды на цэнтральны парк культуры і адпачынку з Алеяй Герояў і помнікам «ОБЗОР», куды з кветкамі ўдзячнай памяці заўсёды прыходзяць нашы землякі і госці, каб аддаць даніну непамернай павагі бессмяротным подзвігам салдат Вялікай Перамогі.

