Прызванне – родная мова

Прызванне – родная мова

Чаму і калі мы не прыкмячаем бегу часу? Адказ на гэтае пытанне вельмі просты. Тады, калі цалкам заняты любімай справай.
Зноў восень падымае на крыло птушыныя выраі, асыпаецца з дрэў лісце. Пара чакаць халадоў.
Але не самотна на душы ў Тамары Іванаўны Чэпік. Не самотна таму, што і цяпер, калі пайшла на заслужаны адпачынак, яна не пакідае сваёй настаўніцкай працы, ведае: яе вопыт і дасканальнае веданне беларускай мовы па-трэбна перадаваць дзецям. Тамара Іванаўна шчыра жадае, каб наша беларускае слова жыло і гучала, каб на роднай мове размаўлялі. Зараз яна – педагог дадатковай адукацыі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Радуга”. У аб’яднанні па інтэрэсах “Сакрэты беларускай мовы” сабраліся вучні старэйшых класаў для падрыхтоўкі здачы тэстаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Дарэчы, Тамара Іванаўна тут ужо зрабіла выпуск дзвюх сваіх груп. Тыя, хто рэгулярна прыходзіў на заняткі, паспяхова здалі іспыты і сталі студэнтамі ВНУ.
Адным словам, у здатных да вучобы вучняў збыліся мары. І настаўніца шчыра парадавалася за іх поспехі.
Мы сустрэліся з Тамарай Іванаўнай у школе № 2 г. Круглае, дзе яна праводзіла дадатковыя заняткі са старшаклакласнікамі.
– Адзнакі ў дзённік не ставім, – казала яна, – але падыход да справы вельмі сур’ёзны. Самае галоўнае, што вучні разумеюць: гэтыя веды патрэбны ім, патрэбны для таго, каб выбраць прафесію, якая па душы, атрымаць вышэйшую адукацыю. Ну і, вядома, зразумець: родная мова патрэбна нам заўсёды, бо гэта наша, матчына мова. І перадаецца яна ў спадчыну ад бацькоў.
І сама Тамара Іванаўна калісьці ўпершыню пачула роднае мілагучнае слова ў бацькоўскай хаце. У вёсцы Вялікае Стахава Барысаў-скага раёна Мінскай вобласці, дзе яна нарадзілася, людзі размаўлялі на сваёй мове, шмат чыталі па-беларуску. Дзяўчынка наведвалася ў мясцовую бібліятэку і першымі прачытанымі кніжкамі сталі твооры Коласа і Купалы. Калі вучылася ў сёмым класе, прымала ўдзел у конкурсе на лепшага чытальніка верша Я.Купалы, прысвечанага чарговаму юбілею паэта. Заняла ганаровае першае месца. Да сённяшняга дня беражэ падарунак – зборнік вершаў Я. Купалы.
Тамара была старэйшай з траіх дзяцей у сям’і. Бацька працаваў на шклозаводзе, маці – тэхработнікам у ваенным гарнізоне. Абодва марылі даць сваім дзецям дастойную адукацыю, вучылі працалюбству і сумленнасці.
У дзяўчынкі была мара стаць педагогам, быць падобнай на сваіх настаўнікаў – Васіля Іванавіча Мазынскага, які вёў пачатковыя класы, і на класнага кіраўніка, настаўніцу рускай мовы і літаратуры Валянціну Васільеўну Гурын. Гэта былі выкладчыкі ад Бога, яны змаглі ўкласці ў сваіх вучняў усё самае найлепшае: і глыбокія веды, і чалавечнасць, і сумленнасць.
Тамара вучылася ў школе на выдатна, таму без усякіх пера-шкод паступіла ў Мінскае педагагічнае вучылішча, заканчвала вучобу ў Леніно. А па размеркаванню прыехала працаваць на Кругляншчыну у Філатаўскую сель-скую школу. Тут і пачыналася яе працоўная біяграфія.
У хуткасці маладая настаўніца выйшла замуж і пераехала ў Круглае. Уладкавалася на працу ў дзіцячы садок, пяць гадоў адпрацавала выхавацелем.
А пасля, калі вызвалілася настаўніцкае месца ў школе, перайшла выкладаць беларускую мову і літаратуру ў старэйшых класах. К таму часу яна ўжо завочна скончыла філалагічны факультэт Ма-гілёўскага педінстытута. Тыя, каго вучыла, цяпер з цеплынёй успа-мінаюць, як цікава было на яе ўроках, як умела яна правільна растлумачыць, аналізаваць прачытанае, вучыла мець свой уласны погляд на кожны твор, на паводзіны яго герояў.
Пайшоўшы на заслужаны адпачынак, Тамара Іванаўна яшчэ чатыры гады адпрацавала ў групе падоўжанага дня школы №1, займалася з дзецьмі малодшых класаў.
Аўтар гэтых радкоў таксама выказвае падзяку Тамары Іванаўне за выхаванне сына ў гэтай групе.
Бягуць за гадамі гады. Выраслі дзеці. Сын Віталь закончыў БАТУ, ён па спецыяльнасці інжынер, жыве і працуе ў Мінску. Дачка Вольга – Аршанскае медвучылішча, працуе старшай медсястрой у аддзяленні нефралогіі першай гарадской бальніцы ў Магілёве.
І ўнукі ўжо падымаюцца на крыло. Старэйшы, Яраслаў, вучыцца ў Мінскім каледжы на аўтамеханіка, унучка Каця – у дзясятым класе сталічнай школы, яна – круглая выдатніца вучобы. І самы меншы, Максім, пайшоў у першы клас. Гэта дзеці сына Віталя. Унучка Аляксандра, дачка Вольгі, вучыцца ў шостым класе магілёўскай школы.
– Вось толькі шкада, Мікалай Міхайлавіч не паспеў нарадавацца поспехам унукаў, – прамовіла Тамара Іванаўна, – рана муж пайшоў з жыцця, шэсць гадоў ўжо няма яго з намі. А мяне падтрымліваюць дзеці, унукі, – працягвала яна размову, – і пакуль ёсць сілы, хачу займацца любімай настаўніцкай справай, якой аддала ўсё жыццё. Хачу перадаваць дзецям веды.
6 кастрычніка – Дзень настаўніка. І Тамара Іванаўна зноў, як і кожны год, будзе прымаць віншаванні ад калег па працы і ад сваіх вучняў, якія памятаюць яе з вялікай удзячнасцю. Многія з былых вучняў таксама сталі настаўнікамі.
У жыцці ўсяму ёсць працяг. І калі настаўнік сее разумнае, добрае, вечнае, то зярняты тыя абавязкова прарастуць і дадуць шчодры ўраджай. І стане болей на нашай зямлі мудрасці, дабрыні і спагады.
Святлана Варапаева.

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024