Сцяжынка натхнення

Сцяжынка натхнення

Прафесія выхавальніка дзіцячага сада — сёння адна з самых важных і значных у жыцці сучаснага грамадства. А выхавальнік – гэта педагог, з якім дзіця пачынае зносіны з самага ранняга ўзросту. І ад таго, што закладзе ў сэрца дзіцяці першы настаўнік (выхавальнік), залежыць будучыня ўсяго нашага грамадства. Сучасны выхавальнік – гэта і добры псіхолаг, здольны ўглыбіцца ў складаную сістэму ўзаемаадносін дзяцей і іх бацькоў; гэта і чулы чалавек, заўсёды гатовы да супрацоўніцтва; і прафесіянал, які выкарыстоўвае лепшы педагагічны вопыт, ды і сам знаходзіцца заўседы ў пошуку новых шляхоў і метадаў працы з дзецьмі. Адна з задач выхавання — ствараць умовы для рэалізацыі індывідуальных здольнасцяў кожнага дзіцяці, выхоўваць асобу творчую, крэатыўную, камунікабельную, якая ведае і шануе свой родны край.

Пытанне аб тым, дзе знайсці натхненне, актуальнае не толькі для творчых людзей, якім патрэбен крэатыўны ўздым. Гэта пошук яго і ў звычайным жыцці, бо натхненне — стан, падчас якога можна рашыць любыя пастаўленыя задачы: адпаведнасць працы або стварэнне новых твораў. Крыніцы натхнення знаходзяцца ўсюды вакол нас, аднак мы не заўсёды іх заўважаем. Знайсці сцежку да натхнення можна тады, калі побач добры накіроўца.

Сёння мы хочам расказаць пра сцяжынку натхнення, якая пабудзіла нас да стварэння аўтарскай гульні “Мая краіна – Беларусь” з простага матэрыялу – тканіны, нітак і паперы. Гульня адрасавана дзецям дашкольнага ўзросту. Яна прадстаўляе сабой куб, на якім ручным спосабам вышыты вобразы маці, дзіцяці, сям’і, Беларусі, зямлі, ураджаю, сонца, агню, песні, жыцця, продкаў, кахання, якія выкарыстоўваюцца ў беларускім арнаменце. Кожны яго элемент – гэта свайго роду тайнапіс, шыфроўка, канкрэтная “мова”.

Куб шматфункцыянальны і складаецца з трох кубоў рознага памеру. Калі яго адкрыць, то на гранях самага вялікага з’яўляюцца гульні па фарміраванню ўяўленняў аб сваёй краіне: “Сімвалы маёй краіны”, “З чаго складаецца герб”, “Прадметы народнага быту”, “Складзі карту Беларусі”. На гранях наступнага куба мы прапаноўваем гульні па знаёмству з беларускім арнаментам — “Складзі дыванок, абрус, посцілку”, “Апрані ляльку”, “Знайдзі арнамент”, “Беларускія рамёствы” . Гэта найбольш складаны варыянт гульні, дзе дзеці павінны скласці ўзор са стужак па гатовым малюнку ці стварыць новы вобраз. Праз гульню, ад дарослага, дзіця пазнае народнае мастацтва Беларусі, спрабуе прайсці шлях ткацтва і вышыўкі самастойна. Гэтыя гульні дапамагаюць рашыць задачы з адукацыйнай вобласці: “Дзіця і грамадства“, “Мастацтва”, даюць умовы да творчасці і выхавання цікавасці да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. На гранях апошняга куба можна пагуляць у гульні па знаёмству з помнікамі Кругляншчыны.

Змест гульняў адпавядае асаблівасцям дзяцей сярэдняга і старшага дашкольнага ўзросту. Гульні спрыяюць пашырэнню слоўнікавага запасу, развіццю камунікатыўных уменняў дашкольнікаў дашкольнага ўзросту. Варыятыўнасць гульняў дае магчымасць іх выкарыстання ў розных формах работы з дзецьмі.

Так у звычайным жыцці выхавальніка можна знайсці крыніцы натхнення і падзяліцца з тымі, хто шукае шляхі да творчасці.

Наталля РАШЫЛАВА, Людміла БАРАЎЦОВА, выхавальнікі ДУА “Яслі – сад №1 г. Круглае”

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024