У “Рэчанькі” круглянскія вытокі

У “Рэчанькі” круглянскія вытокі

Харэаграфічны калектыў ветэранаў працы “Рэчанька” адзначыў нядаўна свой 10-гадовы юбілей. Створаны пры хоры “Надзея”, ён з першых сваіх канцэртных выступленняў упэўнена заявіў аб сабе як пра самабытнае і творчае аб’яднанне і адразу знайшоў прыхільнікаў сярод мясцовай публікі.

А першай дапамагла калектыву зацвердзіцца, знайсці свой “твар” іх мастацкі кіраўнік Святлана Логасава, якая на той час кіравала ў раённым Доме культуры дзіцячым танцавальным гуртком. Першая харэаграфічная кампазіцыя “Рэчанька” на матыў аднайменнай народнай песні і дала назву ансамблю. Як успамінае адна з ініцыятараў стварэння данага творчага калектыву Лідзія Шалонік, напачатку ў іх не было пастаяннага мастацкага кіраўніка. Аднойчы вырашылі звярнуцца за дапамогай да метадыста РДК Таццяны Радоўскай, якая захаплялася менавіта мастацтвам танца. Таццяна Рыгораўна не адмовіла. Пад яе кіраўніцтвам заняткі і рэпетыцыі пачалі праходзіць на больш прафесіянальным узроўні. Трэба адзначыць, што пэўны час дапамагала калеге працаваць з калектывам вопытны харэограф Ірына Конанава. Сумесна яны і папоўнілі рэпертуар “Рэчанькі” вельмі прыгожым, энергічным танцам “Кадрыль”.

I тут ужо нашых самадзейных артыстаў заўважылі на абласной сцэне ў рамках рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці “Не старэюць душой ветэраны”, прысвечанага 70-гадоваму юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А неўзабаве калектыў разам з яго харэографам Таццянай Радоўскай запрасілі ў абласны Палац культуры для ўдзелу ў заключным канцэрце аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, дзе падводзіліся вынікі абласнога агляду-конкурсу. Круглянскі творчы калектыў ветэранаў “Рэчанька” быў удастоены тады Дыплома ІІ ступені і каштоўнага падарунка.

Трэба сказаць, што гэты творчы калектыў не аднойчы ўражваў і ў далейшым журы данага агляду-конкурсу артыстычнасцю і арыгінальнымі ўборамі, прывозіў у роднае Круглае дыпломы лаурэатаў. Так было і ў 2020-м напярэдадні 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Па выніках абласнога агляду-конкурсу разам з Дыпломам ІІ ступені калектыву круглянскай “Рэчанькі” дастаўся тады і каштоўны падарунак, прычым, іх было толькі два, з прадстаўленых для заахвочвання лепшых канкурсантаў. Наогул у творчай “скарбонцы” ансамбля – 11 дыпломаў за прызавыя месцы ў розных конкурсах.

Сапраўды, тое, што робяць на сцэне ўдзельніцы “Рэчанькі”, заслугоўвае асаблівай увагі. Уражваюць і іх касцюмы з элементамі рускага і беларускага народнага адзення. Не меней прыгожыя і абноўкі, уяўляючыя сабой уборы жанчын XVIII стагоддзя – з капарамі, арыгінальнымі сумачкамі-мяшэчкамі. І ўсё гэта зроблена сваімі рукамі, але і ў многім дзякуючы ініцыятыўнасці і ўзлёту творчасці Лідзіі Шалонік.

Сёння ў рэпертуары ансамбля – некалькі харэаграфічных кампазіцый, і ўсе яны менавіта па народных матывах. Як рассказала мастацкі кіраўнік Таццяна Радоўская, прыкладна праз год рэпертуар абнаўляецца 1-2 новымі танцамі. Сярод найбольш значных – харэаграфічныя замалёўкі “Кола народных танцаў”, “Было ды прайшло”. Для новага сезону рыхтуецца “Рускі карагод”.

Кожны аўторак апоўдні спяшаюцца гэтыя захопленыя, актыўныя жанчыны на рэпетыцыі ў раённы Дом культуры. Гадзіну, а іншы раз і больш, з імі займаецца ў гэты дзень Таццяна Рыгораўна. Мастацкі кіраўнік адзначае стараннасць і дысцыплінаванасць кожнай удзельніцы творчага калектыву, адказнасць у рабоце. Адразу бачна, што жанчыны вельмі сур’ёзна адносяцца да свайго захаплення. Як аб вельмі чуйным, добрым і тактоўным чалавеку і сапраўдным прафесіянале аб ей адгукаюцца “падапечныя”. I такі дружны творчы “тандэм” аднадумцаў дае станоўчыя вынікі. З годнасцю і лёгкасцю выходзяць на сцэну артысткі з “Рэчанькі”.

Твары так і свецяцца, на вуснах – усмешкі. І нават не верыцца, што сярэдні іх узрост – 65 гадоў. Хочацца назваць усіх гэтых жанчын пайменна: Тамара Шыхман, Лідзія Шалонік, Майя Кушнір, Лідзія Радзевіч, Фаіна Зэндаль, Людміла Несцерава, Клаўдзія Дрык, Ганна Палякова. Як кажуць, касцяк калектыву захаваўся. Трэба сказаць, што ў першым складзе “Рэчанькі” былі і Любоў Лягушава, Вольга Лініч, Ніна Блінова, якія пакінулі ансамбль па ўважлівых прычынах. Але гэты юбілей – і іх свята.

А свята сапраўды ўжо адбылося ў цудоўным мястэчку Кругляншчыны, на “Мікалаеўскіх сажалках”. Удзельніцы калектыву гавораць дзякуй за дапамогу і падтрымку ў яго арганізацыі дырэктару цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Наталлі Галаўковай. Асобная ўдзячнасць – свайму мастацкаму кіраўніку Таццяне Радоўскай, якая для кожнай жанчыны падрыхтавала памятныя буклеты, дзе адлюстраваны іх 10-гадовы творчы шлях у любімай “Рэчаньцы”. І няма сумненняў, што працяг гэтай творчай біяграфіі ў калектыва будзе.

Людміла МОШУЛЬ.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх