Вясёлыя калядкі ў дзіцячым садку

Вясёлыя калядкі ў дзіцячым садку

Праводзіць калядкі на святочным тыдні ў нашым дзіцячым садзе стала добрай традыцыяй. Мэта мерапрыемства – пазнаёміць выхаванцаў з абрадам калядавання ў Беларусі, выхаваць цікавасць да культурных традыцый беларускага народа.

У музычнай зале пераапранутыя артысты, дарослыя і дзеці разыгралі сапраўдны спектакль.  «Калядоўшчыкі»  прыйшлі з песнямі і калядкамі. Яны пагасцілі ў ветлівай гаспадыні, пагулялі з Казой, паплясалі з Мядзведзем, слухалі калядныя песні, вадзілі карагоды, распавядалі вясёлыя беларускія пацешкі і лічылкі. Па старай беларускай традыцыі гаспадыня навучыла дзяцей гадаць: пад абрус пакласці салому, загадаць жаданне і выцягнуць саломінку, калі яна кароткая – жаданне хутка збудзецца, а калі доўгая – яшчэ доўга прыйдзецца чакаць, каб яно споўнілася. Дзяўчынкі і хлопчыкі з задавальненнем загадвалі жаданні і варажылі. Да гасціннай гаспадыні «заляцела»  і ведзьмачка-прыгажуня, якая прапанавала пагуляць з яе чароўным памялом. У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі весела танцавалі агульны танец «Весялуха».

Удзел у народных святах не толькі прыносіць радасць маленькім выхаванцам, але і дазваляе ім дакрануцца да традыцый і звычаяў свайго народа, адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў.

Галіна Атрашкевіч, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Дзіцячы сад № 2 г. Круглае».

Последние новости

Актуально

На Круглянщине проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Зонты не прячем. Что готовит погода для белорусов 17 апреля

17 апреля 2026
Читать новость
Официально

Сегодня на заседании райисполкома в центре внимания рассматривались вопросы продовольственной безопасности и готовности наших хозяйств к активному сезону

17 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Личный кодекс трудолюбия

17 апреля 2026
Читать новость
В мире

Около 100 мертвых тюленей обнаружили на побережье Каспийского моря в Казахстане

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Регистрация паспорта готовности к работе в осенне-зимний период в электронной форме

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем