З падтрымкай і ўвагай

З падтрымкай і ўвагай

Красавіцкім днём у вёску Вялікія Каскевічы Філатаўскага сельскага Савета накіраваўся агітпоезд “Забота”. Прадстаўнікі раённых улад пажадалі даведацца, чым жывуць нешматлікія жыхары гэтага населенага пункта, што іх хвалюе і непакоіць, якія праблемы патрэбна дапамагчы вырашыць.
Ад вёскі Хралішчава да Вялікіх Каскевічаў некалькі кіламетраў ехалі звычайнай нешырокай грунтовай дарогай. Абапал яе раскінуліся палеткі КСУП “Някрасава-Агра”.
Кожную вясну ў аддаленую вёсачку вяртаюцца буслы. Гэтыя птушкі прыносяць надзею на шчасце. І людзі працягваюць жыць, сеюць збажыну, чакаюць заўтрашні дзень. Нягледзячы на тое, што ў палове красавіка было яшчэ халаднавата і ветрана, буслы ўжо вярнуліся. Яны хадзілі па поплаве ля рачулкі Восліўка. Шкада, апусцела вёска, і дзяцей малых тут больш прыносіць няма каму. А тыя дзеці, што павырасталі, у горад з’ехалі.
І нічога ўжо не змяніць, не перайначыць. Відаць, лёс Вялікіх Каскевічаў – паціху дажываць свой век, як і яе апошнім жыхарам.
Вялікія Каскевічы – вёска і са-праўды аддаленая не толькі ад райцэнтра, а і ад шумных шляхоў і дарог. На сённяшні дзень тут пражывае ўсяго дзве сям’і – Вадзім Піліпавіч і Ніна Фёдараўна Фраловы і Сцяпан Дзмітрыевіч і Юлія Фёдараўна Каляда. Яны і сустракалі гасцей на ціхай вясковай вуліцы. Разам з саставам агітбрыгады прыбыў у вёску і ўрач агульнай практыкі Круглянскай ЦРБ Раман Палітаеў з памочнікам урача Анастасіяй Ціханоўскай. На іх кантролі – здароўе насельніцтва.
Прадстаўнікі раённых улад добра ведаюць, што вясковым людзям як нікому неабходна падтрымка і ўвага. Пенсіянеры з вёскі ў “вялікі свет” выязджаюць рэдка. Хіба калі толькі дзяцей адведаць. Дзеці часцей самі да бацькоў прыязджаюць, каб па гаспадарцы дапамагчы, прывезці з горада прысмакаў, якіх у аўталаўцы не купіш, хаця, як кажуць вяскоўцы, асартымент някепскі, усё неабходнае прыдбаць можна. Аўталаўка прыязджае ў Вялікія Каскевічы два разы на тыдзень, і для вяскоўцаў гэта як свята. Яны загадзя выходзяць чакаць яе на вуліцу, на абслугоўванне не скардзяцца.
Ніна Фралова расказала, што ў Вялікія Каскевічы замуж з суседніх Саннікоў выйшла. Муж працаваў механізатарам у саўгасе “Някрасава”, а сама яна кароў даіла на мясцовай ферме. Працавалі шмат і дзяцей гадавалі. У той час у Каскевічах налічвалася 45 двароў, моладзі было шмат, вуліца звінела дзіцячымі галасамі. Цяпер толькі ўлетку ажывае крыху вёска, калі наязджаюць дачнікі.
Юлія Каляда вярнулася ў родны куток з Мінска, калі ўжо выйшла на заслужаны адпачынак, цяпер яны з мужам жывуць у бацькоўскім доме.
Ёсць прыцягненне роднай зямлі і яго не пераадолець.
– Толькі на зямлі продкаў можна адчуць сябе па-сапраўднаму шчаслівым, – лічыць жанчына.– Тут адчуваецца з імі нябачная сувязь.
У гэты вясновы дзень жыхары Вялікіх Каскевічаў былі вельмі рады, што на іх ціхай вуліцы спыніўся агітпоезд. Асаблівых праблем яны не выказвалі, хацелі пачуць навіны, выказаць свае думкі ды артыстаў паслухаць.
Першай перад вяскоўцамі выступіла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Пырко, якая азнаёміла прысутных з навінамі рэспублікі, вобласці і раёна. Казала і аб тым, што надыходзіць свята праваслаўнай Пасхі. Да яго людзі звычайна наводзяць паўсюдна парадак. Настаў час паклапаціцца пра чысціню, прыбраць у дварах і на вуліцы. Але пры гэтым трэба выконваць правілы бяспекі.
Думку Валянціны Міхайлаўны падтрымала інспектар ГП і УГ Круглянскага РАНС Алеся Кароўкіна.
Вёў у гэты дзень размову з вяскоўцамі і старшыня сельвыканкама Аляксей Гвоздзеў. Ён часта бывае ў вёсцы, дапамагае вырашаць праблемы. Вяскоўцы ўдзячныя Аляксею Віктаравічу за падтрымку і ўвагу.
Пасля сур’ёзнай размовы цудоўныя імгненні сустрэчы з песняй падаравалі мясцовым жыхарам самадзейныя артысты РДК і Філатаўскага СЦК.
Сустрэча, як і заўсёды, прайшла на належным узроўні. Размова атрымалася змястоўнай і добразычлівай. Усё гэта таму, што ў ціхіх вёсачках жывуць шчырыя працавітыя людзі, а ўлады клапоцяцца пра ветэранаў працы, пра адзінокіх і састарэлых. Аддаленыя населеныя пункты ў іх заўсёды на асобым кантролі.
Святлана Варапаева.

Последние новости

В мире

В Испании преступная группировка во главе с украинцем грабила элитные дома

2 мая 2024
Спорт

Соболенко вышла в полуфинал турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Рекорды бурения обновили белорусские нефтяники к Первомаю

2 мая 2024
Качество. Экономика. Эффективность

Яровые культуры в Беларуси посеяны на более чем половине площадей

2 мая 2024
Спорт

Международный турнир по хоккею с участием сборной Беларуси стартует в Астане

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

ГАИ проводит республиканскую профилактическую акцию “Мотоциклист”

2 мая 2024
Жизнь и безопасность

В Беларуси за сутки ликвидирован один лесной пожар и 24 пожара травы и кустарников

2 мая 2024
Общество

Выездной прием граждан

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Культура

Приметы и поверья на 2 мая, что нельзя делать в день Иоанна Ветхопещерника

2 мая 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Первомай вновь радует сердца: праздничное шествие состоялось на Круглянщине

1 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Актуально

Программа мероприятий, посвященных празднованию 1 Мая

30 апреля 2024
Актуально

Вперед – к победе! В Круглом прошел районный спортивный праздник «Круглянская весна-2024»

1 мая 2024