Ва ўсёй нашай краіне, у тым ліку і на Кругляншчыне, праходзіў адзіны ўрок «Беларуская жанчына – сімвал сілы і натхнення», прымеркаваны да Дня жанчын

Ва ўсёй нашай краіне, у тым ліку і на Кругляншчыне, праходзіў адзіны ўрок «Беларуская жанчына – сімвал сілы і натхнення», прымеркаваны да Дня жанчын

Сёння паўсюдна ва ўсёй нашай краіне праходзіў адзіны ўрок «Беларуская жанчына – сімвал сілы і натхнення», прымеркаваны да Дня жанчын. Ён накіраваны на выхаванне ў дзяцей паважлівага стаўлення да ролі жанчыны ў гісторыі, культуры, навуцы і грамадскім жыцці краіны праз знаёмства з выдатнымі беларускімі жанчынамі і падкрэслівае іх значную ролю ў гісторыі і сучаснасці.

У СШ №1 г. Круглае такі незвычайна шчыры і пранікнёны ўрок для навучэнцаў 8-11 класаў правялі настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Святлана Шакура і Таццяна Хмялеўская. У якасці гасцей на мерапрыемства запрашаліся матулі вучняў: Святлана Масеенка і Наталля Запалянская.

Эпіграфам да адзінага ўрока сталі словы  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі: «Мы ўшаноўваем нашых матуль, жонак і дачок адзін дзень на год. Надышоў час аддаць належнае іх асаблівай ролі ў нашым жыцці і абвясціць 2026 год Годам беларускай жанчыны».

І менавіта іх агучылі настаўніцы ў самым пачатку тэматычнай размовы. Асабліва падкрэсліўшы, што жыццё кожнаму з нас дала жанчына, Святлана Фёдараўна і Таццяна Леанідаўна прапанавалі рабятам агучыць асацыяцыі, якія ўзнікаюць у іх са словм «жанчына». На кожную літару гэтага слова на дошцы занатоўвалася пэўная асацыяцыя:

Ж – жыццё,

А – абаяльнасць,

Н – незалежнасць,

Ч – чалавечнасць,

Ы – шчЫрасць, прЫгажосць,

Н – надзейнасць,

А  – адказнасць.

На гэтым незвычайным ўроку быў пакладзны пачатак стварэнню галерэі «Жаночы след у гісторыі Беларусі». Вучні ўважліва разгледзелі фотаздымкі, змешчаныя на дошцы, і падзяліліся ведамі пра гэтых жанчын: полацкую князёўну канца Х стагоддзя Рагнеду, знакамітую асветніцу і святую заступніцу Беларусі Ефрасінню Полацкую,  выдатную беларускую партызанку і ўдзельніцу Вялікай Айчыннай вайны Веру Харужую, беларускую біятланістку, чатырохразовую алімпійскую чэмпіёнку Дар’ю Домрачаву і першую ў гісторыі суверэннай Беларусі жанчыну-касманаўта Марыну Васілеўскую.

Наступная частка галерэі прысвечалася знакамітым жанчынам Кругляншчыны, сярод якіх – Ірына Курачкіна (майстар спорту міжнароднага класа па вольнай барацьбе, чэмпіёнка Еўропы U–23 2017 г., чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў 2019 г., срэбраны прызёр ХХХІІ летніх Алімпійскіх гульняў ў Токіа 2021 г.); Жанна Пудзікава (брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлаводстве МТФ «Ракушава» КСУП  «Круглянскі-Агра», адзначана медалём «За працоўныя заслугі» і шэрагам іншых ўзнагарод); Святлана Новікава (Выдатнік народнай адукацыі БССР, доўгі час  да выхаду на пенсію працавала ў Круглянскай СШ на пасадзе намесніка дырэктара па навучальнай рабоце) і іншых. Падчас размовы дадавалася, што звесткі пра гэтых і іншых славутых прадстаўніц нашага раёна можна знайсці ў «Кнізе працоўнай славы Круглянскага раёна».

«Жанчына-маці – захавальніца не толькі сямейнага ачага, але і традыцыйных асноў нашага грамадства, – падкрэслівалася на ўроку. – З маленства яна вучыць нас дабрыні і прывівае любоў да Радзімы. Яе мудрасць і цярпенне дапамагаюць будаваць моцную сям’ю і, як вынік, моцную дзяржаву…»

Слова для выступленняў прадстаўлялася і гасцям мерапрыемства, якія не толькі падзяліліся фактамі са сваёй біяграфіі, але і з задавальненнем адказалі на шматлікія пытанні вучняў.

Такім чынам на адзіным ўроку «Беларуская жанчына – сімвал сілы і натхнення» школьнікі не толькі ўзнавілі асобныя звесткі з жыцця сваіх суайчынніц, якія ўвайшлі ў гісторыю нашай краіны, паслухалі гасцей, склалі партрэт сучаснай жанчыны, але і вызначылі для сябе персанальны «ТОП-5 беларускіх жанчын, якія пакінулі след у маёй душы». Прычым, што асабліва прыемна, пераважная большасць з дзяцей на першым месцы ў гэтым рэйтынгу напісалі сваю маці.

Напрыканцы мерпрыемства прагучалі віншаванні ў адрас усіх жанчын і дзяўчат з надыходзячым святам 8 Сакавіка і музычны падарунак ад аднаго з таленавітых вучняў школы.

Марына ПАДГАЕЦ.

Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Тактико‑специальные учения провели в Круглянском районе

16 октября 2026
Читать новость
Актуально

Погода в Беларуси в выходные: туман, небольшие дожди и от -3 °С ночью до +17 °С днем

16 октября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко: сейчас в Беларуси нащупывают точки развития сельского хозяйства на будущее 

16 октября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко ставит задачу по развитию в Беларуси народного ополчения

16 октября 2026
Читать новость
Актуально

Итоги работы животноводческой отрасли района обсудили на заседании райисполкома

16 октября 2026
Читать новость
Общество

Что делать, если ребенок не хочет делать уроки? Как мотивировать школьника учиться самостоятельно

16 октября 2026
Читать новость