Эх, ды Масленіца!
Нажмите для просмотра фото
Нажмите для просмотра фото
Людзі сабраліся на свята, дзе было ўсім весела і цікава. Па сцэнарыю тэатралізаванага прадстаўлення і па народнай традыцыі, удзельнікаў гуляння віталі артысты РДК Гаспадар і Гаспадыня — «з пірагамі ды аладкамі, з мёдам цягучым ды квасам пахучым».
Удзельнічалі ў абрадзе і масленічныя валачобнікі (калектыў “Вераснянка”) пад беларускія найгрышы. Яны жадалі людзям багацця, каб круглы год бліны і сала мець, каб карова даілася, масла каб вадзілася. А потым усе разам гулялі з выявай сонейка, вадзілі карагод. Кожны павінен “сонейка” у руках патрымаць, каб ярка і шчасліва год пражыць.
Прыйшоў на свята і казачны кот, які пад’еў бліноў, а прысутным задаваў розныя цікавыя пытанні.
Пераможцы атрымлівалі смачныя бліны.
Успомнілі старадаўні звычай, шануемы і на Кругляншчыне — вешаць калодкі нежанатым хлопцам. А выкуп — добрая песня, якую выканаў Вячаслаў Анкудзінаў.
Закончылася свята падзякай артыстам за весялосць і жарты, за чароўныя песні.