Гары, гары ясна, купальскае вогнішча

Гары, гары ясна, купальскае вогнішча

Заўсёды весела і сапраўды чароўна праходзіць у Круглым ноч на Івана Купалу, бо яна нясе людзям веру ў шчасце і цуд, пачуццё радасці і хараство свята. Як і ў папярэднія гады, сёлетняе масавае гулянне адбывалася ў цэнтральным парку культуры і адпачынку. На ўпрыгожанай маляўнічымі дэкарацыямі і кветкамі сцэне шматлікім удзельнікам свята прапанавалася цікавае тэатралізаванае прадстаўленне, галоўнымі арганізатарамі якога выступілі спецыялісты цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна, далучыліся да іх і працаўнікі іншых галін культуры, і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці.

Шырокім попытам карысталіся і гандлёвыя рады, разгорнутыя побач, з сувенірамі ды цацкамі, салодкай ватай ды папкорнам і іншымі прысмакамі. Але больш за ўсё раскупляліся купальскія вянкі, што выпляталі на продаж прама тут, як кажуць, не адыходзячы ад касы, з палявых кветак і траў майстры раённага Дома рамёстваў. І дзякуючы ім сярод абаяльных удзельніц святкавання памнажалася колькасць прыгажунь-Купалінак, а разам з тым і па-асабліваму прыўзняты настрой, і сапраўды чароўная атмасфера.
У вясёлае, поўнае цікавых прыгод казачнае падарожжа разам з героямі тэатралізацыі, Русалкай і Вадзянікам, Лесуном і Кікімарай Балотнай, студэнтамі Іванам і Марусяй і іншымі, запрашаў са святочнай сцэны дух лета – Купала. З задавальненнем усе жадаючыя, а асабліва – дзеці, назіралі за разгарнуўшыміся падзеямі, перажывалі за Марусю, трапіўшую ў царства Вадзяніка, і за Іванку, шукаўшага Папараць-кветку, каб вызваліць дзяўчыну, дружна весяліліся, расшчодрыўшыся на ўсмешкі, спявалі і танцавалі.
Звонкім рэхам разнасіліся па парку шчырыя віншаванні і пажаданні. Не абышлося, канешне ж, без варажбы і вясёлых конкурсаў-гульняў, самыя актыўныя ўдзельнікі якіх атрымалі падарункі ад Русалачкі. Бальзамам па душы ліліся песні (дарэчы, усенародна любімую і да болю знаёмую з іх – “Купалінка, купалінка, цёмная ночка…” – у пачатку святкавання падаравала гасцям мерапрыемства Анастасія Громава). Сваімі выступленнямі таксама парадавалі гледачоў пад час тэтралізаванага прадстаўлення і святочнага канцэрту, які распачаўся пасля яго, Мікіта Захараў, Аляксандра Рылькова, Ліна Ляшнеўская, Аляксандр Карабаеў, Вольга Лініч, Яўген Шаблінскі і іншыя таленты круглянскай зямлі.
На славу атрымалася і купальскае вогнішча, вакол якога сабралася шмат землякоў-круглянцаў і гасцей нашага горада. Хай жа яно, як і расцвітаючая ў гэтую чароўную ноч, па народных павер’ях, Папараць-кветка, нясуць людзям шчасце і дабрабыт.

     

Марына ПАДГАЕЦ.

 

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Единовременную материальную помощь ко Дню Победы выплачивали сегодня на Круглянщине

25 апреля 2024
Общество

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

В Беларуси посеяно 83 процента сахарной свеклы

25 апреля 2024
Общество

Всебелорусское народное собрание. Знакомим с мнениями о важнейшем событии в жизни страны

25 апреля 2024
Здоровье

Какие брекеты лучше – металлические или керамические? Узнали мнение стоматолога

25 апреля 2024
Здоровье

Невролог рассказала, кто чаще становится жертвой мигрени и как от нее спасаться

25 апреля 2024
Калейдоскоп

Рецепт приготовления хрустящих куриных крылышек на сковороде всего за 30 минут

25 апреля 2024
Калейдоскоп

Парикмахер рассказал, можно ли использовать шампунь для глубокой очистки в домашних условиях

25 апреля 2024
В мире

Почти весь остров в Японии остался без света по неустановленной причине

25 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024
Актуально

Лидеров весенних полевых работ чествуют в Круглянском районе

19 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024