Цяцерынскія крыніцы
На тэрыторыі раёна знаходзяцца і ахоўваюцца 29 помнікаў археалогіі, 3 помнікі прыроды мясцовага значэння, сярод якіх неверагодна чароўнай магіяй прыцягнення валодаюць цяцерынскія крыніцы. Крыніца-1, размешчаная ў непаўторных лясных масівах каля Цяцерынскай ГЭС на беразе вадасховішча, і Крыніца-2 побач з аграгарадком Цяцерына.
Дарэчы, першая з іх вабіць яшчэ і сваім блізкім суседствам з асвячонай драўлянай купеллю, дзе заўсёды можна акунуцца, каб ачысціцца духоўна, аздаравіцца і ўзбадзёрыцца. Бо вада, асабліва святая, забірае любы негатыў.