У КЛОПАТАХ НЯЛЁГКІХ ДЗЕНЬ ПРЫ ДНІ

Аркадзь Сцяпанавіч Сімчанка… Хто ў раёне не ведае гэтага чалавека, бясконца адданага роднай зямлі, працы хлебаробскай, якой ён прысвяціў усё жыццё і без якой ужо не ўяўляе сябе.

Аркадзь Сцяпанавіч Сімчанка… Хто ў раёне не ведае гэтага чалавека, бясконца адданага роднай зямлі, працы хлебаробскай, якой ён прысвяціў усё жыццё і без якой ужо не ўяўляе сябе.
— І я, і дзеці нашы даўно ўжо звыкліся з тым, што муж і бацька ўстае на досвітку, вяртаецца дамоў позна ўвечары, — гаворыць жонка Галіна Міхайлаўна, якая ўсе гады працуе побач з Аркадзем Сцяпанавічам. – Разумеем, што старшынёўскі хлеб нялёгкі.
Сёлета Аркадзь Сцяпанавіч Сімчанка адзначыць сваё 60-годдзе. Нарадзіўся ён у лістападзе 1952 года ў вёсцы Пабеда Мсціслаўскага раёна. Як і ўсе вясковыя дзеці, з малых гадоў прывучыўся да сялян-скай працы. Напэўна гэта ў рашаючай ступені і паўплывала на жыццёвы выбар, зроблены аднойчы і назаўсёды. Пасля атрымання ў 1969 годзе атэстата аб заканчэнні сярэдняй школы юнак паступіў у Жыліцкі саўгас-тэхнікум. Закончыў гэтую навучальную ўстанову ў 1974-м, паколькі быў у вучобе перапынак: тэрміновая служба ў арміі.
Пасля атрымання дыплома Аркадзь непрацяглы час працаваў аграномам па кормавытворчасці ў адной з гаспадарак роднага Мсціслаўскага раёна. А ўсё далейшае жыццё Сімчанкі звязана з Кругляншчынай. Лёс прывёў яго ў наш Прыдруцкі край у тым жа 1977 годзе. На працягу чатырох гадоў малады спецыяліст узначальваў вытворчы ўчастак колішняга саўгаса “Круглянскі”, дзе прайшоў неблагую практычную школу. Затым была праца на пасадзе ўчастковага агранома міжраённай базы “Сортнасенагародніна” у суседнім Шклове.
Трэба сказаць, што свой працоўны шлях Аркадзь Сіманка пачынаў ужо чалавекам сямейным. Галіна, таксама будучы аграном, прыглянулася яму ў час вучобы ў тэхнікуме. У 1973 годзе справілі вяселле і з таго часу ў ладзе ды згодзе ідуць разам па жыцці.
Нягледзячы на занятасць службовымі клопатамі, Аркадзь у 1983 го-дзе завочна закончыў агранамічны факультэт галоўнай аграрнай ВНУ краіны – Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. З атрыманнем дыплома аб вышэйшай адукацыі перад ім адкрыліся новыя перспектывы. У тым жа 1983-м Сімчанка ўзначаліў агранамічную службу колішняга калгаса “Рассвет”. Менавіта на гэтай пасадзе на поўную сілу раскрыліся яго лепшыя арганізатарскія і прафесіянальныя якасці. У гады яго працы на пасадзе кіраўніка раслінаводчай галіны гаспадаркі “Рассвет” пастаянна займаў у раёне перадавыя пазіцыі па ўраджайнасці зерневых, льну, бульбы, кармавых культур. І працоўныя заслугі Арка-дзя Сімчанкі былі дастойна адзначаны. У 1988 ён быў узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”.
Сапраўды паваротным стаў для Аркадзя Сцяпанавіча год 1990. На агульным сходзе працаўнікоў калгаса “Рассвет” ён быў абраны старшынёй праўлення гаспадаркі.
Усё мы добра ведаем і памятаем, якімі няпростымі былі 90-я гады мінулага стагоддзя. Распаўся Савецкі Саюз, парушыліся дзесяціго-ддзямі напрацаваныя вытворчыя сувязі. Асабліва моцна ўсё гэта ўдарыла па сельскагаспадарчай галіне. Часам у некаторых гаспадарках даходзіла да таго, што калгаснікам месяцамі не выдавалася зарплата, не было грошай на паліва, для разлікаў за электраэнергію. Менавіта ў такой сітуацыі пачынаў сваю працу старшыня Аркадзь Сімчанка. Але ён не разгубіўся, як кажуць, не падняў рукі ўгору. Дзякуючы яго прадуманым дзеянням і ўзважаным рашэнням “Рассвет” у той нялёгкі перыяд не разгубіў свой вытворчы патэнцыял, упэўнена трымаўся на вірлівай плыні рынкавых адносін. Калгаснікі своечасова атрымлівалі заробак, гаспадарка не мела запазычанасці па разліках за электраэнергію, плацяжах у бюджэт.
Усе цяжкасці і праблемы, якія давялося пераадольваць і вырашаць працаўнікам гаспадарак, даўно засталіся ззаду. Старшыню “Рассвета” гэтыя выпрабаванні добра загартавалі. Як вопытны лоцман, ён умела арыентуецца сёння ў вытворчых справах, вядзе гаспадарку, якая сёння носіць назву СПК “Круглянскі Рассвет”, пра-вільным курсам. Тут з году ў год павялічваецца ўраджайнасць і валавы збор зерня, вытворчасць мяса і малака, умацоўваецца кармавая база. Менавіта за поспехі, дасягнутыя ў корманарыхтоўцы, у 2008-м СВК “Круглянскі Рассвет” стаў прызёрам рэспубліканскага спаборніцтва і Аркадзь Сцяпанавіч прымаў удзел у фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2008”, што ладзіўся ў Оршы.
І сёння гаспадарка, да якой некалькімі гадамі раней быў далучаны колішні СВК імя Дзімітрава, упэўнена глядзіць у будучае, нарошчвае вытворчасць раслінаводчай і жывёлагадоўчай прадукцыі. Умацоўваецца яе матэрыяльна-тэхнічная база, развіваецца сацыяльная інфраструктура. У 2010-м статус аграгарадка набыла цэнтральная сядзіба – вёска Елькаўшчына. Вяскоўцы атрымалі ў падарунак, можна сказаць, новы клуб, бібліятэку, многае зроблена па добраўпарадкаванню гэтага населенага пункта. Актыўна будавалася і будуецца жыллё. Але галоўны гонар старшыні і ўсяго калектыву гаспадаркі – новая сучасная малочнатаварная ферма, якая ўжо дзейнічае і выдае прадукцыю. З гэтай фермай А.С. Сімчанка звязвае вялікія надзеі на значнае павелічэнне вытворчасці малака.
…Хуткацечная плынь часу. Здаецца, зусім нядаўна прымаў Аркадзь Сцяпанавіч гаспадарку, а сёння ён ужо ветэран з 22-гадовым стажам на кіруючай пасадзе, а агульны стаж працы ў сельскагаспадарчай галіне – 38 гадоў. І Аркадзь Сцяпанавіч з пачуццём гонару можа азірнуцца на прой-дзены ў працы шлях: зроблена для гаспадаркі і яе людзей шмат. Але не толькі гэтым багата жыццё старэйшыны кіруючага корпуса АПК Кругляншчыны. Ганарыцца Сім-чанка і дзецьмі. Сын Іван – адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі, якую ўзначальвае бацька. Жонка Івана, Вольга, узначальвае калектыў жывёлаводаў свінафермы. Дачка Алена працуе сацыяльным педагогам у Круглянскай СШ №1. Дзеці падарылі Аркадзю Сцяпанавічу і Галіне Міхайлаўне трох унукаў і ўнучку. Што яшчэ трэба для шчасця?
А жыццё ў налёгкіх клопатах і працы працягваецца. Вопыт і талент арганізатара старшыні СВК “Круглянскі Рассвет” Аркадзя Сімчанкі вядуць гаспадарку да новых вытворчых здабыткаў.
М. ВАДАП’ЯН.
НА ЗДЫМКУ: ветэран кіруючага корпуса АПК раёна старшыня СВК “Круглянскі Рассвет” А.С. Сімчанка.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх