Загартаваны нялёгкім лёсам і вайной

Загартаваны нялёгкім лёсам і вайной

Салдата, прайшоўшага дарогамі вайны, не заманьвалі далёкія чужыя гарады. Ён хацеў назаўсёды застацца на сваёй роднай зямлі, араць, сеяць, пеставаць зямлю ў далонях, гадаваць дзяцей. І нарадзіліся ў яго тры сыны.
Вось такі шчаслівы працяг жыцця быў пасля вайны ў сяржанта Івана Лужкоўскага. Але прайсці да гэтага давялося праз агонь і дым.
Іван Цімафеевіч Лужкоўскі нарадзіўся і вырас у Комсенічах. Многа дзе давялося яму пабываць пасля, пабачыць розныя гарады, паспрабаваць сябе ў розных справах. Але ўрэшце назаўсёды вярнуўся на радзіму да родных вытокаў.
Тут, у Комсенічах, мы некалі і сустракаліся з Іванам Цімафеевічам, ён расказваў пра свой лёс, выпрабаванні, праз якія давялося прайсці.
Да 1936 года Іван працаваў у родным калгасе, хадзіў у брыгаду. Змянілася ўсё, калі атрымаў пісьмо ад дзядзькі з Поўначы, той зваў пляменніка да сябе.  Дзядзька Івана служыў палярным лётчыкам у г. Нар’ян-Мары Комі АССР.
Вось так, у 1936 годзе трапіў Іван Лужкоўскі ў г. Нар’ян-Мар, на Поўнач. Не такога быў хлопец характару, каб адступаць перад цяжкасцямі. Калі што не атрымлівалася – трымаў характар у руках, не падаваў выгляду. Працаваць яго дзядзька ўладкаваў возчыкам на аэрадром. У любы час, калі было патрэбна, падвозіў лётчыкаў на кані на лётнае поле. Пасля палётаў адвозіў назад. Івану пашчасціла пазнаёміцца з такімі вядомымі ў тыя гады летунамі, як Сушынскі, Васін, Кавецкі, Катушонак.
Зачароўвала юнака бурная рака Пячора. Хацелася Івану адчуць усю яе моц, прайсці па ёй на транспартным судне. І ў гэтым плане яму пашанцавала: звольніўся з аэра-дрома і ўладкаваўся матросам на парахо-дзе “Кулой”, а пасля яго ўзялі рулявым на кацер, каманда якога зюйдавымі вехамі абазначала мель на Пячоры. Іван стаў моцным, загартаваным юнаком. Але аднаго разу яму не пашанцавала: якар, вырваўшыся з рук, з усяе сілы ўдарыў матроса. Івана моцна кантузіла.
З-за гэтай бяды хлопца і не прызвалі адразу ў Армію. Мабілізаваўся ён у 1942 годзе, ваяваў у якасці кулямётчыка ў 28-й стралковай дывізіі, якая фарміравалася ў горадзе Котлас Архангельскай вобласці, дзе яму і прысвоілі званне сяржанта. У канцы 1942-га іх перакінулі пад Ленінград у Вялікалуцкую вобласць. Там змянілі ваенную часць і сталі на абарону Парэчанскага раёна.
Сяржанту Лужкоўскаму далі аддзяленне з пяці чалавек. Калі паступіў загад выбіць ворага, малады камандзір са сваім аддзяленнем, узброіўшыся кулямётам, пайшоў у засаду. Тады дваіх фашыстаў забілі, аднаго паранілі, дзесяцярых узялі ў палон. За гэты бой малады камандзір атрымаў медаль “За адвагу”.
Час няўмольны. Івана Лужкоўскага ўжо няма сярод нас. Нашчадкі захоўваюць яго баявыя ўзнагароды – медалі “За адвагу” і “За баявыя заслугі”, ордэны Айчыннай вайны, Чырвонай Зоркі.
Памяці ёсць працяг. Той подзвіг, які здзейснілі салдаты, абараняючы радзіму, будзе вечна жыць у сэрцах удзячных нашчадкаў.
Святлана Варапаева.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх