Выставы ў бібліятэцы

Выставы ў бібліятэцы

Незвычайную міні-экспазіцыю падрыхтавалі ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі супрацоўнікі аддзела інфармацыі і абслугоўвання. Тут на агляд наведвальнікаў выстаўлены дэкаратыўныя падковы і падковы, вырабленыя, выкаваныя ў мінулых вяках, якія падараваў для экспазіцыі ветэран працы з г. Круглае Леанід Шчуплянкоў.
Ініцыятарам задумы аформіць міні-экспазіцыю сталі загадчыца аддзела Наталля Салтанава і бібліятэкар Галіна Гарцуева. Наталля і аўтару гэтых радкоў расказвала шмат цікавага аб выкарыстанні падковы як сімвала.
Падкова ў традыцыйнай культуры беларусаў лічылася вельмі моцным і надзейным абярэгам ад нячыстай сілы і дрэнных людскіх вачэй. Казалі: “Знайсці падкову –знайсці шчасце”. Па форме падкова нагадвае дзённы шлях сонца на небасхіле, вясёлку, якая падпірае неба пасля дажджу, растучы месяц, браму неўміручасці ва ўходзе ў Рай. Славянская традыцыя – вешаць падкову рожкамі ўніз, тым самым яна паўтарала страху хаты і засцерагала сям’ю і ўсю сядзібу ад перуновых стрэл. Лічылася, што ў хату, над дзвярыма якой вісіць падкова, ніколі не патрапіць нячыстая сіла, не зойдзе кепскі чалавек, каб прынесці бяду. Верылі, што здзейсніцца таямнічае жаданне, калі знойдзеную падкову кінуць праз левае плячо.
Населены пункт Круглае ўпершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах у 1524 годзе. Князь Васіль Палубінскі – дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, атрымаў прывілею на тры мястэчкі ў Цяцерынскай воласці, якія яму ўступіў князь Міхаіл Мсціслаўскі, адно з іх – Круглае. Княжыцкі род Палубінскіх выкарыстоўваў герб Ястржэмбец. У блакітным полі залатая падкова, павернутая шыпамі ўверх, у сярэдзіне якой кавалерскі крыж, а над шлёмам і каронай ястраб, які глядзіць у правы бок, з прывязанымі да лапы бубеньчыкамі, трымае такую ж падкову. Гэты шляхецкі герб і быў узяты за аснову сучаснага герба і флага г.Круглае.
У нашым горадзе сімвалам абласнога фэст-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015” стала Падкова шчасця, створаная з бронзы магілёўскім скульптарам Андрэем Вараб’ёвым, якую ўсталявалі ў цэнтры ўрачыстасцяў паміж РДК і цэнтральным паркам адпачынку. Падкова шчасця нашага горада складаецца з дзвюх палавінак. На адной скульптар размясціў “смачны” нацюрморт, на другой – сельскія пейзажы з абрысамі славутасцей Кругляншчыны. Завяршаюць задуму каласы і палявыя кветкі. Падкова шчасця з’яўляецца не толькі напамінам пра “Дажынкі-2015”, але і месцам, куды прыходзіць моладзь, каб пачэрпнуць энергіі любові і дабрыні, жыць шчасліва, пабраўшыся шлюбам.
Чытачы спыняліся ля экспазіцыі, цікавіліся, распытвалі. Загадчыца аддзела інфармацыі і абслугоўвання Наталля Салтанава падкрэсліла тое, што наведвальнікам бібліятэкі вельмі падабаюцца міні-экспазіцыі, таму будуць і новыя задумкі.
Святлана Варапаева.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

В ГУО «Тетеринская средняя школа имени А.С. Лукашевича» реализуется профилактический проект «Школа – территория здоровья»

15 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх