І ПАМЯЦЬ ГОРКАЯ, ЯК ДЫМ

У пакоі звычайнай вясковай хаты было ўтульна і ціха. Толькі няспынна цікаў гадзіннік, адлічваў нястрыманы час. А за вакном напаўняла цяплом наваколле вясна. Радаваўся вясне чалавек, які пражыў доўгае жыццё, шмат пабачыў. І гора, і радасць спазнаў тут, на сваёй роднай зямельцы. Фёдар Сцяпанавіч Тузікаў, ветэран працы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, нарадзіўся ў Вуглянах у 1926 годзе і пражыў у вёсцы ўсё жыццё.

У пакоі звычайнай вясковай хаты было ўтульна і ціха. Толькі няспынна цікаў гадзіннік, адлічваў нястрыманы час. А за вакном напаўняла цяплом наваколле вясна. Радаваўся вясне чалавек, які пражыў доўгае жыццё, шмат пабачыў. І гора, і радасць спазнаў тут, на сваёй роднай зямельцы. Фёдар Сцяпанавіч Тузікаў, ветэран працы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, нарадзіўся ў Вуглянах у 1926 годзе і пражыў у вёсцы ўсё жыццё.
–Гэта ўжо восемдзесят восьмая вясна ў маім жыцці, — пачаў Фёдар Сцяпанавіч свае ўспаміны, — Вось колькі па зямлі адхадзіў. А цяпер, — у голасе ветэрана адчуваліся сум і боль, — пакідаю родную вёску, еду ў Мінск да дзяцей. Вось нявестка за мной прыехала адразу, калі даведалася, што ў бальніцу трапіў у чарговы раз. Фёдар Сцяпанавіч замоўк, нешта абдумваючы, цяжка было гаварыць. Ды і я не спяшалася задаваць пытанні, ведаючы, разумеючы; яму не хочацца думаць аб тым, што прыйдзецца пакінуць родныя мясціны. А Фёдар Сцяпанавіч, саўладаўшы з думкамі, пачаў гаварыць далей:
–Пусцеюць Вугляны, адны пенсіянеры засталіся тут. А раней вялікая вёска наша была, моладзі шмат. У сям’і маіх бацькоў было трое дзяцей: два браты і сястра. Я — сярэдні з іх. Мы ўжо някепска жылі перад вайной, бацькі ў калгас запісаліся. Я закончыў пачатковую школу ў Вуглянах, а ў 1941 годзе сёмы клас у Кручы. Добра памятаю ня-дзельны дзень 22 чэрвеня. Пра тое, што пачалася вайна, мы даведаліся толькі ўвечары. У аддаленую вёску, дзе не было тэлефонаў і радыё, навіны даходзілі не хутка. Памятаю, сядзеў я на лавачцы ля двара, як анямелы, думаў аб тым, што адбылося. Усе мары аб будучым сышлі на крах. Ніхто з людзей не мог ведаць, ці будзе заўтра жывы.
Тыдні праз два, на пачатку ліпеня, праз Вугляны праехалі немцы. Я налічыў дваццаць машын і тры матацыклы. Ворагі кіравалі на Круглае і не спыняліся ў нашай вёсцы. Відаць, гэта была нямецкая разведка. Следам за ёю пайшла пяхота. Немцаў было многа, яны зрабілі ў вёсцы прывал, запасаліся харчамі, нахапаліся сала, яек, палавілі курэй.
Пацягнуліся дні жыцця пад акупацыяй. У суседніх лясах з’яўляліся партызанскія атрады. Партызаны прыходзілі ў вёску, вяскоўцы наладж-валі сувязь з ляснымі змагарамі, дапамагалі ім у барацьбе з ворагам.
Не засталася ў баку ад вялікай справы і сям’я Тузікавых. А пятнаццацігадовы Фёдар стаў сувязным 28 атрада брыгады С. Жуніна, выведваў нямецкія сакрэты, перадаваў іх партызанам. У сакавіку 1944 года хлопца залічылі ў атрад. І хаця да вызвалення Беларусі заставалася ўжо не так шмат часу, Фёдар паспеў паўдзельнічаць у многіх баявых аперацыях. Смелага, кемлівага юнака паважалі ў атрадзе.
–Перад самым вызваленнем я разам з баявымі сябрамі стаяў у дазоры на ахове лагера, — успамінае былы партызан. — Калі даведаліся, што па шляху ідуць нашы часці, атрад пайшоў ім насустрач. Трапілі пад нямецкі абстрэл, але палажылі ўсіх фрыцаў у тым баі. Пад Бабром уліліся ў рады Чырвонай Арміі. Я трапіў спачатку ў Буйнічы, а ўжо адтуль у вучэбнае падраздзяленне ў Мінск. Адтуль накіравалі нас у мінёрную часць. Амаль год удзельнічалі ў размініраванні на тэрыторыі Віцебскай вобласці.
Закончылася вайна, прагрымелі над светам пераможныя залпы. А Фёдар працягваў служыць у асобным стралковым узводзе, які дыслацыраваўся пад г. Маладзечна.
–Былі мы ў поўнай баявой гатоўнасці, і вайна для нас яшчэ працягвалася, — расказвае ветэран. — Змагаліся з бандамі, якія аселі па лясах у пасляваенны час. Бандыты забівалі актывістаў, учынялі напады на мірнае насельніцтва. І мы часта знаходзі-ліся на валасок ад смерці.
Вярнуўся я на радзіму, у Вугляны, у 1952 годзе. Прыехалі разам з жонкай Верай, якая была родам з вёскі Ахімкавічы.
Уладкаваўся Фёдар на працу ў майстэрні МТС, працаваў зваршчыкам, слесарам. А пасля стаў брыга-дзірам трактарнай брыгады. Працаваў і інжынерам па працаёмкіх працэсах у жывёлагадоўлі. Атрымаў заслужаныя ўзнагароды. Захоўваецца ў Фёдара Сцяпанавіча і ордэн Айчыннай вайны, які атрымаў у 1985 годзе. Разам з Верай Цімафееўнай, якой, на жаль, няма ў жывых, выгадавалі сына Мікалая і дачку Наташу, якія жывуць цяпер у Мінску. Мае Фёдар Сцяпанавіч чацвёра ўнукаў і пяцёра праўнукаў.
Жыццё працягваецца. Узыходзяць над хатамі мірныя ранкі.
Ёсць у тым вялікая заслуга і Фёдара Сцяпанавіча. А ён моліць Бога, каб так было заўсёды: ціха і мірна на зямлі.
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

В ГУО «Тетеринская средняя школа имени А.С. Лукашевича» реализуется профилактический проект «Школа – территория здоровья»

15 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх