НЕАСТЫЎШАГА БОЛЮ ШЛЯХІ

Напярэдадні 69-гадавіны свята Перамогі зноў сустрэлася з ветэранам Вялікай Айчынай вайны Міхаілам Цітавічам Маразевічам. На жаль, у апошні час ён цяжка хварэе і не падымаецца з ложка. Заўсёды побач з ім клапатлівыя сын Уладзімір і нявестка Валянціна. Яны і забралі да сябе бацьку
з Бялыніцкага раёна сем гадоў назад.

Напярэдадні 69-гадавіны свята Перамогі зноў сустрэлася з ветэранам Вялікай Айчынай вайны Міхаілам Цітавічам Маразевічам. На жаль, у апошні час ён цяжка хварэе і не падымаецца з ложка. Заўсёды побач з ім клапатлівыя сын Уладзімір і нявестка Валянціна. Яны і забралі да сябе бацьку
з Бялыніцкага раёна сем гадоў назад.

Новая вясна растрывожыла сэрца былога салдата, прыпомніліся яму франтавыя шляхі, баявыя сябры.
–Шкада, — казаў Міхаіл Цітавіч, — не давялося мне дабіваць ворага ў яго логаве. Цяжкае раненне ў галаву і перабітая асколкам рука надоўга вывелі са строю.
Яго, калі выносілі з поля бою, палічылі ўжо мёртвым. Але баец на імгненне адплюшчыў вочы. «Хутчэй, хутчэй, — задыхаючыся ад цяжару крычала медсястра, — параненага яшчэ можна выратаваць». Уратавалі, застаўся жывы. Але кантузія і раненне не прайшлі бясследна: застаўся інвалідам другой группы.
А тады, калі лячыўся ў шпіталі, калі ўжо прыйшоў у свядомасць, ляжаў і глядзеў за акно палаты, дзе кіпучай беллю цвілі сады. Іменна такой парой і ўяўляў ён прыход Перамогі – чыстым, светлым маем. Успамінаў свае родныя Бялынічы, думаў, што там ужо людзі садзяць бульбу, шумяць, ідуць у рост азімыя. Як хацелася быць яму ў такія хвіліны дома, удыхаць пах свежай вясновай зямлі.
Ячшэ ў 1942 годзе пачаліся для Міхаіла сапраўдныя выпрабаванні на мужнасць. Людзі былі заняты на сенакосе. Касіў на лузе за рэчкай і Міхаіл разам з вясковымі мужчынамі і хлопцамі.
Пад’ехала да касцоў нямецкая машына. Жанчын і старэйшых мужчын не чапалі, а ўсім моцным юнакам загадалі садзіцца ў кузаў. Міхаіл апынуўся ў іх ліку. Доўга везлі вязняў прасёлачнымі дарогамі. Высадзілі ў лесе, недзе ў раёне Смаленска.
Увесь светлавы дзень працавалі хлопцы на лесанарыхтоўках, спалі пад адкрытым небам.
Адной ноччу, хоць і моцна стомлены быў за дзень, Міхаіл ніяк не мог заснуць. Пры святле месяца ён ўбачыў, што канваір дрэмле, прыхінуўшыся да дрэва. Міхаіл ціха адпоўз у хмызняк, падняўся на ногі і зразумеў: воля. Пакуль апамятаюцца і падымуць трывогу, трэба некуды пайсці. Толькі куды? Мясцовасць незнаёмая, але да раніцы яшчэ гадзіны тры. Міхаіл пайшоў напрамкі праз лес. У першыя хвіліны ўсё прыпыняўся і прыслухоўваўся, ці няма пагоні. Было ціха і праз гадзіну хлопец выйшаў на шлях. Калёсы тарахцелі па выбоінах дарогі, дзядзька драмаў на перадку, трымаючы ў руках пугу. Міхаіл без дазволу заскочыў на калёсы, а той пасунуўся яшчэ крыху наперад, недаверліва глядзеў на хлопца. А можа ён ўсё зразумеў, бо не сказаў: злазь. Праехаў з ім Міхаіл кіламетраў пяць і ўсю дарогу моўчкі.
–Ідзі ў лес, — раптам загаварыў дзядька, — ужо светла, на шляху дагоняць, а ў лесе не знойдуць.
–Дзякуй вам.
–Дзякаваць будзеш, калі жывы застанешся.
Міхаіл зноў ішоў лесам, дабіраўся ў вёску Мельнік, дзе жыла яго родная сястра. У Бялынічы вяртацца было небяспечна. Сястра, сувязная атрада, дапамагла звязацца з партызанамі, і ў хуткасці Міхаіл апынуўся ў атрадзе А.Касаева.
Вельмі хацелася юнаку сваімі дзеяннямі хоць на хвілінку прыблізіць час перамогі. І ён рашуча і смела ішоў у бой.
А пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Міхаіл далучыўся да байцоў Чырвонай Арміі, трапіў на першы Беларускі фронт, ваяваў у 44-м палку 216-й стралковай дывізіі. Вызваляў Польшчу, дайшоў амаль да Берліна. Там, у адным з цяжкіх баёў яго падсцерагала смерць, але моцнай аказалася сіла жыцця, перамог смерць, выжыў.
Вярнуўся воін у родныя мясціны з заслужанымі баявымі ўзнагародамі. Не пазнаў ён адразу родных Бялыніч, разбураных вайной. Але галоўная радасць: сустракалі сына бацькі. Пасля вайны Міхаіл Цітавіч працаваў на адкормачнай базе буйной рагатай жывёлы ў саўгасе “Бялынічы”.
Добрасумленнай, шчырай працай заслужыў павагу ў калектыве. Праца на мірнай зямлі прыносіла найвялікшую асалоду былому франтавіку. І дзяўчыну добрую сабе выбраў: Кацярына аказалася клапатлівай гаспадыняй, жонкай і маці. Вырасцілі Маразевічы дваіх сыноў. Калі пайшла з жыцця Кацярына Андрэеўна, не заўстаўся Міхаіл Цітавіч адзінокім. Яго падтрымліваюць дзеці, унукі.
А за акном новая мірная вясна. І рвуцца ў сусвет як малітва словы: няхай заўсёды будзе мірна на нашай зямлі.
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

В ГУО «Тетеринская средняя школа имени А.С. Лукашевича» реализуется профилактический проект «Школа – территория здоровья»

15 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Стрелка вверх