ЗІМОЎКА ІДЗЕ Ў “ШТАТНЫМ” РЭЖЫМЕ

На двары – амаль сярэдзіна снежня. Гэты месяц – апошні ў каляндарным годзе. З якімі ж вынікамі ідуць да завяршэння 2014-га працаўнікі малочнатаварных ферм Кругляншчыны? На гэтае і іншыя пытанні карэспандэнт “СЖ” папрасіў адказаць галоўнага спецыяліста аддзела жывёлагадоўлі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Алену ЗЕЛЯНКЕВІЧ.

На двары – амаль сярэдзіна снежня. Гэты месяц – апошні ў каляндарным годзе. З якімі ж вынікамі ідуць да завяршэння 2014-га працаўнікі малочнатаварных ферм Кругляншчыны? На гэтае і іншыя пытанні карэспандэнт “СЖ” папрасіў адказаць галоўнага спецыяліста аддзела жывёлагадоўлі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Алену ЗЕЛЯНКЕВІЧ.
— Алена Уладзіміраўна, малочнатаварная вытворчасць – гэта тая сфера, якая знаходзіцца ў полі асаблівай увагі з боку кіраўніцтва райвыканкама і райсельгасхарчу. Пастаянна адсочваюць ход спраў на фермах і комплексах і журналісты раённай газеты. Адзначалі работу лепшых калектываў жывёлаводаў, не абыходзілі вострыя вуглы, недапрацоўкі і ўпу-шчэнні. У цэлым жа “малочная” галіна раёна трымала добры тэмп у рабоце. Ці вытрымліваецца ён у снежні?
— Так. Зімовы перыяд утрымання дойнага статка на фермах і комплексах ідзе ў нармальным рабочым і тэхналагічным рэжыме. Якіх-небудзь сур’ёзных збояў і непрыемных сюрпрызаў не здаралася і, будзем спадзявацца, не будзе іх і надалей. Адзначу, што ў значнай ступені гэтаму паспрыяла тое, што кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў больш сур’ёзна і адказна пачалі ставіц-ца да галіны, якая штодня прыносіць “жывыя” грошы ў касы іх гаспадарак. На фермах і комплексах надзейна працуе тэхналагічнае абсталяванне. Дойны статак забяспечваецца патакай, шротамі, камбікормам. Гэтыя высокапажыўныя кармы пастаянна ёсць у рацыёнах. На малочнатаварных комплексах “ежа” для рагуль гатуецца ў кормазмяшальніках-раздатчыках. Такія кормасумесі завозяцца і на многія фермы, якія прыстасаваны пад механізаваную раздачу фуражу.
Паўсюдна жывёла выпускаецца на прагулкі, балазе, надвор’е не перашкаджае штодня рабіць такі карысны для жывёлы мацыён.
Не забываюцца на большасці ферм і пра нованароджаных цялят. Яны ўтрымліваюцца ў надворных клетках-доміках. У рацыёне кармлення – спецыяльны “дзіцячы” камбікорм. Выпойваюцца цяляты ў большай сваёй част-цы заменнікам цэльнага малака.
Ну, і вядома ж, за маленькімі гадаванцамі ветэрынарны нагляд асаблівы.
— Вытворчы працэс адладжаны ў асноўным няблага. І, напэўна, ёсць і вынікі, пра якія не сорамна сёння сказаць?
— Канешне. Сёлета ўжо з самага пачатку года раён выйшаў на перадавыя ў вобласці пазіцыі па вытворчасці і рэалізацыі малака. І мне прыемна сёння сказаць, што на іх мы застаемся і зараз, на фінішы 2014-га. За сту-дзень-лістапад на фермах нашых сельгас-прадпрыемстваў атрымана 31917 тон сырадою – 106,2 працэнта да аналагічнага перыяду года папярэдняга. Яшчэ лепш спрацавалі мы па “валоўцы” ў лістападзе: прыбаўка да леташняга – 12,8 працэнта. Самыя ж важкія вынікі стабільна паказваюць працаўнікі малочнатаварнай галіны ЧСУП “Круглянскі-Агра”. Прыбаўка валавой вытворчасці прадукцыі ў названай гаспадарцы склала за адзінаццаць месяцаў без малога 117 працэнтаў да леташняга. На другой і трэцяй пазіцыях з ростам адпаведна 12,7 і 11,9 працэнтнага пункта – СВК “Круглянскі Рассвет” і “Друць”. З прыбаўкай да леташняга спрацавалі ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна за выключэннем КСУП “Някрасава-Агра” і СВК “Комсенічы”, якія знаходзяцца ў “мінусе”. Абнадзейвае хіба толькі тое, што ў лістападзе і гэтыя дзве гаспадаркі спрацавалі і з прыбаўкай да адпаведнага месяца мінулага года.
— Больш атрымалі малака – напэўна, больш і рэалізавалі на перапрацоўку?
— Так. У студзені-лістападзе нашы сельгаспрадпрыемствы адгрузілі на перапрацоўчыя прадпрыемства 29105 тон малака – на 9,2 працэнта больш, чым за такі ж час летась. З “мінусам” працавалі толькі МТФ КСУП “Някрасава-Агра”. У тройцы лідараў – ЧСУП “Круглянскі-Агра” (рост аб’ёму рэалізацыі на 18,8 працэнта), СВК “Круглянскі Рассвет” (115, 4 працэнта) і СВК “Друць” (114,7 працэнта). Хачу зазначыць, што ў значнай ступені рост аб’ёмаў рэалізацыі малака забяспечаны дзякуючы змяншэнню расходу сырадою на выпойванне нованароджаных цялят, а таксама забеспячэнню добрых якасных параметраў прадукцыі.
— Адзін з важнейшых паказчыкаў, па якім даецца ацэнка работы малочнай галіны ў цэлым і кожнай фермы паасобку, з’яўляецца прадуктыўнасць дойнага статка.
— Так. І мне прыемна сёння канстатаваць, што і тут мы працуем з ростам. Сярэдні надой малака ад кожнай каровы ў цэлым па раёну склаў у студзені-лістападзе 4211 кіла-грамаў, што на 150 кілаграмаў больш, чым летась. Самыя шчодрыя на малако рагулі – у ЗАТ “АСБ-Агра Цяцерына” – ад кожнай атрымана па 6172 кілаграмы сырадою. Асабліва ўражвае сапраўдны прарыў у лік лідараў, які зрабіў сёлета ЧСУП “Круглянскі-Агра”. Сярэдняя прадуктыўнасць дойнага статка тут склала 6026 кілаграмаў – на 873 (!) кілаграмы больш леташняга. Па 5255 кілаграмаў сырадою атрымана ад кожнай рагулі ў СВК “Круглянскі Рассвет”. На жаль, на агульным добрым фоне ёсць і шэрыя “плямы”. Нават на трохтысячны рубеж прадуктыўнасці дойнага статка не выйшлі СВК “Комсенічы” і КСУП “Някрасава-Агра”. Ёсць над чым сур’ёзна задумацца кіраўнікам і спецыялістам гэтых сельгаспрадпрыемстваў.
Заканчваючы нашу размову, хачу сказаць аб тым, што не варта расслабляцца і работнікам жывёлагадоўчай галіны нашых паспяховых гаспадарак. Усім трэба працаваць так, каб не толькі захаваць станоўчыя паказчыкі па вытворчасці і рэалізацыі малака, але і дабіцца ў наступаючым годзе яшчэ большага росту.
Інтэрв’ю правёў М. ВАДАП’ЯН.

Последние новости

Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Общественный порядок в сельской местности – на особом контроле

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх