Працуе на будучы ўраджай

У гэты дзень з самай раніцы неба было зацягнута бухматымі хмарамі, ліў дождж.

У гэты дзень з самай раніцы неба было зацягнута бухматымі хмарамі, ліў дождж.
Механізатары ЧСУП “Круглянскі -Агра” у час, калі непагадзь прыпы-ніла працу ў полі, знаходзіліся на мехдвары, займаліся аглядам і рамонтам тэхнікі.
–Цяпер для нас кожная хвіліна на вагу золата, — прызнаўся адзін з іх, Дзмітрый Часновіч.– Сяўба ўпэўнена вядзе свой адлік. А мудрая прымаўка кажа: “Што пасееш, тое і пажнеш”.
Іменна з ім і было ў мяне запланавана пагутарыць у гэты дзень, ведаючы, што місія ў яго адказная ў час пасяўной. Дзмітрый шчыруе зараз на палетках сельгаспрад-прыемства на трактары Atles-946 з сеялкай «Rabe». А нядаўна рыхтаваў глебу пад сяўбу дыскатарам АД-600, каб пульхнай была яна, каб у мяккую зямлю клалася насенне.
Робіць Дзмітрый сваю справу толькі на «выдатна», не навічок у полі, ужо дзесяты год працуе ў калектыве сельгаспрадпрыемства, а агульны механізатарскі стаж налічвае яшчэ больш часу.
–Я нарадзіўся ў вёсцы Новае Пашкава, пад Магілёвам, — расказаў Дзмітрый.– А ў Круглае бацькі мае пераехалі жыць, калі быў зусім маленькім. Спадабаўся ім гарпасёлак. Тут я і рос. Маці працавала ў дзіцячым садку №3 райцэнтра, бацька – вадзіцелем УКП “Жылкамгас”. Ён і навучыў абыходзіцца з тэхнікай. Закончыўшы школу, падаўся я на вучобу ў Бялыніцкае ПТВ, дзе атрымаў спецыяльнасць механізатара. Уладкаваўся таксама на працу ў жылкамгас. Там і лёс свой сустрэў. Алеся працавала на гэтым жа прадпрыемстве.
У 2006 годзе перайшоў у “Круглянскі-Агра”. Спачатку на «Кіраўцы» працаваў, потым мне даверылі Atles-946.
Цяпер прозвішча стараннага механізатара добра вядома ў раёне. Бо неаднаразова выходзіў ён пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне найвышэйшых вытворчых паказчыкаў.
– Я вельмі люблю час сяўбы, — прызнаўся Дзмітрый, — вясна дае надзею на будучае.
Люблю сваю работу, а калі ўвечары вяртаюся дадому стомлены, сустракаюць радасна жонка Алеся, школьніца дачушка Таня і сынок Сцёпа, які ходзіць у дзіцячы садок.
Калі адчуваеш, як разумеюць і падтрымліваюць цябе блізкія людзі, то і на працы справы ладзяцца.
Сёння на рахунку стараннага механізатара звыш 400 засеяных гектараў. У цэлым жа па гаспадарцы пад яравымі культурамі занята плошча ўжо больш чым у 1000 гектараў.
Пакуль мы размаўлялі з Дзмітрыем, дождж крыху пацішэў, неба пасвятлела.
–Выедзем сёння ў поле, — ўпэўнена сказаў механізатар. Ён па-сапраўднаму хвалюецца за сваю справу,ведаючы, які адказны гэты час – час вясновай пасяўной.
С.Варапаева.
НА ЗДЫМКУ: механізатар ЧСУП «Круглянскі-Агра» Дзміт-рый Часновіч.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

В ГУО «Тетеринская средняя школа имени А.С. Лукашевича» реализуется профилактический проект «Школа – территория здоровья»

15 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх