Кніга – для сэрца і розуму

Без перабольшвання, Цяцерынская бібліятэка з’яўляецца адным з лепшых цэнтраў культуры ў сельскай мясцовасці Круглянскага краю.

Без перабольшвання, Цяцерынская бібліятэка з’яўляецца адным з лепшых цэнтраў культуры ў сельскай мясцовасці Круглянскага краю. Аб гэтым сведчыць і тое, што ў 2014 годзе па выніках рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” менавіта Цяцерынскай сельскай бібліятэцы было прысуджана 1-е месца ў намінацыі “За пошукавую і даследчую дзейнасць”. А таксама тое, што ў сваёй групе яна перамагла і ў абласным спаборніцтве сярод бібліятэк аграгарадкоў – за лепшую арганизацыю работы па захаванню і развіццю культуры Магілёўшчыны.
А ў чым вытокі поспеху? – з такім пытаннем перш-наперш я звярнулася да маёй субяседніцы, загадчыцы данай установы культуры А.І. Нікіценка. І адказ не прымусіў сябе чакаць:
— Па-першае, наша бібліятэка – гэта месца, дзе хапае цяпла і ўвагі ўсім: ці то дашкольніку, які наведаў “царства кніг” упершыню, ці то чалавеку паважанага ўзросту, якому іншы раз не хапае ўвагі, зносін. Вельмі прыемна, калі людзі выходзяць з бібліятэкі з прыўзнятым настроем, усмешкай, так і хочацца зрабіць усё, што ад мяне залежыць, дзеля гэтага. Дасылаем вяскоўцам і спецыяльныя запрашэнні, у якіх расказваем, калі і якое мерапрыемства адбудзецца.
Такі стыль работы ў данай установе культуры, як прызнаецца Алена Іванаўна, практыкуецца даўно. Так, доўгія гады высокі аўтарытэт бібліятэкі падтрым-лівала С.С Міронава. Працяглы час тут плённа працавала Н.І. Яроміна. Паспрабавалі сябе ў ролі сельскіх бібліятэкараў таксама В.У. Цалавальнік, М.М. Канавод. Алена Іванаўна “кіруе” тут больш за два гады, тым не менш, у яе ёсць і свае асабістыя наработкі. Балазе, дамагаюць у гэтым вышэйшая адукацыя і стаж работы па спецыяльнасці ў 33 гады.
А ўсё пачыналася з таго, калі захопленая кнігай і чытаннем дзяўчына з інтэлігентнай сям’і ажыццявіла дзіцячую мару: стала студэнткай адпаведнага факультэта Казанскага дзяржаўнага інстытута культуры. Пасля вучобы пачынала ў цэнтральнай бібліятэцы ў аддзеле камплектавання. Потым была чытальная зала дзіцячай бібліятэкі, прычым, 12 гадоў Алена Іванаўна адпрацавала на пасадзе яе загадчыцы.
— У прынцыпе, — прызнаецца мая субяседніца, — на сяле працаваць напачатку крыху палохалася, адольвала сумненне: а ці будуць наведвальнікі? Але хутка пераканалася: вяскоўцы вельмі цікавяцца навінкамі літаратуры і перыядычных выданняў.
Сёння бібліятэкар аграгарадка абслугоўвае 16 населеных пунктаў. У іх у агульнай складанасці жывуць крыху больш за 900 чалавек. 500 з іх запісаны ў бібліятэку – школьнікі, настаўнікі, пенсіянеры, механізатары, жывёлаводы…
З асаблівым натхненнем расказвае Алена Іванаўна пра сваіх актыўных чытачоў. Так, О.І. Люшына, былы банкаўскі работнік і вельмі актыўны прапагандыст кнігі. Больш таго, жанчына падарыла бібліятэцы многія творы з асабістай бібліятэкі, у прыватнасці – сачыненні класікаў і дзіцячых пісьменнікаў. Работніца фельчарска-акушэрскага пукта Л.М. Кавалева – таксама ахвотна чытае і прыцягвае да гэтага ўсю сваю сям’ю. М.Я. Смалякоў, хаця і ў пенсіённым узросце, не толькі актыўна чытае, але і наведвае многія мерапрыемствы ў бібліятэцы. Вельмі добра сябруюць з кнігай настаўнікі мясцовай школы на чале з яе дырэктарам В.А. Шаўкуновай. Жыва цікавяцца навінкамі друку па тэме навучання і выхавання падрастаючага пакалення, здаровага ладу жыцця і г.д.
Вядома, сёння ў кнігі нямала “канкурэнтаў” – тэлевізар, інтэрнэт… І Алене Іванаўне напачатку прыходзілася ў літаральным сэнсе слова змагацца за кожнага чытача. І яна не сядзіць на месцы: сама дастаўляе кнігі тым жа настаўнікам і пенсінерам, нярэдка прывозіць літаратурныя навінкі па заказах з падменнага ўнутрысістэмнага фонду. Яе радуе, што людзі на весцы нераўнадушныя да ўсяго новага. Скажам, былы старшыня калгаса імя Калініна В.І. Казлоў з Зарэчча не чакае бібліятэкара на даму, сам спяшаецца за навінкамі друку, нягледзячы на сталы ўзрост.
А што А.І. Нікіценка сапраўды настроена папоўніць рады наведвальнікаў бібліятэкі, сведчыць і такі, на мой погляд, неардынарны факт.
Тады ў мясцовым Цэнтры культуры сур’ёзная размова ішла з незанятай катэгорыяй насельніцтва на прадмет працаўладкавання. Скарыстаўшы выпадак, бібліятэкар запрасіла іх далучыцца да разумнага, добрага, вечнага. На наступны ўжо дзень ўбачыўшы першых двух наведвальнікаў з той катэгорыі, Алена Іванаўна некалькі пашкадавала аб неабдуманасці свайго ўчынка. Аднак, калі праз некалькі дзён яны зайшлі, каб вярнуць узятыя кнігі, бібліятэкар напачатку тых не пазнала: акуратныя, чыста апранутыя… Прыйшлі – і зноў папрасілі параіць што пачытаць. Цяпер хо-дзяць пастаянна.
Наша размова паступова пераходзіць на тэму, што ж з таго разумнага, добрага, вечнага сёння сее Цяцерынская бібліятэка. Шчыра прызнаюся, каб усё расказаць, не хопіць газетнай старонкі. Гэта і сумесныя мерапрыемствы з Цэнтрам культуры, сельскім Саветам. Галоўным чынам сёння яны пры-свечаны актуальным тэмам – рабоце з моладдзю, святочным датам: 70-годдзю Вялікай Перамогі і 625-годдзю з дня першага ўпамінання мястэчка Цяцерына ў пісьмовых крыніцах, а таксама 60-годдзю з дня адкрыцця Цяцерынскай ГЭС і інш. Галоўныя ж напрамкі работы з чытачамі: нацыянальнае адраджэнне, краязнаўства, прапаганда здаровага ладу жыцця, прававое, духоўнае, экалагічнае і сямейнае выхаванне. Пры бібліятэцы таксама працуе клуб па інтарэсах “Дыялог”, які мае інтэлектуальна-творчы напрамак. Напрыклад, у бягучым го-дзе ў клубе прайшлі наступныя мерапрыемствы, назвы якіх гавораць самі за сябе: інфарм-агляд “Моладзь у сучасным свеце”, інфарміна “І ў кніг бываюць юбілеі”, віртуальнае падарожжа “Па тых дарогах, дзе прайшла вайна”, краязнаўчая віктарына “Ратныя подзвігі нашых прадзедаў”. У бліжэйшых планах – вахта памяці “Вайны свяшчэнныя старонкі навекі ў памяці люд-ской”,медыа-падарожжа “Партрэт роднага краю” і інш.
Вялікую работу праводзіць Е.І. Нікіценка па прапагандзе кнігі, працуючы па праграме: “К книге и чтению – через досуг и общение”. Бібліятэкар выпусціла і спецыяльную памятку для бацькоў “Каб дзіця сябравала з кнігай”. З’явілася ў бібліятэцы таксама выстава пад назвай “Кнігі трох пакаленняў”. Яе раздзелы: “З дзяцінства бабуль і дзядуль”, “Калі твае бацькі былі дзецьмі” і “Што чытае твой равеснік”.
Вядома, як і ў іншых бібліятэках, людзі выбіраюць рознажанравую мастацкую літаратуру. Гэта дэтэктывы, гістарычныя, фантастычныя і любоўныя раманы. Шмат тут кніг і па школьнай праграме. З задавальненнем зазначае бібліятэкар, што чытаюць ахвотна творы беларускіх аўтараў, у тым ліку класікаў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Чаргінца, У. Караткевіча, І. Шамякіна… Жадаючыя цікавяцца і літаратурай духоўнага зместу. Дарэчы, часцяком наведвае даную ўстанову культуры пастар царквы “Благодать” У.С. Іваноў. Ён жа аформіў для бібліятэкі падпіску на часопісы — “Благодать” (для дарослых), “Радость” (для дзяцей і падлеткаў). Гэтыя выданні таксама знайшлі свайго чытача. Акрамя таго, Уладзімір Савельевіч аказвае бібліятэцы спонсарскую дапамогу для правя-дзення тых або іншых мерапрымстваў. Так, у час “Калядных сустрэч” для пажылых людзей парадаваў іх “салодкім сталом”. Ён таксама прыняў актыўны ўдзел ва ўроку Здароўя для юнацтва – “Зберагі сябе для жыцця”.
Захапіць чалавека чытаннем, як лічыць А.І. Нікіценка — задача няпростая. Яна патрабуе ад бібліятэчнага работніка не толькі глыбокіх ведаў літаратуры, стварэння спрыяльных умоў для зносін, але і вывучэння асаблівасцей маладзёжнай чытацкай культуры, інтарэсаў пажылых людзей, умення захапіць дзіця кнігай з самага ранняга ўзросту. Такому прафесіяналу, як Алена Іванаўна, гэта ўпаўне ўдаецца. Бібліятэка запатрабавана. І сапраўдныя кнігалюбы прыходзяць туды, каб узяць твор у рукі, пашамацець старонкамі, адчуць асаблівы пах друкарскай фарбы… Людзі ведаюць, тут іх чакаюць цікавыя сустрэчы з творчай асобай, сэнс жыцця якой – дапамагчы кожнаму стаць багацейшым інтэлектуальна і духоўна, увабраць у сабе ўсе каштоўнасці нашай нацыянальнай спадчыны, стаць сапраўдным грамадзянінам і патрыётам сваёй Радзімы.
Л. МОШУЛЬ.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

В ГУО «Тетеринская средняя школа имени А.С. Лукашевича» реализуется профилактический проект «Школа – территория здоровья»

15 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх