Хто парк садзіў, таго і помнім

Хто парк садзіў, таго і помнім

Цэнтральны парк культуры і адпачынку ў Круглым – месца знакавае. Тут размешчана Алея герояў з бюстамі Герояў Савецкага Саюза, помнікам членам падпольнай патрыятычнай арганізацыі “ОБЗОР” і помнікам загінулым у Афганістане воінам-інтэрнацыяналістам. На гэтым святым месцы ладзяцца многія афіцыйныя маштабныя мерапрыемствы.

У звычайныя дні асабліва прыцягальнымі для шматлікіх наведвальнікаў з’яўляюцца добра абсталяваныя дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі. Цераз парк пастаянна крочаць на заняткі юныя спартсмены і іншыя прыхільнікі здаровага ладу жыцця, паколькі зусім побач месціцца агульнагарадскі стадыён. Асаблівая ідылія: маці з дзіцячымі каляскамі. У зацені дрэў парка на зручных лавачках у летнюю спёку адпачываюць мясцовыя ветэраны, а ў вячэрнія часы тут гуляюць маладзёжныя кампаніі ці асобныя закаханыя пары.

Сёння мала хто нават з тутэйшых старажылаў можа ўспомніць: калі ўпершыню быў створаны такі цудоўны парк і хто яго стваральнік?

Цяпер аб гэтым шматлікім наведвальнікам будзе напамінаць спецыяльная мармуровая шыльда з такімі словамі: “Городской парк культуры и отдыха обустроен по инициативе трудовой общественности района в честь 50-летия Октябрьской революции.

Руководитель проекта — Щербинская Римма Кирилловна, первый секретарь Круглянского РК КПБ.

Автор проекта – Красовский Иван Васильевич, один из руководителей Круглянского района, уроженец д. Круча.

Памятный знак установлен в честь 75-летия Великой Победы и Года малой родины. Ноябрь 2020.”

Прыладкавана шыльда на спецыяльным камяні, што пастаўлены на цэнтральным уваходзе ў парк.

Даная ініцыятыва сыходзіла ад кіраўніцтва раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў.

Афіцыйнае мерапрыемства, звязанае з адкрыццём памятнага знака, ладзілася непасрэдна 7 лістапада. Удзел у ім прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Храмцоў, намеснік старшыні райвыканкама Анжэла Лукашэвіч, іншыя апаратныя работнікі, прадстаўнікі ветэранскіх і іншых грамадскіх арганізацый. Кветкі ўдзячнай памяці ляглі ў той дзень таксама да помніка “ОБЗОР” і помніка воінам-інтэрнацыяналістам.

Прадгісторыя і гісторыя стварэння парка такая. Як вядома, у канцы 1966 года быў афіцыйна ўзноўлены як адміністрацыйная адзінка наш Круглянскі раён (раней расфарміраваны ў 1959 годзе). Працэс рэфармавання раёна аказаўся вельмі няпростым. Кіраўніком раёна стала вопытны арганізатар Рыма Шчарбінская. Яна змагла згуртаваць вакол сябе каманду ўпраўленцаў-аднадумцаў, якім удалося ўвасобіць у жыццё вельмі многія, падчас даволі амбіцыёзныя праекты. Раён па многіх пазіцыях выходзіў на перадавыя рубяжы ў вобласці.

Сярод узводзімых сацыяльных аб’ектаў быў якраз і парк, што вырашылі рабіць у цэнтры невялікага па тым часе сельскага населенага пункта. Ініцыятарам і аўтарам праекта выступіў якраз Іван Красоўскі, на той час ляснічы Круглянскага лясніцтва. Пазней ён працаваў у Круглым сакратаром райкама партыі, займаў высокія пасады ў іншых раёнах вобласці і нават абласных структурах.

Парк высадзілі не толькі з традыцыйных дрэваў навакольных лясоў. Тут пасадзілі мноства дрэў і вельмі рэдкіх для нашай Беларусі пародаў. Дзе ён іх набываў? – пра тое можа расказаць толькі сам Іван Васільевіч, які сёння жыве ў Мінску.

У канцы 90-х кіраўніцтва райвыканкама, перад тым як пачаць маштабную рэстаўрацыю парка, сюды запрасіла для кансультацыі вучоных з БДСГА. Тыя далі заключэнне, дзе былі ўказаны і такія віды рэдкіх парод дрэў, якіх на той час не было нават у Горацкім акадэмічным дэндрарыі.

Яшчэ казалі, што пакуль парк быў малады, то з вышыні птушынага палёту па выса- джаных у спецыяльным парадку вечна зялёных дрэвах можна было прачытаць: “50 год”. Многія дзесяцігоддзі парк так і называўся “50 год Кастрычніка”.

Безумоўна, час ідзе. Старэюць не толькі людзі, але і дрэвы. Частка з іх былі прызнаны аварыйнымі і, зразумела, выдалены з парка. Але на іх месцах, а таксама згодна з новымі праектнымі падыходамі перыядычна на розных пляцоўках тут з’яўляюцца новыя насаджэнні. Новаму – заўсёды быць!

Аляксандр ПАЎЛАЎ.

Последние новости

Официально

Сегодня на заседании райисполкома в центре внимания рассматривались вопросы продовольственной безопасности и готовности наших хозяйств к активному сезону

17 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Личный кодекс трудолюбия

17 апреля 2026
Читать новость
В мире

Около 100 мертвых тюленей обнаружили на побережье Каспийского моря в Казахстане

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Регистрация паспорта готовности к работе в осенне-зимний период в электронной форме

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

В водоемах Беларуси в 2025 году выловлено 15,4 тыс. тонн рыбы

17 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Косметолог объяснил, почему люди неправильно борются с кругами под глазами

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем