Навагодняе падарожжа Дзеда Мароза

Ізноў навагодняя тэма –
Галоўная сёння для нас:
Хоць і зіма запазнілася вельмі –
Год наступны страчаць ужо час!
Не зімовая ў Круглым пагода,
Ды ўжо ёлкі агнямі гараць –
Хай капрызная дама прырода,

Ізноў навагодняя тэма –
Галоўная сёння для нас:
Хоць і зіма запазнілася вельмі –
Год наступны страчаць ужо час!
Не зімовая ў Круглым пагода,
Ды ўжо ёлкі агнямі гараць –
Хай капрызная дама прырода,
Не пад сілу ёй час затрымаць!
Зноў Дзядулю Мароза чакаем
Мы з далёкіх паўночных шырот.
Кожны год ён да нас прыязджае
На святочны начны карагод, —
Каб пабачыць на ўласныя вочы,
Як чарговы мы год пражылі,
І наколькі рупліва і творча
Працавалі на роднай зямлі.
Традыцыйна ля ёлкі галоўнай,
Дзе агнямі зіхціць “Ізумруд”,
Каб сустрэць свайго госця шаноўнага
Наш круглянскі збіраецца люд.
Вось і зараз традыцыю гэту
Не мае намеру Дзядуля мяняць:
“Да Ізумруда, Мікола, прыеду,
Вельмі хачу ізноў тут пабываць”.
Такога вось зместу адбіў тэлеграму
Мароз, як у госці да нас выязджаў,
З дадаткам:
“Напружанай будзе праграма,
Чакае, браток, нас з табою шмат спраў!”
… Ля ёлкі галоўнай вяселле віруе,
То пацішэе, то ўспыхне ізноў.
І раптам… Ці чуеш ты, дружа, ці чуеш? –
Бліжэй і бліжэй перазвон бубянцоў!
Сумнення няма: госць к нам едзе чаканы
З паўночных абшараў, дзе лёд ды снягі.
У Круглым Мароз – візітоўнік жаданы,
Блізкі кожнаму з нас і такі дарагі!
… Коні ўмомант свой бег прыпынілі.
Сваёй радасці госць не хаваў:
— Рады бачыць вас зноў, дарагія,
Так сустрэчы я гэтай чакаў!
Знаю, год быў для вас асаблівым:
Абласныя “Дажынкі” прымалі,
І адзнаку за іх, малайцы вы,
Па высокай шкале атрымалі.
Ды інакшай ацэнкі, вядома,
Не магло вам за гэта і быць:
Свой пасёлак утульны, зялёны
Вы змаглі “еўрапейцам” зрабіць.
Вока радуе парк абнаўлёны,
Тратуары і новы асфальт.
Атрымалася ўсё так цудоўна,
Ад душы за круглянцаў я рад!
годам Юбілейным Перамогі
Год мінулы быў для нас для ўсіх,
Вы, сябры, зрабілі гэтак многа
Для герояў мёртвых і жывых.
Стаў яшчэ адным нам напамінкам
Аб вайне аб той мемарыял,
Побач з ім праходзілі “Дажынкі”,
Ладзіцца вяселляў рытуал.
Людзі ідуць з надзеяй да Падковы –
Сімвал Герба Круглага такі —
Дык няхай Падкова шчодра дорыць
Шчасце, дабрабыт вам, землякі!
Але досыць, — Дзед тут спахапіўся,
— Каля ёлкі мне “мітынгаваць”:
Час ляціць, гадзіннік не спыніўся.
Трэба ўжо аб’езд нам пачынаць.
Напачатку мы з табой заедзем
Да найлепшага ў вас мне сябрука, —
І вазок пад кіраваннем Дзеда
Курс узяў на базу ПМК.
Тут Патрончык, як заўжды, бадзёры,
З госцем павітаўся дарагім,
Што з паўночных завітаў прастораў,
Каб дабра нам пажадаць усім.
— Знаю я: за кругам тым Палярным
Вольна завірухам ды снягам.
І павер, Дзядуля, мы, круглянцы,
Крышачку зайздросцім у гэтым вам.
Просім вельмі, каб у новым годзе
Завітала ўсё ж да нас зіма.
Ну а болей, болей да пагоды
У нас прэтэнзій, ты павер, няма.
Дзякуй, што прыехаў зноў, шаноўны,
Бо сустрэча кожная з табой –
Не раўнуючы, як элексір чароўны,
У працы і жыцці дае настрой!
— І табе, Васільевіч, удзячны
Вельмі я, — расчуліўся Мароз, —
Бо заўсёды я па справах бачу:
Спраўна цягнеш свой нялёгкі воз!
Калектыў працуе вынікова,
З ім раён штогод ваш прыгажэй.
У Лыскаўшчыне, цэнтры адпачынку новым,
Жыць я згодны, быў бы маладзей.
Знаю я, што ордэн ты Айчыны
Сёлета за працу атрымаў.
Дык наказ табе я даць павінен:
Каб яго дастойна апраўдаў!
Затым з Марозам зазірнулі
На базу мы газаўшчыкоў
Шафранскага павіншаваў Дзядуля,
Не шкадаваўшы добрых слоў.
У працы плёну калектыву
Ад сэрца госць наш пажадаў.
І каб жылося вам шчасліва,
Каб новы год удалым стаў!
І Лебедзеў, наш “бог” дарожны,
Мароза ветла сустракаў:
— Ну як, Дзядуля, падарожжа,
На нас не вельмі наракаў?
— Увогуле, зрабілі многа
Вы з калектывам, што й казаць,
Але ж дарогі ёсць дарогі,
Іх прадаўжайце “шліфаваць”.
Вядома, ёсць і ў вас праблемы,
А ў каго іх з нас няма.
Жывіце без заспакаення:
Уся ж наперадзе зіма.
Сычоў, як сябра дарагога,
Мароза кавай частаваў.
А госць з чарговай перамогай
Гаспадара павіншаваў.
— Высокі ўзровень – міжнародны,
Узяў, Андрэй, твой калектыў.
І каб надалей гэтак годна
Свайму раёну ён служыў.
Не абмінулі мы, вядома,
У час аб’езду “Камунгас”:
— Цяпло, святло – усё ў раёне
Залежыць, ведама, ад вас.
Парадак ёсць. Яго трымайце, —
Дзед Крываносу даў загад, —
Каб у вялікай гаспадарцы
Заўсёды быў такі вось лад.
І ў раён электрасетак
Наш госць не мог не зазірнуць:
— Хоць я зусім не энергетык,
Я вас, сябры, не абміну.
З наваселлем Раманькова
І “асабовы ўвесь састаў”
Самым добрым, шчырым словам
Госць паўночны віншаваў.
— Няхай напружанне ў працы
Будзе у норме ў вас заўжды.
Плёну ўсім, здароўя, шчасця
Вам на доўгія гады!
Да Сашко і Максімчыка ў госці
Зазірнуць не забыўся Мароз,
Пажадаў, каб для іх калектываў
Новы год плён у працы прынёс.
Па вясковых дарогах нямала
Кіламетраў для нас пралягло.
Мы ад сэрца вяскоўцам жадалі,
Каб быў хлеб і да хлеба было!
Каб іх праца на ферме і ў полі
Плёнам важкім багата была,
Шчасця, радасці, светлае долі
Усім, хто сэрцам “прырос” да сяла.
— Але час развітацца, Мікола,
Бо маршрут яшчэ доўгі ў мяне,
І праехалі ўжо мы даволі
Па круглянскай тваёй старане.
А перед тым, як на год нам расстацца,
Вось тут, на мяжы “тармазнём” мы, давай.
Ты кіраўніцтву раёна, круглянцам
Словы такія мае перадай:
— І ў вытворчасці, і ў сферы сацыяльнай
Напрацовак добрых шмат у вас,
Не губляйце іх, а прымнажайце,
Каб мацнеў трываласці запас.
Здароўя ўсім, сябры – круглянцы,
Няхай шчаслівым будзе год,
Той, у які замля ўступае,
Жыцця без стрэсаў і прыгод!
А ў раз наступны як прыеду,
Каб зноў быў рады я за вас,
І вам было сказаць што Дзеду –
Вось навагодні мой наказ!
Дзеда мароза суправаджаў Мікалай Вадап’ян.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

В ГУО «Тетеринская средняя школа имени А.С. Лукашевича» реализуется профилактический проект «Школа – территория здоровья»

15 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх