У ІМЯ ЖЫЦЦЯ, У ІМЯ БУДУЧЫНІ

Каштоўнасць гэтага традыцыйнага ўжо мерапрыемства, якім з’яўляецца міжгародны спартыўны мемарыял памяці загінуўшых воінаў-афганцаў Кругляншчыны Аляксандра Цыбулькіна і Міхаіла Макарава, немагчыма дакладна і ацаніць. Мемарыял — гэта, без усялякага перабольшвання, абрамлёны гадамі чалавечых узаемаадносін — брыліянт-«візітоўка» вышэйшай пробы. Тым самым мы аддаем даніну павагі нашых сучаснікам, якія ў няпросты гістарычны час ахвяравалі маладыя жыцці за ідэі братэрства і інтэрнацыяналізма. Мы вучым моладзь патрыятызму. Нарэшце, мы прыцягваем рознаўзроставае насельніцтва да фізкультуры і спорту. А спорт, як правільна заўважана, — гэта здаровая будучыня нацыі.

Каштоўнасць гэтага традыцыйнага ўжо мерапрыемства, якім з’яўляецца міжгародны спартыўны мемарыял памяці загінуўшых воінаў-афганцаў Кругляншчыны Аляксандра Цыбулькіна і Міхаіла Макарава, немагчыма дакладна і ацаніць. Мемарыял — гэта, без усялякага перабольшвання, абрамлёны гадамі чалавечых узаемаадносін — брыліянт-«візітоўка» вышэйшай пробы. Тым самым мы аддаем даніну павагі нашых сучаснікам, якія ў няпросты гістарычны час ахвяравалі маладыя жыцці за ідэі братэрства і інтэрнацыяналізма. Мы вучым моладзь патрыятызму. Нарэшце, мы прыцягваем рознаўзроставае насельніцтва да фізкультуры і спорту. А спорт, як правільна заўважана, — гэта здаровая будучыня нацыі.
Сёлета каманд было зноў максімальна — 8. Як заяўлена па пратаколу яшчэ некалькі год назад. Не прыехалі нашы бліжэйшыя суседзі-талачынцы. Затое ўпершыню на мемарыял завітала каманда з Магілёўскага раёна. Іншыя рэгіёны — Аршанскі, Сенненскі раёны і г.п. Копысь Віцебскай вобласці, Крупскі раён — Мінскай, Бялыніцкі і Шклоўскі раёны Магілёўскай вобласці –засталіся вернымі традыцыі і сусед-скаму братэрству. А што гэта так, ні ў каго няма сумненняў. За 13 разоў, што праходзіла гэтае мерапрыемства, многіх яго ўдзельнікаў ужо проста пазнаеш у твар. І нельга абыякава прайсці міма, каб не павітацца.
Праграма мемарыялу гэтага года не асабліва адрознівалася ад праграм гадоў папярэдніх: урачыстае пастраенне, хлеб-соль, медзь аркестра, уздым дзяржаўнага флага… Хаця былі і своеасаблівыя «навінкі». Сярод іх — арыгінальныя прызы, якія былі падрыхтаваны для пераможцаў індывідуальных і калектыўных стартаў іх арганізатарамі, а таксама памятныя паштоўкі-каляндарыкі на 2010 год для ўсіх удзельнікаў мемарыялу. Тут, безумоўна, бачыцца рэальная заслуга непасрэдна началь-ніка аддзела па фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Сяргея Храмцова. Упершыню на агульным пастраенні каманд прагучала жывым голасам песня афганскай тэматыкі. У якасці яе выканаўцы выступіў другі сакратар РК БРСМ Леанід Шаўцоў.
Традыцыйна на адкрыцці мемарыялу ўдзельнікаў спаборніцтва шчыра вітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Рылькоў. Ён падзякаваў гасцям за тое, што яны шчыра адгукнуліся на наша запрашэнне. Больш таго, шэраг кіраўнікоў дэлегацый рэгулярна прымаюць удзел ва ўскладанні кветак да помніка воінам-афганцам і на іх магілы. Мала хто памятае, што ў бытнасць працы на пасадзе старшыні Круглянскага сельскага Савета менавіта Аляксандр Анатольевіч быў адным з ініцыятараў адкрыцця данага мемарыялу. І на гэты раз ён шчыра гаварыў аб мужнасці і гераізме нашых баявых землякоў, аб тым, як свята мы беражом іх памяць.
А. Рылькоў і галоўны суддзя спаборніцтва С. Храмцоў пажадалі таксама ўсім удзельнікам спартыўных баталій чыстай і адкрытай барацьбы і, вядома ж, яркіх перамог. Так яно, забягаючы наперад, і было.
Бадай, самымі паказальнымі, нягледзячы на тое, што праходзілі яны ў спартзалах аддаленых ад райцэнтра сельскіх школ у Філатаве і ў Кручы, былі спаборніцтвы па міні-футболу. У даным відзе спорту сваё майстэрства дэманстравалі ўсе восем каманд. Стопрацэнтная зацікаўленасць, калі можна так сказаць. Ды і здзіўляцца няма чаму: футбол — самая любімая народная гульня.
К радасці балельшчыкаў на завяршаючай стадыі ў барацьбу за першае месца пасля ня-простых перамог над іншымі сапернікамі ўступілі каманды Круглянскага і Магілёўскага раёнаў. Аднак асноўны час не выявіў яўнага фаварыта. Бітва мясцовых футбольных тытанаў завяршылася ўнічыю — 2 :2. І толькі прызначаныя суддзёй пенальці «разрулілі» гэтую няпростую сітуацыю. Спаборніцтвы па іншых відах спорту ўжо даўно скончыліся і ўсе вымушаны былі чакаць на афіцыйную цырымонію закрыцця спаборніцтваў толькі футбалістаў. На жаль, госці з Магілёва аказаліся больш трапнымі. Ім і дасталося заслужанае першае месца. Адпаведна круглянцы ўпэўнена замацаваліся на другой, а аршанцы — на трэцяй пазіцыях. У індывідуальных намінацыях «Лепшы… абаронца,… нападаючы,… варатар» пераможныя кубкі па рашэнню строгай судзейскай каманды дасталіся Аляксандру Шараю, Руслану Ціслюку з Аршанскага і Магілёўскага раёнаў, а таксама нашаму земляку Андрэю Кудрэвічу.
Як заўсёды, сваёй прыгожай калектыўнай гульнёй парадавалі шматлікіх балельшчыкаў валейбалісты. Наш маладзёжны камандны састаў, праўда, не ўвайшоў у тройку мацнейшых, але тым не менш выступілі рабяты даволі дастойна. Перамогу ж падзялілі паміж сабой тры прызёры: валейбалісты Аршанскага, Сенненскага і Шклоўскага раёнаў. Персанальны прыз за вялікі ўклад у развіццё фізкультуры і спорту ў Круглянскім раёне павёз да сябе ў Бялынічы, дзе ён зараз працуе, Сяргей Шут.
Самымі паказальнымі і выніковымі для нашай каманды былі спаборніцтвы шахматыстаў. Круглянцы занялі першыя месцы практычна на ўсіх чатырох дошках. Гэта — Аляксандр Сталяроў, Пётр Александровіч, Аляксандр Каверчык і Вікторыя Спічакова. Усе імёны для чытачоў газеты «Сельскае жыццё» вельмі добра вядомыя. Бо расказваць аб іх поспехах на самых прэстыжных спаборніцтвах даводзілася не раз. Іх вынікі для нас як бы заканамерныя. І ўсё ж за аднаго з аўтараў перамог мы можам парадавацца асабліва. То Аляксандр Сталяроў, які працуе сёння трэнерам Магілёўскай спецыялізаванай дзіцяча-юначай школы алімпійскага рэзерву. Ён прывёз на спаборніцтвы ў свой родны горад і сваіх юных выхаванцаў ва ўзросце ўсяго ад 9 да 13 год. Усе яны — Ян Ржэвуцкі, Мікіта Дамарэнка, Леў Ляховіч і Аня Сямёнава — аказаліся на сваіх дошках у тройцы мацнейшых, за што адзначаны Дыпломамі мемарыялу. У іх і другое агульнакаманднае месца. А на трэцяй пазіцыі былі шахматысты з Сянно.
Можна падумаць, што менш удачліва, чым іх калегі, выступілі круглянскія шашысты. Сапраўды, у іх толькі трэцяе калектыўнае месца. Але ж трэба памятаць, што летась яны былі чацвёртымі. Асабліва ўдала выступіў Ілля Салтанаў — на трэцяй дошцы ў яго першае месца. Вызначыўся таксама наш Дзмітрый Канабееўскіх і іншыя спартсмены.
Першае і другое камандныя месцы раздзялілі паміж сабой аршанцы і магіляўчане. Уласна кажучы, ці так гэта ўжо і важна, хто якое месца заняў. Перамагла дружба, узросшая на агульнай Памяці.
А. ПАЎЛАЎ.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сильный ветер, мокрый снег и дожди прогнозируются сегодня в Беларуси

7 мая 2024
Стрелка вверх