Дыпломы – за поспехі ў вучобе

Галоўная праца для вучня – вучоба. А добрая вучоба – гэта ўжо гонар не толькі яго аднаго. У сярэдняй школе № 1 г. Круглае, якую многія дзесяцігоддзі ўзначальвае таленавіты педагог і арганізатар А.М.

Галоўная праца для вучня – вучоба. А добрая вучоба – гэта ўжо гонар не толькі яго аднаго. У сярэдняй школе № 1 г. Круглае, якую многія дзесяцігоддзі ўзначальвае таленавіты педагог і арганізатар А.М. Бялянкін, таксама склалася вельмі ўражваючая традыцыя. Штогод тут маштабна і прыгожа на агульнашкольнай лінейцы ўшаноўваюцца лепшыя з лепшых выхаванцаў – пераможцы і прызёры прадметных алімпіяд і разнастайных творчых конкурсаў, прэстыжных спартыўных спаборніцтваў. Напярэдадні новага 2017 года такое свята ладзілася ў самым вялікім памяшканні школы – спартыўнай зале.
Як было зазначана выступаючымі, педкалектыў СШ № 1 знаходзіцца ў Круглянскім раёне ў ліку правафланговых у пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу. З 2011 па 2015 гады навучэнцамі школы заваявана 5 дыпломаў трэцяга этапу і 3 дыпломы за-ключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
У сёлетнім навучальным годзе старт алімпіяднаму спаборніцтву таксама дадзены. У прыватнасці прайшлі ўжо і раённыя баталіі. Вынік у многім прадказальны – на тое яны і вучні школы першай, каб і быць першымі па большасці пазіцый.
Дырэктар А.М. Бялянкін з вялікім задавальненнем аб’явіў: пераможцамі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, што прайшла ў лістападзе-снежні, сталі аж 20 навучэнцаў школы. Прычым, 12 вучняў узнагароджаны аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама вышэйшай адзнакай — Дыпломамі I ступені. Дыпломамі II і III ступеняў заахвочаны адпаведна пяць і тры юныя дараванні. Пакуль яшчэ не названы ў газетным рэпартажы лідары персанальна, варта адзначыць выдатную работу перш за ўсе такіх настаўнікаў, як А.У. Галаўкоў, выхаванцы якога прынеслі ў агульную скарбонку адразу 5 дыпломаў, Н.М. Самалазавай (4 дыпломы), Н.В. Сімаковай і А.М. Тарба (па 2 дыпломы).
Роль галоўнага персанажу Новага года Аляксандр Міхайлавіч, вядома, не прымяраў, але як святочны чараўнік таксама выступіў — апрача саміх Дыпломаў дырэктар знайшоў магчымасць уручыць пераможцам і прызёрам яшчэ і па каробцы смачных цукерак.
Бясспрэчным лідарам стала вучаніца 11 класа Дар’я Чарняева. У яе адразу аж два Дыпломы I ступені — па англійскай мове і грамадазнаўству. Для дзяўчыны падобныя высокія поспехі не ўпершыню. А таму, як вядома, яшчэ ў лютым рашэннем райвыканкама Д. Чарняевай прысвоена высокае званне “Вучань года”. Сёння яе партрэт змешчаны на раённай Дошцы гонару.
Парадавалі і яшчэ дзве вучаніцы. У прыватнасці, двойчы ўшаноўваліся за першыя і другія месцы Дар’я Афрэмава (матэматыка, руская мова і літаратура), Елізавета Шкіндзерава (гісторыя, грамадазнаўства). Дар’я, дарэчы, адзіная васьмікласніца з гэтай зорнай групы. Усе астатнія – вучні X і XI класаў.
Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны таксама Ульяна Абаева (руская мова і літаратура), Кацярына Германьева (гісторыя), Ганна Кулікоўская (руская мова і літаратура), Ілля Леўчанка (фізіка), Кацярына Мінчукова (грамадазнаўства), Юлія Пагода (біялогія), Яніна Пятровіч (хімія), Валерыя Харунжая (беларуская мова і літаратура). Дыпломы II ступені атрымалі з рук дырэктара Марыя Казлоўская (беларуская мова і літаратура), Кацярына Лапыронак (англійская мова), Руслан Латуцін (руская мова і літаратура). Бронзавымі прызёрамі адпаведна сталі Маргарыта Карнеева (руская мова і літаратура), Ксенія Мурашка (грамадазнаўства) і Ірына Французёнак (абслугоўваючая праца).
Цёплыя словы адрасавала ў той дзень кіраўніцтва школы ўсім сваім навучэнцам, іх бацькам і педагогам. Выказана пажаданне дабіцца творчых поспехаў і перамог і ў новым годзе.
Аляксандр ПАЎЛАЎ.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

В ГУО «Тетеринская средняя школа имени А.С. Лукашевича» реализуется профилактический проект «Школа – территория здоровья»

15 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх