ПРАЦУЮЦЬ СТАРАННА

Да цэнтральнай МТФ СВК “Друць” мы пад’ехалі раніцай. Унутры памяшканняў чуліся галасы працаўнікоў-жывёлаводаў: раздавалі корм, чысцілі стойлы. На МТФ заканчвалася ранішняя дойка.

Да цэнтральнай МТФ СВК “Друць” мы пад’ехалі раніцай. Унутры памяшканняў чуліся галасы працаўнікоў-жывёлаводаў: раздавалі корм, чысцілі стойлы. На МТФ заканчвалася ранішняя дойка. Водар сенажу, змешаны з пахам сырадою, сухога сена і лёгкага марозіка, стаяў у паветры.
Загадчыца фермы Людміла Лазоўская крыху вызвалілася ад сваіх будзённых спраў і разам з ёй мы накіраваліся да памяшкання цялятніка.
— Добра працуюць нашы цялятніцы, — па дарозе гаварыла мне Людміла Міхайлаўна, каб ужо завочна пазнаёміць з руплівымі працаўніцамі. – Вось тут, — паказала, адчыняючы дзверы, — у нас маленькія цяляткі да паўгадовага ўзросту знаходзяцца. Даглядаюць іх Любоў Спірыдонава і Гульшан Рузімуратава. Працуюць яны амаль без выхадных, з раніцы да вечара знаходзяцца ў цялятніку. Аддача за клопат добрая – прывагі за суткі складаюць па 500 – 600 грамаў на галаву. А каб вынікі заўсёды радавалі, і рацыён належны ўстаноўлены, якога строга прытрымліваюцца: малышам даём удосталь сена, а раніцай яшчэ і па паўтара кілаграма канцэнтратаў на галаву.
У твар дыхнула цяплом. Цяляты, пярэстыя з белымі плямкамі, а адзін бычок-пястун зусім белы, за гэта яго і назвалі Умка, павярнулі галовы, перасталі перажоўваць сена. Потым супакоіліся і зноў узяліся за смачны «сняданак».
— Яны чужых адчуваюць, — уступіла ў размову Любоў Спірыдонава, — пяцьдзесят пяць цялятак тут у нас на доглядзе і ў кожнага свой характар. Пад вясну, — працягвала яна, — пасля масавых ацёлаў пачнецца папаўненне і аднаўленне групы. Большасць гадаванцаў перавядзём у другі цялятнік на дарошчванне. На дарошчванні ў нас з нядрэннымі паказчыкамі працуе сямейны падрад: Уладзімір і Зінаіда Галкоўскія. Цяляты на новым месцы будуць атрымліваць сутачны рацыён: сена плюс два кілаграмы канцэнтратаў і да ўсяго гэтага прыбавіцца яшчэ і сянаж. У час выпасу пойдуць на выган на падножны корм. Мы ж у групу набяром месячных цялятак (да гэтага ўзросту іх даглядаюць даяркі), будзем выпойваць малаком, пакуль добра не акрэпнуць. Гадаванцы атрымаюць належныя прышчэпкі, каб не хварэлі.
Калі ж гаварыць аб здароўі малых, дык тут трэба аддаць належнае нашым першым памочнікам — ветэрынарам. Аляксандр Пушны — былы галоўны ветэрынарны ўрач раёна цяпер стаў працаваць ад ветэрынарнай станцыі ўрачом-тэрапеўтам у нашай гаспадарцы. Дзякуючы яго вялікаму вопыту, веданню сваёй справы падзяжу маладняку зусім не бывае. Бачыш: цялятка хілае, слабенькае, тады ўся ўвага яму – ратуем, вяртаем да жыцця. Вось як і гэты, — паказвае на кругленькага чорнага гадаванца з лахматай галавой і маленькімі рожкамі, — такі слабенькі быў, думалі прападзе, а цяпер вось ужо бадаецца.
— Трэба сказаць дзякуй за вялікі клопат і падтрымку і галоўнаму ўрачу гаспадаркі Алене Сімаковай. Гэтыя людзі заўсёды тут, на ахове здароўя жывёлы.
Сама Любоў Спірыдонава ўжо пяць гадоў на сваім нязменным пасту. Першыя яе гадаванцы-пестуны даўно сталі каровамі, даюць добрае малако, іх дзеткі зноў і зноў праходзяць праз рукі клапатлівай даглядчыцы і яе сяброўкі Гульшан Рузімуратавай.
— Умовы працы ў нас добрыя, — на развітанне гавораць яны абедзве. – Ёсць дзе памыцца, пераапрануцца. У памяшканні цялятніка цёпла, без скразнякоў. Ды і сама вёска набыла статус аграгарадка, папрыгажэла на вачах.
З іхнімі словамі нельга не пагадзіцца. Застаецца толькі пажадаць руплівым жанчынам новых поспехаў і яшчэ больш плённай працы ў наступаючым Новым годзе.
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Актуально

Город Круглое дружит со спортом

18 мая 2024
Читать новость
Официально

Вопросы первостепенной важности обсуждены на заседании райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

С  праздником  всех, кто  дружит  со  спортом!

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Республиканский турнир на Круглянщине

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в Круглом торжественно принимали ребят в ряды БРПО

18 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Что положить в лунку при посадке огурцов – это очень эффективно

17 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Питьевая, столовая, лечебная: выбираем бутилированную воду

17 мая 2024
Читать новость
Жизнь и безопасность

За первые четыре месяца года в Беларуси на водах спасли 37 человек

17 мая 2024
Читать новость
Культура

Круглянский районный историко-краеведческий музей приглашает принять участие в акции «Ночь музеев»

17 мая 2024
Читать новость
В мире

В России планируют запретить продавать жидкости для вейпов с ароматизаторами

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Круглянский район с рабочим визитом посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Валерий Малашко

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Моя весна — моя Победа: В Круглом празднуют День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

В Круглом состоялся матч между командами ФК «Заря-Круглое» и ФК «Дрибин»

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

И отзовется в сердце каждого Победа: Круглянщина торжественно встречает День Великой Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Программа праздничных мероприятий, посвященных Дню Великой Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Очередной сельский сход прошёл в агрогородке Старое Радча

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

В ГУО «Тетеринская средняя школа имени А.С. Лукашевича» реализуется профилактический проект «Школа – территория здоровья»

15 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

День с предприятием в ОАО «Комсеничи»

8 мая 2024
Стрелка вверх